Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны

.pdf
Скачиваний:
84
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
1.56 Mб
Скачать

1. 7. Структурна-тыпалагічнае вывучэнне гаворак Гродзеншчыны

171

ка плюма слазьбі ць(Старына Маст.). 15. Трэ бапаражні цькату х для каро вы, а то німа ўжо ёй дзе стая ць(Багудзенка Навагр.). 16. Ну ўсё, ду маю, забяру ць, ану мнічо го(Шурычы Свісл.). 17 Як плазава лі[абчэсвалі] бярве ньні, то трасо кмно гана патпа лбу дзя, адно трэ басабра цьі занясьцí даха ты(Багданаўцы Шчуч.).

101. Прачытайце тэксты. Знайдзіце дыялектныя варыянты часціцы не і растлумачце, якім тыпам ненаціскнога вакалізму адпавядае іх вымаўленне.

І. А леш і та нцыбылі, ні раўня цяпе рашнім. Ко лькіразо ўя цяпе рачыў клу пхаджу, як вясе ляяко ,яна мо лацьпаглядзе ць, а ўсё ш ні ты ята нцы, што калі сь. Цяпе русё бо льшгу рбамімо лаць стаі ць. Калі ся баркіняма, дык і на та нцыні по йдзяш. А ране й усе ра замбылí. Прыго жагуля лі. Як зайгра юцьмузыка нты, дык аш душа раздава лася, да само гара ньняскака лі, аш по кульпе ўні сьпява цьні ста нуць. А наза ўтразно ўза рабо тубра ліся. Ні спа лі, як вы цяпе рачысьпіцё пасьля дзіскаце кіда палу дня. А як сьвя тояко я было вялі кая, то тады днём ні працава лі. На сьвя тарабі цьнічо га німо жна. Ужэ тады кры шкубо льшсьпі м, але такса манідо ўга. Ве селабы ло, ні то ,ешто за рас: па сьвя тахніво днагачалаве чкана дварэ ні ўба чыш, усё бо льшпа ха тах.

М.М.Марцюк, 1920 г. н. в. Жомайдзі Лід., 1992 г.

ІІ. Я кдаўне йжылі? Се мібылі ве лькія, па двана ццацьдзяце .й Як рашчы нішдзяжу ў аўто рак, дак друго пе чываўжо ў панядзе лак рашчыня цьтрэ бо, бо да аўто рканя даця гняш. Усе ш ядунэ былі до брыя. І рабíлі бяс чысла, бяс ме ры, ле пш, як ціпе .рТрыма ліпа тры каро ве. Кармі цьня было чы м, па сьвіліпат Капца мі, бо льшня было дзе. Сьвярэ пуцяга лі, кап пакармі ць. І малака ня было, усе тры каро веты яразы ў адно вядро падо іш. Сьве туня было, цёскі палі лі. Усяля кбыло. Мно гохто бе дножы .ўБа бадна жыла ў сяле, дак яе дзе цісвае ня любі лій е сьціня дава лі. Паўс плато ххо дзіць, а ба цькомо йадрэ жаво такве лякамяку й дае мне, каб я ёй зане сла. Я ёй пада мпрас пло ,тяна й зье сьць.

Е.Ф.Сасім, 1916 г. н. в. Маласельцы Карэл., 2003 г.

172

Раздзел 1. Дзяржаўнае лінгвістычнае краязнаўства

102. Прачытайце сказы, знайдзіце выклічнік ля. Да якога разраду ён адносіцца, у якіх раёнах Гродзенскай вобласці бытуе?

1.Уме ядо браскака ць, ля, расцы гаўся[расскакаўся] хло пяцна ўсю ха ту(Васілевічы Сл.). 2. Ля, як мяце ліцьстары, другі малады та кні паве рняцца(Путрышкі Гродз.). 3. Ну шчэ пака да тае вайны, ну то, ля, до брожылі (Зарудаўе Маст.). 4. А я адна яў сям’і дзе ўкаю была, ле пшса ўсі хвыдзява лася, тут, ля, і прыме ціўмяне мо йФэ ля (Гнезна Ваўк.). 5. Хваро бы, ля, былі ўжэ ўсяля кія, зара зныя, а тады

ші хяшчэ ні лячы лі, та ён бая ўса, кап ні заразі ца(Рось Ваўк.).

