Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Выявление и отбор документов, определение тематических границ при создании библиографической продукции нТиМс.

Выяўленне i адбор дакументаў залежаць ад вiда будучай бiблiяграфiчнай прадукцыi, ад асаблiвасцей самiх БД i iнфармацыйнай прадукцыi як крынiц бiблiяграфiчнага пошуку. Пошук iнфармацыi ў БД можа ажыццяўляцца па ключавых словах пры значным рассеяннi iнфармацыi, адсутнасцi рэлевантных дакументаў па тэме ў межах рубрыкi; па рубрыках – калi змест рубрыкi поўнасццю супадае з рубрыкай будучай прадукцыi, цi матэрыял по вызначанай тэме складае значную частку. Выбар рубрык праводзiцца па рубрыкатарах ДРНТI, УIНТI, Меsh, класiфiкатарах МПК, МКС i iншых. Пры стварэннi бiблiяграфiчных паказальнiкаў прац супрацоўнiкаў ўстаноў, ці бiябiблiяграфiчнага характару пошук iнфармацыi праводзiцца па элементах бiблiяграфiчнага запiсу (прозвiшчу, назве установы). Пры адборы дакументаў ўлiчваюць фармальныя i якасныя крытэрыi. Неабходна ўлiчваць i уласцiвасцi пэўных вiдаў дакументаў (напрыклад, для вучэбнай лiтаратуры характэрны дакладнасць, паўната iнфармацыi, зручнасць яе ўспрымання, для патэнтных дакументаў – навiзна, арыгiнальнасць, актуальнасць iнфармацыi), рассеянне / канцэнтрацыю iнфармацыi па тэме ў перыядычных выданнях. Пры стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi навукова-тэхнiчнай, медыцынскай тэматыкi неабходна распрацоўваць эталоны адбору: агульныя i спецыялiзаваныя. Да агульных адносяць вiдавы склад дакументаў, iх жанры, моўную характарыстыку дакументаў i iншыя. Да спецыялiзаваных эталонаў адносяць спiсы вядучых краiн, арганiзацый-распрацоўшчыкаў, навуковых школ, прозвiшчы вядучых спецыялiстаў, «ядзерных» часопiсаў, сярэдней частаты цытавання дакументаў i iншыя (4). Важнай праблемай з’яўляецца вызначэнне тэматычных гранiц адбору дакументаў. Напрыклад, якiя дакументы па эканомiке прамысловасцi,сельскай гаспадаркi неабходна адбiраць пры стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi па сельскай гаспадарцы, тэхнiцы i якiя будуць карысны для спецыялiстаў-эканамiстаў. Тое ж тычыцца тэматыкi дакументаў на сутыкненнi тэхнiкi i канкрэтных галiн, прыродазнаўства i сумежных галiн. Вырашэнне праблемы фiксуецца ў прынятых метадычных рашэннях: а) калi ў дакуменце разглядаюцца арганiзацыйныя, i/або эканамiчныя пытаннi сельскай гаспадаркi, тэхнiкi, медыцыны ў цэлым, яны будуць аб’ектам адлюстравання ў iнфармацыйнай прадукцыi па эканомiцы. Калi ў дакументах адлюстраваны эканамiчныя праблемы агранамii, заатэхнiкi, машынабудавання, энергетыкi, лячэбнай справы i iншых прыватных галiн НТiМС– гэта аб’ект галiновай iнфармацыйнай прадукцыi НТіМС; б) калi ў дакуменце разглядаюцца вытворчасць прамысловага, сельскагаспадарчага, медыцынскага абсталявання, будаўнiцтва аб’ектаў, вытворчасць угнаенняў – яны адлюстроўваюцца ў iнфармацыйнай прадукцыi па тэхнiцы. Усе дакументы, ў якiх разглядаюцца пытаннi выкарыстання збудаванняў, сельскагаспадарчых машын i абсталявання, медыцынскай тэхнiкi будуць аб’ектамi галiновай цi тэматычнай iнфармацыйнай прадукцыi; в) калi дакументы адлюстроўваюць вынiкi даследаванняў, заканамернасцi развiцця бiялагiчных аб’ектаў у цэлым яны будуць улiчаны пры стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi па прыродазнаўчых навуках. Пры апiсаннi ў дакуменце бiялагiчных асаблiвасцей сельскагаспадарчых жывёл, лячэння захворванняў жывых арганiзмаў даная тэматыка адлюстроўваецца ў iнфармацыйнай прадукцыi па сельскай гаспадарцы i медыцыне.