Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_29.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
87.53 Кб
Скачать

29. Адукацыя, навука і літаратура ў Беларусі ў 18 – 19 стст.Першыя пробы арганізаціі навук сферы былі зробл пры Екацер 2. Паводле статута 1876 у губернский гарадах ствар галоуныя, а у павятовых – малыя народныя вучылішча з 5 и 2 гадами навуч. Для сялян гэтыя школы были не даступныя. Новая рэформа пач у 1803 са ствар министэрства нар адукацыі і 6 вуч акруг. У 1803 быу створ Виленски универ ( яму адвод цэнтр роля). Универу надпарадкоув гимназии, гимназиям – сярэдн навуч устан, якия давали няпоун адук за 4 гады. и пачатков школы – 2 гады навуч (царкоун прыхадск выч). Да 1831 асноун мовай навуч была польская. Працягв дзейнич школы пры кат и унияцк царкв. Сяр адук давали иезуицкия калегии ( да 1820 яны иснав у Полацку, Вицебску, мсцислауле, Оршы). У 1812 полацк калегия – полацк іезуіцк акадэмия. У 1832 Виленскі универ быу зачынены з-за таго, што 2/3 студ и выкладчык удзел у пауст 1830-31. на яго базе у 1832 ствар медыка-хирург и рымск-каталицк акадэмии, але у 1842 быу зач. У 1828 быу створ горы-горацки земляр инстытут. У 1828 быу выдадзены саслоуны прынцып навучання ( гимназии для дваран, павят 4-гадовыя выч – мяшчан, царк-прыхадск для инш) Пасля 1830-31 каталицк и унияцк школы заачын, або пераутв у вуч з расийск мов навуч. У 1850 Виц и магилёуск акруги аднес да пицербурскай, уве аст – да виленскай. Пасля пауст 1863-64 быу зач гора-горацки инстыт и 8 гімназій. Пачатковую адукацыю давалі народныя і гарадскія вучылішчы, якія адносіліся да Міністэрства народнай асветы, а таксама царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. Праблемай пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечне адкрылася настаўніцкая семінарыя(настаўнікі пачатк.школы). Сярэднюю адукацыю ў другой палове XIX ст. давалі мужчынскія і жаночыя гімназіі, навучанне ў якіх было разлічана на 7 гадоў. Гімназіі падзяляліся на два тыпы: класічныя (гуманітарныя навукі) і рэальныя (прырода-знаўчыя і тэхнічныя). Выпускнікі класічных гімназій мелі права без экзаменаў паступаць ва універсітэты, а рэальных гімназій(пазней рэал вучылішча) – у тэхнічныя інстытуты. У 1887 г. быў прыняты указ «аб кухарчыных дзецях». У 1864 г. за удзел студэнтаў у паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інст. Навука. У канцы 18 і ў 19 ст. пачалося ўсебаковае вывучэнне Бел яе гісторыі, мовы, фальклору. Сярод вучоных гісторыкаў, мовазнаўцаў і краязнаўцаў вядомы такія імены як Міхаіл Бароўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, Адам Кіркор. Вывучэннем фальклорнай спадчыны занялісь і вядомыя філаматы Ян Чачот, Томаш Зан, Адам Міцкевіч. У 1860 – 1910-я гг. бьілі сабраны і апублікаваны унікальныя матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа. Яны насуперак афіцыйным устаноўкам царскага ўрада засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу( П. В. Шэйн Матэрыялы да вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887 – 1893).) . I. Насовіч, стварыў «Слоўнік беларускай гаворкі», выдадзены ў 1870 г. Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з'явіліся працы Я. Ф. Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Напісаў «Беларусы» (1903 – 1922). У канцы 1880-хгг. з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню выступіў гісторык прафесар кіеўскага універсітэта М. В. Доўнар-Запольскі. В. Ю. Ластоўскі cтаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго «Кароткай гісторыі Беларусі», выдадзенай у 1910 г. у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лесу. Шырокую вядомасць у Еўропе атрымала навуковая дзейнасць у прыродазнаўчай галіне ўраджэнца Беларусі Якуба Наркевіча-Ёдкі. Літаратура. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Томаш Зан і інш паэты і пісьненікі Філарэцка-Філамацкіх гурткоў будавалі сваю творчасць на базе бел фалклора. Народныя паданні ляглі ў аснову, шмат якіх твораў. Напрыклад паэмы Міцкевіча Гражына, Дзяды, Калдычэускі шчупак. У гэты час выходзіць выдатны празаічны твор Яна Баршчэўскага “Шляхціч Завальня або Беларусь ў фантастычных вобразах і казках”. У гэты жа час былі напісаны дзве ананімныя паэмы “Энеіда на выварат” і “Тарас на Парнасе.” У пачатку 19ст ў Бел з’яўляецца першы сялянскі паэт Паўлюк Багрым які напісаў цэлы зборнік высако-мастацкіх вершаў, якія гнеўна асуджаюць прыгонніцкі лад. Да нас дайшоў толькі адзін верш гэтага паэта “Зайграй зайграй хлопча малы”. Зборнік П. Багрыма быў знішчаны а сам ён аддадзены ў салдаты. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 – 1884) Першы беларускі драматург творчасць якога была цалкам прысвечана беларускаму народу і засновывалася на беларускім фальклорным матэрыяле. Найлепшыя яго творы гэта Сялянка, Вечарніцы, Гапон, Купала, Шчароўскія дажынкі. У першыя два дзесяцігоддзі пасля паўстання 1863 – 1864 гг. асноўным жанрам у беларускай літаратуры з'яўлялася ананімная вершаваная гутарка. Сярод іх – «Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Дзядзька Антон, або Гутарка аб усім, што баліць, а чаму баліць – не ведаем». Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы 19ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. Ён – аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, што выйшлі ў друку ў канны 19ст. у Кракаве і Познані пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Любоўю да сялян, да “роднай старонкі”, імкненнем бачыць свой народ адукаваным і шчаслівым прасякнута паэзія Янкі Лучыны (Iвана Неслухоўскага). Беларускія вершы Лучыны ўвайшлі ў зборнік «Вязанка», які выйшаў пасля смерці паэта. Найбольш вядомы яго твор – верш «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы. Адам Гурыновіч 1869 – 1894 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы; у 1887-93 у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Праводзіў фальклорна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Я. Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Кіраўнік нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай»(1889). У паэзіі быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Перакладаў творы польскай, рускай, украінскай літаратуры. Арыштаваны ў 1893 у Вільні, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. У тым жа годзе па прычыне хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Б. Тарашкевіч у 1921 у газеце «Беларускі звон».