6.Ма ціпла ча: калхо спрыйшо ,ўжы тоўжэ, ля, забіра юцьда жну ць (Чырвонае Сяло Зэльв.). 7. Рэ чкату ,тля, цякла, ры быбыло ўся кая, я гэ той сама по млю(Падбалоцце Зэльв.). 8. Ужо пíшуць ба цьку пісьмо: ля, Вало дзёжэ ніццады бе днубярэ (Чырвонае Сяло Зэльв.). 9. Та мязьмі нро .сЁн зарва ўадну галі нку, ме ньшую, – гэ тая, другу ю, бо льшую, – гэ таён, пацалава ўты ягалі нкі, падары ўна до ўгуюве чнуюпа мяць. Во, ля, яка ябыла культу ра(Старынцы Бераст.). 10. Е дзядзе тна база ,рвязе ту юрэ пупро даць, каб, ля, ужэ хле бакупі ць, та капу стыкупі ць, та са ла(Сідоркі Свісл.).

11.Пайшлі ў калхо ,стам рабі цьсі лаюзастаўля лі, бо й было, ля, гэ дак: дзяце йадна гадава ла, халасьця цкоплаці ла, а само йні было ску льрубля ўзя ць(Масушыны Свісл.). 12. Ля, та тавыдыба я [выходзіць] с канто ры, атрыма ўгро шы, то до бра(Куклічы Cвісл.).

13.Не штатро ньціць[пахне] ту ткаля на ,сля, гэ таш язьмя ньцьвіце

(Трабы Іўеў.).

103.Прачытайце, знайдзіце памяншальна-ацэначныя формы слоў розных часцін мовы. Якія з гэтых форм не ўжываюцца ў літаратурнай мове? Якую сэнсава-стылістычную нагрузку маюць памяншальна-ацэначныя формы?

І. 1. Але ўсяго адне нькігікта рыкля дыпасьпе ліпрыдба ць

(Бялькоўшчына Смарг.). 2. Усё жы цейкаатпрацава ла(Жупраны Ашм.). 3. Трэ было цэ луюзімі чкупра сьць, а цэ луювясьні чкутка ць то еняшча снаезрэ бе(Ваверка Лід.). 4. Прышлі даха тыгаладню ткія

(Пруды Гродз.). 5. Сядзі паціхю ткуі маўчы (Моцеўцы Шчуч.). 6. Сы падабню ткіда ба цькі(Гальшаны Ашм.). 7. Круго мусё было галю тка: ні тра ўкі, ні ку сьціка(Енчы Воран.). 8. Да мяне кажню ткі ве чарзьбіра юццаі жанчы ны, і мушчы ны(Правыя Масты Маст.). 9. Я ш нівучо на, ніво днагаме сячыкада шко лыні хадзі ла(Лазду-

1. 8. Вывучэнне біяграфіі і навуковай спадчыны лінгвістаў Гродзеншчыны

173

ны Іўеў.). 10. Навю ткікасьцю мпарва ў(Індура Гродз.). 11. Ране й селяні нме ўніве льчанкуха ту(Зялёны Бор Ашм.). 12. Пае хацьні шту ка, але німа нічагу ткозлажы ць, а та мбу дуцьусе убра ныяў швэ драх(Падбалоцце Зэльв.). 13. Пяро тна Куцю аве сзме лям, кісе львару, пячэ нчыкіпяку, куцю вару (Баранавічы Карэл.).

14.Я ча стасы рчыкінасíла ў Юра цішкіпрадава ць(Лаздуны Іўеў.).

15.Жа лімы цалю скідзе нь, а паку льснапы ў ба пкіпастаўля лі, то ўжэ бы ўдо брысуто нак(Крапіўніца Свісл.).

