Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Деятельность отраслевых библиотек России, по созданию информационных ресурсов (цнмб, цнсхб, гпнтб России).

Федэральным цэнтрам па апублікаваных крыніцах у галіне прыродазнаўчых і прыкладных навук, тэхнікі з’яўляецца Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка (ДПНТБ). Бібліятэка створана ў 1958 годзе, з 1967 года мае статус НДІ.

ДПНТБ Расііаўтаматызаваны інфармацыйны цэнтр дзяржавы, галаўная арганізацыя аўтаматызаванай сістэмы Расійскага Зводнага каталога па навукова-тэхнічнай літаратуры, цэнтр распрацоўкі і ўкаранення перспектыўных інфармацыйна-бібліятэчных тэхналогій, цэнтр онлайнавага доступу да аўтаматызаваных рэсурсаў ДПНТБ Расіі і іншых айчынных і замежных інфармацыйных рэсурсаў праз Internet.

У ДСНТІ ДПНТБ з’яляецца нацыянальным цэнтрам па бібліяграфіі, стандартызацыі ў інфармацыйна-бібліятэчнай сферы, каардынацыйным цэнтрам па метадалогіі камплектавання МБА, кнігаабмену і аўтаматызацыі для сеткі НТБ Расіі, утрымальнік Зводнага католога Расіі па выданнях у галіне навукі і тэхнікі, атрымальнік абавязковага бясплатнага экземпляру.

Бібліятэка выпускае 30 найменняў друкаваных выданняў.

У электронным выглядзе бібліятэка выдае РЧ «Компьютерный вестник» (КомВест) – штомесячнае выданне, з дапамогай якога можна атрымаць інфармацыю аб прадуктах і тэхналогіях, прадстаўленых на выставах, кафнерэнцыях, семінарах, прэзентацыях, якія праводзяцца ў Расіі і за яе межамі ў галіне камп’ютэрных тэхналогій. За год у часопісе адлюстроўваецца прыкладна 2500 рэфератаў дакументаў па актуальных тэмах ў галіне камп’ютэрных навук і тэхналогій.

Значнае і асобнае месца ў забеспячэнні карыстальнікаў інфармацыяй аб складзе інфармацыйных фондаў займае БД “Сводный каталог научно-технической литературы. Естественные науки. Техника. Сельское хозяйство. Медицина”.

У папаўненні БД прымае ўдзел больш 200 НТБ і інфармацыйных цэнтраў Расіі і краін СНД, у тым ліку 4 бібліятэкі Беларусі. БД састаіць з трох частак, якія выходзяць у друкаваным выглядзе: «Каталог зарубежных книг», «Каталог российских книг» (2 разы на год), «Каталог зарубежных периодических изданий» (штогоднік).

БД – адрасна-бібліяграфічная, са штогадовай актуалізацыяй.

Таксама папаўняюцца БД “Прамысловыя каталогі”, «Авторефераты диссертаций» і іншыя.

Галаўным цэнтрам па медыцыне і ахове здароўя з’яўляецца Цэнтарльная навуковая медыцынаская бібліятэка (ЦНМБ), заснаваная ў 1919 годзе.

ГЦНМБ – адна з буйнейшых медыцынскіх бібліятэк у Еўропе, яе фонды налічваюць прыкладна 3 млн. дакументаў. На сучасным этапе выконвае функцыі цэнтра па навуковай каталагізацыі, прадметызацыі, інфармацыйнага абслугоўвання амаль для 5 тыс. бібліятэк Расіі і краін СНД.

Бібліятэка вядзе электронны каталог (ЭК), на базе якога фарміруецца БД “Российская медицина”. З 1993 года гэта БД выпускаецца на кампакт-дысках. Цікавасць карыстальнікаў выклікае БД “Выдающиеся деятели медицины XVII – нач. XX вв.”, у якой змяшчаюцца кароткія біяграфічныя даведкі і спасылкі на асноўныя працы айчынных і замежных дзеячаў медыцынскай навукі і практыкуючых урачоў.

У друкаваным выглядзе ГЦНМБ выпускае бібліяграфічныя паказальнікі «Медицина и здравоохранение» і «Новые медицинские книги».

Цэнтральная навуковая сельскагаспадарчая бібліятэка (ЦНСГБ) створана ў 1930 годзе, на сучасным этапе вядзе ЭК, выпускае Бюлетэні новых паступленняў (штотыднёва).

Асноўнымі інфармацыйнымі прадуктамі ЦНСХБ з’яўляюцца бібліяграфічныя БД, якія ствараюцца ў межах Праекта падтрымкі сельскагаспадарчых рэформаў у Расіі. Гэта бібліяграфічная БД “AGROS”, якая ўтрымлівае звесткі аб дакументах з 1985 года.

Рэфератыўныя БД “Зарубежный опыт работы ИКС в АПК”;

Праблемна-тэматычная БД “Экономика и организация фермерского хозяйства”;

Электронны дайджэст “Фермер”.

У канцы 1990-х гадоў УНСГБ прыступіла да выпуску РЧ. Зараз выдаецца 5 серый РЧ “Пищевая промышленность”, “Ветеринария” і інш.

Наступным цэнтрам, які стварае інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы, у якіх адлюстраваны асобныя віды дакументаў, з’яўляецца Расійскі навукова-даследчы інстытут інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызацыя праектавання (Рос НДІ ІТ і АП). Ён абагульняе звесткі аб падрыхтаваных прамысловых каталогах і выдае інфармацына-бібліяграфічны зборнік у некалькіх серыях “

Но-вые промышленные каталоги”. Тут можна знайсці бібліяграфічныя звесткі як аб расійскіх каталогах на абсталяванне па розных галінах народнай гаспадаркі, так і аб замежных. Зборнік выходзіць 2 разы ў год у 11 серыях: “Оборудование для обработки и отделки металла и древесины. Детали машин. Робототехника; Медицинская техника. Техника безопасности. Ветеринарное оборудование; Приборы. Автоматика. Телемеханика и вычислительная техника и др.”.