Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. История развития информационно-библиографических ресурсов научно-технической и медицинской сферы Беларуси в период 1919-1960 гг.

Значныя змены адбыліся ў 1960-х гадах, якія можна разглядаць як пачатак другога этапу ў развіцці бібліяграфіі навукова-тэхнічнай і медыцынскай сферы. На гэтым этапе былі створаны дзве новыя галіновыя бібліятэкі: у 1960 г. – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ), а ў 1977 – Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ). У гэты час адбыліся колькасныя і якасныя змены ў масіве бібліяграфічнай прадукцыі: значна ўзрасла колькасць асобна выдадзеных паказальнікаў па актуальных напрамках біялагічных, фізіка-матэматычных, хімічных навук, энергетыкі, раслінаводста, жывёлагадоўлі.

Бібліятэка АН распачала падрыхтоўку бібліяграфічных штогоднікаў па флоры і фауне, Палессі, сумесна з НДІ адпаведных напрамкаў – па водных рэсурсах, квантавых генератарах, БелСГБ – штогоднікі “Льноводство”.

Узнік шэраг выданняў бягучай бібліяграфічнай інфармацыі, якія выходзілі штомесячна або штоквартальна: «Автоматизированные системы управления», «Механизация и автоматизация» (ДБ имени В.И.Ленина), «Энергетическое хозяйство Белоруссии» (ЦНБ імя Я. Коласа НАН), «Новости сельскохозяйственной литературы» (БелСГБ).

Значны ўплыў на паляпшэнне напрамкаў дзейнасці і тэматыку бібліяграфічных дапаможнікаў мела рэспубліканская нарада работнікаў бібліятэк 1962 г., прысвечаная бібліяграфічнай рабоце і яе каардынацыі. Нарада прыняла “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне рэкамендацыйнай і навукова-інфармацыйнай бібліяграфіі і даведачна-бібліяграфічнай работы”, якое адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні бібліяграфічнай дзейнасці. “Палажэнне…” ускладала на Нацыянальную бібліятэку функцыю агульнарэспубліканскага арганізацыйнага і навукова-метадычнага цэнтра ўсёй бібліяграфічнай дзейнасці. Акрамя таго, яно замацоўвала галіновыя цэнтры бібліяграфічнай работы і ў значнай ступені садзейнічала каардынацыі бібліятэк рознага падпарадкавання ў гэтым напрамку. яно выканала сваю галоўную мэту – арганізацыйна замацаваць, устанавіць узаемасувязь у рабоце бібліятэк па стварэнні навукова-дапаможных паказальнікаў і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання.

У 1974 годзе ў рэспубліцы было распрацавана “Палажэнне аб каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларускай ССР у галіне навукова-дапаможнай бібліяграфіі і інфармацыйна-бібліяграфічнай работы”. У адрозненні ад адпаведнага дакумента 1962 года “Палажэнне…” было ўзгоднена з Міжведамаснай бібліятэчнай камісіяй і зацверджана Міністэрствам культуры. Акрамя таго, у дакуменце 1974 года былі раскрыты функцыі не толькі галіновых цэнтраў і напрамкі іх дзейнасці, але і функцыі бібліятэк, якія ўваходзяць у галіновыя групы.

У адпаведнасці з гэтымі дакументамі цэнтрамі бібліяграфічнай дзейнасці былі прызначаны:

у галіне прыродазнаўчых і дакладных навук – ЦНБ імя Я.Коласа НАН;

у галіне медыцыны і аховы здароўя – Рэспубліканская навукова-медыцынская бібліятэка (РНМБ);

у галіне сельскай гаспадаркі – Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ);

у галіне тэхнікі – Урадавая бібліятэка, функцыі якой былі перададзены створанай ў 1977 годзе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ).

У пэўнай ступені гэта садзейнічала развіццю бібліяграфічнай дзейнасці. Значна павялічылася колькасць бібліяграфічных паказальнікаў, узрасла ўдзельная вага самастойных дапаможнікаў.