ІІ. А Бо жа, дзе ткі, я кта макабыло. Нацярпе ласяя за сваю жы ця. Як пачала сявайна, дык дзе тусё ў а рмііды ў а рміі. Я і касі ла, і малаці ла. Жы цьжа трэ бабыло. А дзяце йу мяне было шасьцёра. Фэ лянькубыло шасна ццацьгатко .ўДык ён усё рабіў. Анагда й прыне слая карасі ны, а ён узя ўсяля мпачкузапалі ць. І я ктак яму папа ла? Уся карасі навы ліласяна яго й ад лучы нызагарэ лася. А я вы шаўшыбыла, узя ўшыдра пцы, ду мала, бу льбачкіўкапа юна вячэ рку. Чу ю, е нчыць! Я – кулём у ха туА Бо жаш мо ,йФэ лянька ўве сьу агні кача еццапа падло зі. Ту такая на яго ко ўдру– стушы ла аго нь. А ён, бе дняньнкі, та ке нчыў: «Маму ська, рату !»й Я аж валасы на сабе рва ла. По тымзле талада Мацке йчапа каня і паве зла да до хтара. Владучы ха, нябо шчыца, шмэ льцупрыне сла, дык я ўсё ма залаяго е дучы. А ў бальні цыдахтары зачыні ліся, мяне ні ўпуска юць. Мо жадзе паскраба ліяго, бо на ттаён е нчыў. А прас пя ць дзён мо йФэ лянькай памёр. Памярлí Гэ нюська, і Я ська, і Ю зачка, а по тымужо й Паўлю сь. Я ськаі Ю зачкадык не кіхта макапатро наў не дзянашлі. По тымакаўзяліі ў аго нькіда лі, пасучыкаро ўкі. І даха ткі ўжо самы яні прышлі. На тташма гатко ўужо прашло, а дзе таксваíх цёнгля сьню. Да высьвянчэ ньня блычкані зье м, бо тады, ка жуць, на ты мсьве цімаі мдзе ткамні даду ць.

Мацкевіч А.Ю., 1907 г. н. в. Пелкаўшчына Іўеў., 1989 г.

1.8. Вывучэнне бiяграфii i навуковай спадчыны лiнгвiста¢ Гродзеншчыны

Адзін з напрамкаў лінгвістычнага краязнаўства – вывучэнне жыцця і дзейнасці лінгвістаў, якія нарадзіліся і жылі, працавалі ці працуюць у пэўным рэгіёне. Гэта могуць быць

даследчыкі, якія вывучалі розныя аспекты як літаратурнай, так і

174

Раздзел 1. Дзяржаўнае лінгвістычнае краязнаўства

дыялектнай мовы ці займаліся збіраннем і сістэматызацыяй мясцовага дыялектнага матэрыялу. Гродзеншчына ведае шэраг такіх асоб. Ніжэй для прыкладу прыводзяцца звесткі пра найбольш знакамітых даследчыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай лінгвістыкі і якімі можа ганарыцца Гродзеншчына. Інфармацыя пра іх даецца сціслая, але прыкладаецца спіс літаратуры, зварот да якой дасць больш поўнае ўяўленне пра жыццё і навуковую справу гэтых даследчыкаў.

Рысiнскi Саламон

Нарадзіўся С.Рысінскі ў 60-я гады ХVI стагоддзя ў в. Рысін на Полаччыне (цяпер Пскоўская вобласць Расіі). Пачатковую адукацыю атрымаў у доме дробнага шляхціча. Быў заўважаны прыдворнымі гетмана Георгія Радзівіла і накіраваны на вучобу.

Пазней С.Рысінскі стаў настаўнікам шляхецкіх дзяцей у вёсках Вялікага Княства Літоўскага, а таксама суправаджаў сваіх выхаванцаў за мяжу.

Служыў пры двары Радзівілаў, быў прыдворным паэтам, вучоным, выкладчыкам, перакладчыкам, асветнікам Хрыстафора Радзівіла.

Удзельнічаў у друкаванні кніг у Любчанскім друкарскім двары. Сам пісаў працы філасофскага, царкоўнага, асветніцкага характару. Надрукаваў некалькі сваіх кніг. Галоўнай кнігай, над якой працаваў больш за 30 гадоў, з’яўляецца «Зборнік прыказак», выдадзены ў Любчы ў 1618 годзе. У зборнік уключана 1800 прыказак, сабраных у наваколлі Любчы. С.Рысінскі слухаў прыказкі на мясцовай беларускай мове, перакладаў іх на польскую, тлумачыў па-лацінску. Часта прыводзіў лацінскія, старажытнарымскія і грэчаскія прыказкавыя паралелі.

«Зборнік прыказак» меў вялікую папулярнасць у Еўропе. За паўтара дзесяцігоддзя перавыдаваўся шэсць разоў у розных гарадах Рэчы Паспалітай. Зборнік меў вялікае значэнне, паказаў, што беларуская мова простых людзей вельмі багатая.

Памёр С.Рысінскі 13 лістапада 1625 г. Пахаваны ў в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна.

Літаратура пра С.Рысінскага:

1. Порецкий, Я.И. Соломон Рысинский / Я.И.Порецкий. –

Минск, 1983.