30. Архітэктура. выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў канцы 18 – 19 стст.Архітэктура. Упершай палове 19 ст. у архітэктуры дамінаваў Класіцызм. Архітэктры што працавалі ў стылі Класіцызму, падражалі старажытна-грэчаскім і старажытна-рымскім храмам. Іх будынкі не абавязкова былі храмамі а мелі самае рознае назначэнне, тым не менш, яны упрыгожваліся, мноствам калон, двухсхільнымы фасадамі як старажытна-грэчаскія храмы і купаламі як храмы старажытна-рымскія. У якасці прыклада класіцызму у Бел можна прывесці палац Румянцава-Паскевіча ў Гомелі, губернатарскі палац ў Віцебску, палацы ў Жылічах і Снове і г.д. Развіццё архітэктуры. У другой палове 19ст. у бел дойлідстве спалучаліся элементы розных мастацкіх стыляў мінулага. Архітэктары захапляліся так званым псеўда-рускім стылем, які быў арыентаваны на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры. У гэтым стылі па ўсёй Бел разгарнулася будаўніцтва так званых цэркваў «мураўёвак»( ў гонар сумна-вядомага Мураўёва-Вешальніка). Тыповы прыклад Мураўёўкі – Пакроўскі сабор у Барысаве. Пасля падаўлення паўст 1863 – 64 гг. па яго настаянню у Беларусі ўсе цэрквы пачалі перабудовывацца ў стылі маскоўскай архітэктуры 16 – 17 ст. Для псеўдарускага стылю было характерна традыцыйнае пяцікупалле, цыбулепадобныя купалы, высокія шатровыя званіцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў. Прыкладамі выкарыстання псеўдарускага стылю сталі капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве, а таксама свецкая архітэктура Магілёва. Выкарыстоўвалася таксама архітэктурная спадчына Зах Еўропы: готыка, рэнесанс, барока, класіцызм. У другой палове 19ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю. У гэтым стылі былі ўзведзены касцёлы ў Відзах, Вілейцы, Іўі, Паставах і касцёл Святога Роха ў Мінску. Для ўнутранага ўбрання касцёлаў былі характэрныя вітражы, фрэскі. Элементы раманскай і гатычнай архітэктуры спалучыліся ў касцёле святых Сымона і Алены, узведзеным у пачатку 20ст. у Мінску. Псеўдагатычныя формы ўжываліся таксама ў фабрычна-заводскіх будынках. Многія архітэктары ў пошуках нацыянальнай адметнасці звярталіся да мясцовай спадчыны сярэднявечча і спрабавалі яе творча пераасэнсаваць. Адной з асаблівасцей беларускай архітэктуры стала выкарыстанне прыроднага каменю. Найбольшай папулярнасцю гэты будаўнічы матэрыял карыстаўся ў Зах і Цэнтр Бел (касцёлы ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, у вёсцы Гожа Гродзенскай вобласці).Жывапіс. У выяўленчым мастацтве першай паловы 19ст. асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанры – пейзажны і бытавы. Выдатнымі беларускімі жывапісцамі таго часу з'яўляліся: Іосіф Аляшкевіч, Валенцій Ваньковіч, Ян Дамель, Іван Хруцкі. I. Аляшкевіч (1777—1830) паходзіў з сям'і музыканта з мястэчка Радашковічы Мінскага павета. Скончыў факультэт жывапісу Віленскага ўніверсітэта. Пры дапамозе А. Хадкевіча быў накіраваны для ўдасканалення майстэрства ў Дрэздэн і Парыж. В. Ваньковіч (1794 – 1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», напісаны ў 1828 г. Адным з найболып вядомых жывапісцаў Беларусі другой паловы 19ст. быў К. Альхімовіч. Яго карціна «Пахаванне Гедыміна» атрымала сусветную вядомасць. Імкненне адлюстраваць старонкі гісторыі выявілася ў творчасці Н. Орды. Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу другой паловы 19 — пач 20ст. стаў народ, яго пакуты і праца. Жыццё беларускіх сялян адлюстравана ў творчасці Н. Сілівановіча. Яго карціны «Дзеці на двары», «У школу», «Стары пастух» прасякнуты цеплынёй і любоўю да простата народа. На мяжы 19-20ст. найбольш папулярным жанрам мастацтва стаў пейзаж. Вядучым пейзажыстам таго часу быў А. Гараўскі. Карціны «Вечар у Мінскай губерні», «На радзіме», «Рака Бярэзіна» і інш атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў.Тэатр. Вы ўжо ведаеце, што ў другой палове 18ст. найболын значнай з'явай у тэатральным жыцці Беларусі быў прыгонны тэатр. У шэрагу гарадоў і панскіх двароў дзейнічалі шырока вядомыя прыгонныя тэатры — Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне і інш. Па характары свайго рэпертуару і прафесійным узроўні яны не адрозніваліся ад лепшых еўрапейскіх тэатраў свайго часу. Амаль пры кожным з іх існавалі балетныя, музычныя і драматычныя школы, у якіх заходнееўрапейскія майстры рыхтавалі артыстаў з асяроддзя прыгонных сялян — спевакоў, танцораў, драматычных акцёраў і музыкантаў інструменталістаў. У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Бел існавалі аматарскія тэатральныя калектывы, якія час ад часу наладжвалі спектаклі. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі). «Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40 – 50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст — выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». Музычнае мастацтва. Станіслаў Манюшка (1819 – 1872) – адзін з бліжэйшых паплечнікаў Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў. У 40—50-я г. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней — дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота. Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове бел нар песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».Выдатнымі беларускімі музыкантамі ў першай палове 19ст. з'яўляліся браты Дамінік і Вікенцій Стафановічы піяністы, дырыжоры, педагогі, папулярызатары музычнай культуры. Шмат гадоў яны ўзначальвалі Мінскі гарадскі аркестр, які іграў у Кафедральным саборы, а летам — у Губернатарскім (цяпер парк Горкага) садзе. Музыкантаў для аркестра рыхтавала спецыяльная музычная школа.

