Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

55. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. Бсср на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі бсср у 1944 – 1955 гг.

Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.

СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма.Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства. На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам. У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ (Савет эканамічнай узаемадапамогі) а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна. Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек. Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала заснавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну. Гэта давала наступныя магчымасці:

1.Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі.2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі. За 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу. З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо ў 50-ыя гг. ХХ ст. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960 – 1980 гг. навучалісь 10000 замежных студэнтаў. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944 – 1953 гг.

Матэрыяльнае і бытавое становішча людзей пасля вайны было выключна цяжкім. 1/3 жыхароў рэспублікі засталіся без жылля жылі ў прогаладзь усе прадукты першай неабходнасці размярковывалісь па картках у дзяржаўным гандлі. У камерцыйных крамах цэны на многа пераўзыходзілі плацёжныя магчымасці большасці насельніцтва. Адначасова за кошт насельніцтва правялі грашовую рэформу. Старыя грошы на новыя мянялі адзін да аднаго толькі да 3000 рублёў а далей па убываючай. Тым не менш матэрыяльнае становішч гараджан палепшылася. А вось сяляне ад гэтых мер нічога не атрымалі і жылі за рысай беднасці. Прамысловсць Беларусі пачала аднаўляцца адразу пасля вызваленя яе тэрыторыі ў 1944. Згодна пяцігадоваму плану на 1946 – 1950 гг. асноўная ўвага надавалася аднаўленню і развіццю торфаздабычы, энергетыкі машынабудавання і трактарабудавання. У 1950 прамысловасць Беларусі пераўзыйшла даваенны ўзровень а узровень машынабудавання павялічваўся ў 2,5 разы у параўнанні з 1940 г. Сяляне жылі выключна за кошт прысядзібных гаспадарак. У калгасах не хапала тэхнікі і коней. Калгаснікам часта прыходзілася пахаць на сабе. Таму аднаўленне вёскі ійшло вельмі марудна. Ітсотна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі ў сувязі з ажыццяўленнем у 1949 – 1951 гг. калектываізацыі ў Заходняй Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]