1. 8. Вывучэнне біяграфіі і навуковай спадчыны лінгвістаў Гродзеншчыны

175

2.Рысінскі Саламон // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – 1987. – Т. 4. – С. 552.

3.Рысінскі Саламон Фёдаравіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 118.

Карскi Я¢хiм Ф¸даравiч

Нарадзіўся 1 студзеня 1861 г. у в. Лаша (цяпер Гродзенскага раёна) у сям’і настаўніка. Пачатковую адукацыю атрымаў у народным вучылішчы (в. Ятра Навагрудскага раёна), сярэднюю адукацыю – у Мінскім духоўным вучылішчы і Мінскай духоўнай семінарыі. У 1881 – 1885 гг. – студэнт Нежынскага гістарычнафілалагічнага інстытута. Пасля сканчэння яго выкладаў рускую мову і літаратуру ў 2-й Віленскай гімназіі. З 1893 г. – выкладчык рускай мовы Варшаўскага універсітэта. У 1894 г. прысвоена званне прафесара. У 1896 г. у Маскве абараніў доктарскую дысертацыю. У 1901 г. выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай АН. З 1905 г. рэдагаваў аўтарытэтны навуковы часопіс «Русский филологический вестник». 1905 – 1910 гг. – рэктар Варшаўскага універсітэта. У 1916 г. прысвоена званне акадэміка. З гэтага года жыве ў Петраградзе (Ленінградзе). Я.Ф.Карскі – вядомы філолагславіст, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, фалькларыст і этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог. Апублікаваў больш за 1000 прац, у тым ліку 96 кніг і брашур. Сярод асноўных прац можна назваць наступныя: «Агляд гукаў і форм беларускай мовы» (М., 1885), «Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні...» (Вільня, 1888), «Граматыка старажытнай царкоўнаславянскай мовы параўнальна з рускай» (Вільня, 1888 – вытрымала 19 выданняў), «Да пытання пра распрацоўку старой заходнерускай гаворкі» (Вільня, 1893), «Да гісторыі гукаў і форм беларускай мовы» (Варшава, 1893), «Пра мову гэтак званых літоўскіх летапісаў» (Варшава, 1894), «Заходнерускія пераклады псалтыра ў ХV – ХVII ст.» (Варшава, 1896), «Праграма для збірання асаблівасцей беларускай гаворкі» (СПб., 1896, 1916), «З лекцый па славянскай кірылаўскай палеаграфіі» (Варшава, 1897), «Матэрыялы для вывучэння паўночнамаларускіх гаворак, а таксама пераходных ад беларускіх да маларускіх: Вып. 1-2» (СПб., 1898 – 1903), «Беларусы: У 3 т.» (Варшава, М., Петраград, 1903 – 1922), «Да пытання пра этнаграфічную карту беларускага племені» (СПб., 1903), «Этнаграфічная карта беларускага племені» (Пг.,

176

Раздзел 1. Дзяржаўнае лінгвістычнае краязнаўства

1917), «Беларуская гаворка: нарысы народнай мовы з гістарычным асвятленнем» (Пг., 1918), «Руская дыялекталогія» (Л.,1921), «Пра некаторыя асаблівасці беларускай мовы» (Кракаў, 1927), «Славянская кірылаўская палеаграфія» (Л., 1928). Самым значным вынікам навуковай дзейнасці Я.Ф.Карскага стала яго трохтомнае выданне ў сямі выпусках «Беларусы», у якім вучоны ўсебакова і грунтоўна паказаў свету самабытнасць, нацыянальную адметнасць беларускага народа, багацце яго культуры і мовы.

29 красавіка 1931 г. акадэмік Я.Ф.Карскі памёр. Пахаваны на Смаленскіх могілках у Ленінградзе (Пецярбургу).

Літаратура пра Я.Ф.Карскага:

1.Крывіцкі, А.А. Я.Ф.Карскі – выдатны беларускі вучоны (Да 100-годдзя з дня нараджэння) / А.А.Крывіцкі // Весці АН БССР.

Сер. грамад. навук. – 1961. – № 1. – С. 5 – 14.

2.Булахов, М.Г. Ефимий Федорович Карский: Жизнь, научная

иобщественная деятельность / М.Г.Булахов. – Минск, 1981.

3.Новікава, Т. Прамень сонца над нашай нівай / Т.Новікава // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 12. – С. 17 – 21.