31. Адмена прыгоннага права і буржуазньтя рэформы 1860 – 1880 гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

Крымская вайна(1853-1856) – адна за шматликих войнау, якая паказ тэхничн адсталасць Рас Имперыи. Таму што на баку турцыи змаг Англ и Франц. (англ адпр флот, фр – сухап армию). Руск фот быу драуляны, англ – металичны и меу парав машыны. Франц стрэльбы были наразныя и били у 3 разы далей, руск – гладкаствольныя. Крымск вайна паказ, што рас. армию трэба пераузбройваць, на гэта грошай не было, далей не магчыма было падым падатки сялян. Патрэбна было адмена прыгоннага права. У 1857 пач падрыхоука. 19 лютага 1861 были абнародаваны манифест и палажэнне аб надзял сялян зямлёй. Манифест абвяшчау селянина сваб грамадз и давау им грамадзянск правы, а у палаж абгавор умовы надзял. У Белар палажэнне дзейничала на 2 виды: у магилёуск и вицебск. – агульнарасийския, У минск, гродз, виленск – спецыяльн палаж. Агульнае бло тое, што зямля перад сяляну не дарам, а за выкуп. Сумма выкупу различ наст чынам: сумма гадавога чыншу, што селянин слациу пану, павинна была склад 6% ад той сумы. якую селянин павинем быу заплациць пану пасля рэформы. Селянин быу часоваабавязаны и аднос да пана да тых пор, пакуль не выплциць усей суммы. Каб дапамагчы сял. хутчэй выкуп на свабоду, дзяражава прадстаул им крэдыт, яки пакрывау 80% ад усей суммы, и ён прадст. на увесь год, кожны год павинна было пагашаць. Астатн 20% селянин павинен быу сабираци сам и заплациць паншчыну. Гэта было зробл, кааб не пакид памешч адразу без рабочай силы. Адмовицца ад надзелу вольны селянин не мог. Другая несправядл у тым, што нават кали у селянина и были грошы, ён усе адно не мог адразу выкуп стоьки, кольки хацеу. У вицебск и магилёуск губ. прадугл вышэйшыя и нижэйшыя надзелы на мужч душу. вышэйшыя( 6 дзесяцин) дав на неурадл глебах, а нижуйшыя (2 дзесяцины) – на пладародных. У виленск, Гродзенск и минск губ. дзейнич. паажэнне, угодна катор памешчыкам рэкамендав пакинуць сялянския дарэформен надзелы. але кали пасля рэформы у памешч застав зямли < за 1/3 ад дарэф надзелу, то ён меу права забр 1/6 ад сял надзелу( большасць памешч скарыст гэтым). Такім чынам, сяляне за свае паменшаныя надзелы абавязаны былі плаціць завышаную ў дзесяткі разоў цану і пры гэтым яшчэ працаваць на памешчыка ды абслугоўваць дзяржаўны крэдыт. Такія ўмовы выклікалі хвалю сялянскіх паўстанняў па ўсёй Расійскай імперыі ў Беларусі іх адбылася 500.

Асаблівасці правядзення рэформы ў Беларусі. У 1863 г. адбывалася паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага які паспрабаваў скарыстацца незадаволеннасцю сялян ўмовамі рэформы і прыцягнуць іх на бок паўстання. Каб сяляне не далучыліся да паўстання 2 лістапада 1863 г. царскім урадам быў абнародаваны ўказ які абавязваў памешчыкаў на 20 % знізіць выкупныя плацяжы і тэрмінова заключыць з сялянамі выкупныя здзелкі, беззямельных сялян памешчыкі абавязаны былі надзяліць 3 ма дзесяцінамі зямлі. У Віленскай Гродзенскай і Віцебскай губернях памешчыкі абавязаны былі вярнуць адрэзкі. Такім чынам паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі было падаўлена. У цэлым нягледзячы на крайне несправядлівыя ўмовы правядзення рэформы, сяляне атрымалі асбістую свабоду і грамадства нарэшце пакончыла з феадалізмам. Адмена прыгоннага права патрабавала многіх іншых рэформаў грамадства і яны былі праведзены.

