Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Pytanne_36.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.10.2018
Размер:
49.78 Кб
Скачать

50. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Албанію(1939), Германія – Аўстрыю(1938). У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова. СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г. 1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам "Вейс" Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. ваенные дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан. 3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы. На далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўтвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на Народныя сходы. Народны сход заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Замест ваяводстваў былі ўтвораны 5 вобласцей, пачаліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні: нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай зямлі, адкрыты каля 6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 ВНУ, але ў той жа час пачаліся сталінскія рэпрэсіі. Вільня і Віленскі край, якія таксама былі далучаны да СССР згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі. У абмен на права СССР будаваць свае ваенна-марскія базы на тэраторыі Літвы. На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй. СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР. Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР. На Беларусь наступала самая моцная група армій “Цэнтр” (армія – каля 60 тысяч салдат і афіцэраў плюс баявая тэхніка). Ёй процістаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала Паўлаўва. Акруга налічвала каля 600 тыс. салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Суадносіны сіл нямецкай і савецкай арміі былі прыблізна аднолькавыя, але ў першыя дні вайны большасць баявой тэхнікі СССР было знішчына на аэрадромах і стаянках таму, што войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. Такая тактыка дала магчымасць немцам хутка рухацца ў глыб краіны і рабіла марным гераічнае супраціўленне чырвонай арміі, так Мінск быў захоплены немцамі ўжо на 6 дзень вайны а Брэсцкая крэпасць супраціўлялась месяц.

Тым не менш упартыя баі супраць захопнікаў былі. яны разгарнуліся на мяжы. Легендарны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці. якімі камандавалі маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін, Яны ў поўным акружэнні больш месяца абаранялі крэпасць. Кароткай, але ўпартай была бітва за Мінск. За тры дні савецкія войскі знішчылі больш за 300 нямецкіх танкаў і бронемашын. Вечарам 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.

З першых дзён вайны пачаліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. На ўсход паспелі вывезці больш за 400 прамысловых прадпрыемстваў, маемасць многіх калгасаў саўгасаў і МТС (машына-трактарныя станцыі) і каля 1,5 млн. чалавек. На будаўніцтва абаронных збудаванняў мабілізоўваліся жыхары гарадоў. Яны рылі акопы і процітанкавыя рвы. Для барадьбы з нямецкімі парашуцістамі ствараліся знішчальныя батальены. У іх ўступіла каля 13000 тыс чалавек. 3 тых, хто не падлягаў прызыву ў армію па ўзросту ці па стану здароўя ствараліся атрады народнага апалчэння. У іх ўступілі 46 тысяч чалавек.

Чырвоная Армія паспрабавала спыніць нямецкае наступление на Бярэзіне. У раёне Барысава і Бабруйска разгарэліся Цяжкія баі. Пад Оршай упершыню былі выкарастаны рэактыўныя мінаметы, знакамітыя “Кацюшы”. Батарэя такіх установак пад камандаваннем капітана Флёрава нанесла удар па чыгуначнаму вузлу ў Оршы. 23 дні працягвалася гераічная абарона г. Maгілева. Толькі калі ўзнікла рэальная пагроза акружэння горада ён быў пакінуты Чырвонай Арміей. Тыдзень працягвалася абарона Гомеля, але 19 жніўня горад быў пакінуты савецкімі войскамі. Такім чынам Упартыя баі за Беларусь, нягледзячы на паражэнне Чырвонай Арміі сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”, які прадугледжваў выхад на лінію Астрахань – Волга – Архангельск праз 6 – 8 тыдняў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]