4.Плыгаўка, Л. Вялікі вучоны-патрыёт зямлі беларускай / Л.Плыгаўка // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 1. –

С. 12 – 20.

5.Янушкевіч, Я. Яўхім Карскі і яго «Беларусы» / Я.Янушкевіч, К.Цвірка // Карскі Я. Беларусы. – Мінск, 2001. – С. 5 – 30.

6.Цыхун, А.П. Акадэмік з вёскі Лаша Я.Ф.Карскі: Краязнаўчабібліяграфічны нарыс / А.П.Цыхун. – Гродна, 1992.

Федаро¢скi Мiхал

Нарадзіўся М.Федароўскі 1 верасня 1853 г. ў Варшаве ў мяшчанскай сям’і. У 1870 г. скончыў Варшаўскую мужчынскую прагімназію.У1873г.стаўвольнымслухачомагранамічнагафакультэта Пятроўска-Разумоўскай акадэміі (пад Масквой), але па прычыне хваробы быў вымушаны пакінуць яе. У 1877 г. пераехаў жыць на Пружаншчыну, пасяліўся ў маёнтку маршалка В.Швыркоўскага, што каля в. Шарашова. Прысвяціў сябе вывучэнню мясцовага краю. Стаў збіральнікам. Збіраў прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Размах збіральніцкай працы М.Федароўскага здзіўляе сваёй грандыёзнасцю. Ён цікавіўся фізіяграфіяй, антрапалогіяй, вывучаў флору, помнікі культуры і мастацтва, збіраў кнігі, дакументы са

1. 8. Вывучэнне біяграфіі і навуковай спадчыны лінгвістаў Гродзеншчыны

177

старых архіваў, раскопваў курганы, старажытныя стаянкі чалавека. Найбольшую ўвагу М.Федароўскі праявіў да мовы і фальклору беларусаў. Запісваў паданні і казкі, вераванні і забабоны, жарты і анекдоты, прыказкі і загадкі, песні і прыпеўкі, не цураўся нават фрывольных твораў. Аб’ездзіў і абышоў заходнюю частку Беларусі ўздоўж і ўпоперак. Пачынаючы з 1877 г. абследаваў Пружанскі, Ваўкавыскі, Лідскі, Слонімскі, Сакольскі, Беластоцкі, Бельскі, Аўгустоўскі, Гродзенскі, Вілейскі, Навагрудскі і Слуцкі паветы. У кожным павеце меў сваіх памочнікаў. Пры любым зручным выпадку сам стараўся трапіць да сялян на вяселле, хрысціны, Каляды, Вялікдзень, Сёмуху, дажынкі і інш. Усе даходы, якія давала гаспадарка, траціў на паездкі, набыццё экспанатаў.

У1897 г. М.Федароўскі пераехаў у маёнтак Падоль, што

ўСлонімскім павеце. Ён глыбей вывучае мясцовыя і суседнія ваколіцы, апісвае ткацтва і ганчарства, народныя музычныя інструменты, рыбалоўства, паляванне, цяслярства, гадоўлю свойскай жывёлы, кавальства, вясковае будаўніцтва, занатоўвае лексіку мясцовых гаворак, якую намерваецца выдаць у будучым як дадатак да слоўніка І.Насовіча, запісвае некалькі батлеечных спектакляў, выступае ў друку з артыкуламі.

Пачатак ХХ ст. – нялёгкі час у жыцці М.Федароўскага. Памерлі яго трое дзяцей. Да таго ж спасціглі сур’ёзныя гаспадарчыя няўдачы: вада заліла палі і сенажаці маёнтка Падоль. Узнікла пагроза эканамічнага разарэння. У гады першай сусветнай вайны М.Федароўскі ўцягваецца ў супярэчлівае палітычнае жыццё.

Усё гэта паслужыла прычынай таго, што М.Федароўскі пэўным чынам аддаліўся ад збіральніцкай справы, якой прысвяціў трыццаць гадоў жыцця. Толькі ў 1921 г. ён зноў вяртаецца да сваіх сабраных калекцый з мэтай іх навуковай апрацоўкі і выдання. Становіцца навуковым супрацоўнікам аддзела этналогіі Інстытута антрапалагічных навук у Польшчы. Аднак стан здароўя М.Федароўскага пагоршыўся. 10 чэрвеня 1923 г. яго не стала. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве.