Ваенная рэформа. У 1862 была распачата ваенная рэформа ў гэтым годзе быў значна скарочаны тэрмін ваеннай службы з 20 год да 8. У 1874 была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць для ўсяго мужчынскага насельніцтва РІ. У сухапутных войсках мужчыны абавязаны былі служыць 6 год на флоце 7. Трэба адзначыць, што тыя хто меў вышэйшую адукацыю абавязаны былі служыць толькі 6 месяцаў, тыя хто меў сярэднюю адукацыю абавязвалісь служыць 1,5 года, тыя хто скончыў гарадское 4-х класнае вучылішча служыў 3 гады, і тыя хто меў пачатковую адукацыю (1-класнае або 2-класнае народнае вучылішча ці царкоўна прыхадскую школу) служылі 4 г. Акрамя таго ў 1874 годзе армію пераўзброілі. Адыйшлі ў гісторыю крамнёвыя стрэльбы 18 стагоддзя а салдаты атрымалі вінтоўкі сістэмы Бердана, якія зараджаліся сучаснымі металічнымі патронамі.

Адукацыйная рэформа. Пачалася ў 1864 г. У гэтым годзе была дазволена паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы і ВНУ прадстаўнікам усіх саслоўяў у тым ліку і сялянскім дзецям. Адзіны фактар, які абмяжовываў колькасць паступаючых была высокая плата за навучанне.

Судовая рэформа. 1864 у Расіі і 1872 ў Беларусі. Суд станавіўся роўны для ўсіх саслоўяў, незалежны ад улады, галосны (на ім маглі прысутнічць рэпарцёры), падсудсуднаму абавязкова дапамагаў адвакат. Калі ў падсуднага не было грошай каб наняць адваката – адвакат наймаўся за дзяржаўны кошт. Пры разглядзе спраў аб асоба-цяжкіх злачынствах, справу слухалі прысяжныя засядацелі. Прысяжныя засядацелі, гэта дванадцаць чалавек якіх назначаў суддзя, яны пасля заслухвання справы галасавалі вінаваты падсудны ці не. Калі прагаласуюць за вінаватасць падсуднага то суддзя прызначаў меру пакарання ў адпаведнасці з заканадаўствам. На пост прысяжных абіраліся людзі якія адпавядаюць 3 патрабаванням: яны павінны быць багатымі, бо багатага цяжэй падкупіць; не судзімыя раней і, тыкія, якія самі не падвяргаліся злачынствам за якія судзяць.

Земская рэформа. 1864 у адбылася ў Расіі і 1911 ў Беларусі і то толькі у Віцебскай і Магілёўскай губернях. Ствараліся земствы ў губернях і паветах. Земства гэта адміністратыўны орган які выбіраўся жыхарамі паветаў і губерняў шляхам галасавання. Уладу земстваў моцна абмяжоўваў губернатар і павятовыя іспраўнікі, тым не менш ад земстваў таксама шмат што залежыла. Можна сказаць, губернатар сачыў за дзейнасцю земстваў і земствы сачылі за дейнасцю губернатара і такім чынам ні адзін з бакоў не мог безкантрольна злоўжываць сваёй ўладай.

Рэформа гарадскога самакіравання. У Расіі 1870 г. у Беларусі 1875. г. У гарадах абіралася гарадская дума якую ўзначальваў выбарны гарадскі галава. Гарадская дума гэта орган улады накшалт земства, толькі дзейнічаў ён у межах аднаго горада.

Цэнзурная рэформа. Адбылася ў 1865 г. Папярэдняй цэнзуры не падвяргаліся тоўстыя кнігі. Каб не трапіць у цэнзуру кніга павінна быць таўсцейшай за 10 друкаваных аркушаў калі аўтар жыве на тэрыторыі Расійскай імперыі. Калі аўтар жыве за мяжой - большай за 20 друкаваных аркушаў. Як відаць у 1860 – 1880 гг. адбылася значная дэмакратызацыя грамадства Расійскай імперыі, і быў зроблены вялікі крок на перад ва ўсіх сферах жыцця грамадства. У Беларусі многія рэформы значна зацягваліся, што тлумачыцца наступствамі паўстання 1864 г.

32. Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі пасля адмены прыгоннага права ў другой палове 19 ст.Сельская гаспадарка.Памешчыцкая гаспадарка. Пасля рэформы 1861 г. частка памешчыкаў працягвала весці сваю гаспадарку пастарому. У першыя парэформенныя дзесяцігоддзі найбольшае распаўсюджанне ў Магілёўскай і Віцебскай губернях атрымалі адпрацоўкі — калі малазямельныя сяляне былі вымушаны працаваць на пана за арэнду памешчыцкіх палёў, пашы, сенажацей і за натуральныя або грашовыя пазыкі. Адпрацоўкі (у аснове сваёй дарэформенная паншчына) ажыццяўляліся прымітыўнымі метадамі земляробства і традыцыйнымі прыладамі працы (драўлянай сахой і бараной, сярпом і касой). Сяляне, якія знаходзіліся на адпрацоўках, не былі зацікаўлены ў дабраякаснай працы, што асуджала памешчыцкую гаспадарку на заняпад. На 1913 год 2/3 памешчыкаў заклалі свае маёнткі ў банках а закладзены у банку маёнтак часцей за ўсё не выкупаўся сваім гаспадаром. Прыблізна 1/3 памешчыкаў здолела перайсці да капіталістычнай сістэмы гаспадарання. Гэтая сістэма пераважала ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Яна заключалася ў найме памешчыкамі ў свае гаспадаркі пастаянных або часовых работнікаў якія апрацоўвалі зямлю інвентаром уладальніка. Тут уводзілі шматпольныя севазвароты, разводзілі пародзістую жывёлу, выкарыстоўвалі мінеральныя ўгнаенні і палепшаныя прылады працы (жалезныя плугі, бароны), а пазней — розныя сельскагаспадарчыя машыны. Па прымяненні машын у сельскай гаспадарцы Беларусь стаяла на адным з першых месцаў у Расійскай імперыі.Сялянская гаспадарка. Пераважная большасць сялян вяла гаспадарку на надзелах, атрыманых пасля рэформы. Малазямелле і беззямелле было сапраўдным бедствам для большасці сялянства. Малазямельнымі лічыліся сяляне у каторых было да 5 дзесяцін зямлі на двор (десяціна гэта 1,09 га). Такі надзел зямлі не забяспечваў пражытачны мінімум сялянскай сямьі і малазямельныя сяляне арандавалі ворыўную зямлю у памешчыка за што як і раней неслі адпрацовачныя павіннасці або сплачвалі грашыма. Такіх сялян у Беларусі было 60%. Серадняком лічыўся той жто меў ад 5 да 15 дзесяцін зямлі. Серадняк ўжо мог весці больш менш самастойную гаспадарку але такіх гаспадарак ў Беларусі было коля 30% .Сяляне, якія мелі надзелы звыш 15 дзесяцін зямлі, лічыліся заможнымі і маглі вырошчваць прадукцыю на продаж і пашыраць сваю гаспадарку. Праўда такіх сялянскіх гаспадарак было 10 % ад агульнай колькасці.Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. У 1860 – 1870-я гг. сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавалася на вытворчасці збожжа: жыта, аўса, ячменю. Аднак у 1880-я гг. яго вытворчасць як рыначнай культуры стала ў Беларусі нявыгаднай таму, што Рынкі Заходняй Еўропы запоўніла больш таннае і якаснае збожжа з Амерыкі, што выклікала рэзкае (удвая і больш) падзенне цэн на яго. Гэта зрабіла прадукцыю беларускіх вытворцаў неканкурэнтаздольнай на еўрапейскім рынку. Сельская гаспадарка Беларусі пераарыентавалася на малочна-мясную жывёлагадоўлю, якая ў тых умовах магла забяспечыць высокія прыбыткі. У 1883 – 1900 гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася ўдвая. Беларусь разам з прыбалтыйскімі губернямі стала раёнам, які спецыялізаваўся на вытворчасці малочных прадуктаў.Другім важным відам капіталістычнага прадпрымальніцтва стала вінакурэнне. Асноўнай сыравінай для вырабу спірту было спачатку збожжа, потым – бульба. Таму яе пасевы выраслі больш як утрая. У пачатку XX ст. на Беларусь прыходзілася амаль 17 % усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі. Прамысловасць.Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Вызваленне з-пад прыгону памешчыцкага сялянства стварыла рынак свабоднай рабочай сілы. За кошт беззямельных і малазямельных сялян, якія пакідалі вёску, а таксама збяднелых рамеснікаў папаўняўся рабочы клас. Такім чынам, свабодныя рабочыя рукі, наяўнасць капіталу і рынку стваралі ўмовы для паступовага станаўлення капіталізму. Капіталізм уяўляў сабой грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварнаграшовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы. У парэформенныя гады аб’ём прамысловай вытворчасці ўзрос у 37 разоў, а колькасць рабочых – у 9. Пры усім гэтым ў Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы з колькасцю рабочых да 50 чалавек. Буйных прадпрыемстваў дзе працавала 500 рабочых і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх налічвалася ўсяго 9. Іншай асаблівасцю прамысловасці Беларусі была яе прывязанасць да сельскай мясцовасці. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Але найбольш буйныя фабрыкі і заводы размяшчаліся ў гарадах. Прамысловасць Беларусі спецыялізавалася на апрацоўцы прадукцыі мясцовай сельскай гаспадаркі, лясной і мінеральнай сыравіны. Вядучая роля сярод галін вытворчасці належала вінакурэнню. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння Расійскай імперыі. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18 % вінакурных заводаў краіны. Хуткімі тэмпамі развівалася дрэваапрацоўчая прамысловасць. У пачатку XX ст. беларускія прадпрыемствы давалі 24 % агульнарасійскай вытворчасці дубовых шпал, амаль 24 % — фанеры, прыкладна 49 % — запалак. Папярова-кардонная прамысловасць Беларусі размяшчалася галоўным чынам у Магілёўскай і Віцебскай губернях. Найбуй-нейшай у галіне была Добрушская папяровая фабрыка – адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці. Найбуйнейшым са шклозаводаў быў завод «Неман» у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г. У пачатку XX ст. прадпрыемствы Беларусі давалі 55 % аконнага шкла, што выраблялася ў Расіі. Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» ў Віцебску пабудаваная ў 1900 г. Рост гарадоў. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. У сярэдзіне XIX ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10 % ад усяго насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць гараджан на працягу другой паловы XIX ст. вырасла ў 2,2 раза і склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Гарады Беларусі былі пераважна невялікімі. У канцы XIX ст. толькі 2 з іх (Мінск і Віцебск) мелі ад 50 да 100 тыс., а 7 гарадоў — ад 20 да 50 тыс. жыхароў. У 1913 г. колькасць насельніцтва Мінска стала 116 тыс., а Віцебска – 103 тыс. чалавек. У другой палове XIX – пачатку XX ст. у абліччы беларускіх гарадоў адбыліся прыкметныя змены. У значныя прамысловыя цэнтры ператварыліся Мінск, Гомель, Пінск, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Барысаў. Яны ўдвая, а то і болей павялічылі свае тэрыторыі. Тут былі пабудаваны фабрыкі і заводы, на ўскраінах з'явіліся рабочыя пасёлкі. Характэрнымі для беларускіх губерняў былі мястэчкі — населеныя пункты, якія займалі прамежкавае становішча паміж горадам і вёскай. У канцы XIX ст. іх налічвалася ў Беларусі каля 320, і ў іх пражывала 680 тыс. чалавек. Пераважалі дробныя мястэчкі – да 2 тыс. жыхароў але каля 100 мястэчак мелі насельніцтва ад 2 да 5 тыс. чалавек. Своеасаблівым быў нацыянальны склад гарадскога насельніцтва, у якім паводле перапісу 1897 г. пераважалі яўрэі. Беларусаў сярод гарадскіх жыхароў было толькі 14,5 %. Удзельная вага яўрэйскага насельніцтва мястэчак даходзіла да 60 – 80%.

Будаўніцтва чыгунак. Першая чыгунка – участак Пецярбургска-Варшаўскай магістралі – прайшла праз Беларусь у 1862 г. 3 пабудовай у 1860-я гг. Рыга-Арлоўскай, у 1870-я гг. Маскоўска-Брэсцкай і Лібава-Роменскай, у 1880-я гг. Палескай і ў 1902 г. Пецярбургска-Адэскай чыгунак іх даўжыня на тэрыторыі Беларусі склала 3000 км. Чыгуначная сетка на тэрыторыі Беларусі была адной з самых густых у Расійскай імперыі.Развіццё гандлю. Значныя зрухі ў апошняй трэці XIX — пачатку XX ст. адбыліся ў гандлі. Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы. На яго долю ў канцы XIX ст. прыпадала 95 % усяго ўнутранага ганддёвага абароту гарадоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]