Яшчэ ў канцы ХІХ ст. М.Федароўскі пачаў ствараць на падставе сваіх сабраных калекцый грандыёзную фундаментальную манаграфію пад назвай «Люд беларускі на Русі Літоўскай». Планавалася выдаць яе прыкладна ў 20 тамах. Першыя тры тамы апублікаваны пры жыцці даследчыка: І т.: вераванні, прымхі, забабоны (1897 г.); ІІ т.: казкі, паданні пра мясцовасці (1902 г.); ІІІ т.: гістарычныя і мясцовыя паданні, гумарыстычныя апавяданні,

178

Раздзел 1. Дзяржаўнае лінгвістычнае краязнаўства

казкі, анекдоты (1903 г.). Наступныя пяць тамоў выдадзены пасля смерці М.Федароўскага: Так, ІV т., у якім адлюстраваны пераважна прыказкі і фразеалагізмы, выйшаў 1935 г. У V – VIІІ тт. (1958 – 1981) падаюцца ў асноўным песні.

Для лінгвістычнага краязнаўства найбольшае значэнне мае IV т. «Люду беларускага». У яго ўвайшло больш за 13000 выслоўяў, сярод якіх больш за 9000 прыказак, 3300 фразеалагізмаў.

Шматлікія матэрыялы, сабраныя М.Федароўскім, засталіся неапублікаванымі. Частка іх загінула ў гады вайны, а частка знаходзіцца ў архівах Польшчы.

Фальклорна-дыялекталагічная спадчына М.Федароўскага, сабраная адным чалавекам, па колькасці адзінак пакуль што не мае сабе роўных у Беларусі. Шматтомнае фундаментальнае даследаванне «Люд беларускі» належыць да найлепшых нацыянальнакультурных каштоўнасцей, якія з годнасцю паказваюць самабытнасць, унікальнасць беларусаў у свеце.

Літаратура пра М.Федароўскага:

1.Саламевіч, Я. Міхал Федароўскі / Я.Саламевіч. – Мінск,

1972.

2.Федароўскі, М. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / М.Федароўскі. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 393 – 394.

3.Федароўскі Міхал // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Эн-

цыкл. даведнік. – Мінск, 1995. – С. 585 – 587.

4.Даніловіч, М. Фразеалагічная спадчына Міхала Федароўскага / М.Даніловіч // Роднае слова. – 2003. – № 9. – С. 39–41.

Сцяшковiч Таццяна Фiлiпа¢на

Нарадзілася Т.Ф.Сцяшковіч ў г. Чэрвені Мінскай вобласці 25 снежня 1904 г. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі скончыла прыхадскую школу і два класы вышэйшага пачатковага вучылішча. Пасля рэвалюцыі вучылася ў школе другой ступені. У 1921 г. паступіла ў Чэрвеньскі педтэхнікум, а пасля яго закрыцця перавялася ў Мінскі педтэхнікум і скончыла яго ў 1925 г. Працавала педагогам ў школах Віцебскай вобласці. У 1927 г. паступіла на 2 курс літаратурналінгвістычнага аддзялення педфака Белдзяржуніверсітэта ў г. Мінску і скончыла яго ў 1930 г. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала педагогам ў сярэдніх школах БССР, настаўніцай рускай і беларускай мовы і літаратуры ў г. Магілёве.

1. 8. Вывучэнне біяграфіі і навуковай спадчыны лінгвістаў Гродзеншчыны

179

У ваенным ліпені 1941 г. эвакуіравалася ў Арлоўскую вобласць, дзе прабыла да лістапада 1941 г. З набліжэннем нямецкіх акупантаў пераехала ў Саратаўскую вобласць. У снежні 1941 г. ў адной з раённых бальніц Саратаўскай вобласці ад хваробы на адзёр памерлі трое яе непаўналетніх дзяцей (муж загінуў раней пад бамбёжкай у Мінску).

З-за адсутнасці месца працы ў школах Т.Ф.Сцяшковіч паступіла на курсы шафёраў у г. Пятроўску, а пасля сканчэння іх працавала па 1943 г. шафёрам Макраускаўскай МТС Фёдараўскага раёна Саратаўскай вобласці. З 1943 па 1945 г. працавала завучам, выкладчыкам мовы і літаратуры ў сямігадовай, а затым у сярэдняй школе.

Па выкліку Міністэрства асветы БССР рээвакуіравана на радзіму ў 1945 г. Два гады працавала інспектарам Гродзенскага аблана, а з 1947 г. і да выхаду на пенсію – у Гродзенскім дзяржаўным педінстытуце (універсітэце імя Янкі Купалы) спачатку старшым выкладчыкам, затым – дацэнтам, загадчыкам кафедраў рускай і беларускай моў, беларускай мовы.

Навучальна-выхаваўчая і навуковая праца Т.Ф.Сцяшковіч адзначана шэрагам узнагарод: ордэнам «Знак Пашаны», Залатым ганаровым знакам польска-савецкай дружбы, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета рэспублікі, Міністэрства асветы; ёй прысвоена званне Заслужанага настаўніка школы БССР.

Як вучоны Т.Ф.Сцяшковіч значны ўклад унесла ў развіццё беларускай лінгвістычнай навукі. Кандыдацкую дысертацыю «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці» абараніла ў 1955 г. Апублікавала дзесяткі артыкулаў. Тры кнігі прысвяціла даследаванню мовы твораў беларускіх пісьменнікаў: «З назіранняў над мовай К.Крапівы» (1961), «Мова твораў Міхася Лынькова» (1965), «Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965), «Займеннік у беларускай мове» (1977). Яе найбольшыя навуковыя дасягненні звязаны з лінгвістычным краязнаўствам Гродзеншчыны. Яна многа гадоў кіравала дыялекталагічнай практыкай студэнтаў, удзельнічала ў дыялекталагічных экспедыцыях. Вынікам збіральніцка-даследчай працы Т.Ф.Сцяшковіч сталі такія кнігі, як «Гаворкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларускай ССР» (1959), «Прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, выслоўі народных гаворак Гродзенскай вобласці» (1968), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972), «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (1983). Імя Т.Ф.Сцяшковіч значыцца ў спісе

180

Раздзел 1. Дзяржаўнае лінгвістычнае краязнаўства

збіральнікаў фактычнага матэрыялу да такіх фундаментальных прац: «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: У 5 т.» (1993 – 1998).

Не стала Т.Ф. Сцяшковіч 6 лістапада 1986 г. Пахавана на Гродзенскіх гарадскіх могілках.

Літаратура пра Т.Ф.Сцяшковіч:

1.Крыўко, М.Н. Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна / М.Н.Крыўко // Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. – С. 546 – 547.

2.Лепешаў, І. Успомнім добрым словам / І.Лепешаў // Гродзенская праўда. – 23 снежня 2004.

Цыхун Апанас Пятровiч

Вядомы беларускі настаўнік і краязнавец А.П.Цыхун нарадзіўся 5 траўня 1910 г. у вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскага раёна ў сялянскай сям’і. У восем гадоў спазнаў сірочую долю, застаўся без маці. Пачатковую адукацыю атрымаў у суседняй вёсцы Лаша. Сямігодку скончыў у вёсцы Індура Гродзенскага раёна. За выключныя здольнасці да вучобы і музыкі ён, адзін з нямногіх беларусаў, быў залічаны ў Гродзенскую польскую настаўніцкую семінарыю. Але скончыць яе не ўдалося: забралі ў войска, а пасля войска не было грошай заплаціць за вучобу. Заставаўся адзіны спосаб самарэалізацыі – працаваць на гаспадарцы ў роднай вёсцы. У 1939 г. – зноў служба ў польскім войску ў якасці рэзервіста. Не раз знаходзіўся паміж жыццём і смерцю. Гэта было ў вайну і пры абароне Варшавы, і ў нямецкім палоне, і калі этапавалі з нямецкага лагера ў савецкі, і ў пасляваенны час, калі пагражалі расправай лясныя банды. Але лёс быў літасцівы. Бог бярог А.П.Цыхуна для высакароднай справы, якая чакала яго ў роднай старонцы.

Прафесійная дзейнасць А.П.Цыхуна звязана з асветай, школьніцтвам. Працуючы настаўнікам Лашанскай сямігодкі, польскай сярэдняй школы № 2 г. Гродна, дырэктарам Капцёўскай, Калбасінскай, Батароўскай школ, школьным інспектарам у Гродзенскім раёне, ён цалкам аддаваў сябе таму, каб дзеці шанавалі і ведалі родную мову. У выніку выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў раёне было пастаўлена на высокі ўзровень. Самаадданая праца была адзначана ў 1967 г. прысваеннем А.П.Цыхуну звання «Заслужаны настаўнік БССР».