Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Документные ресурсы нТиМс: структура, видовой состав, свойства.

Сучасныя дакументныя рэсурсы навукова-тэхнiчнай i медыцынскай сферы характарызуюцца такiмi каштоўнаснымi ўласцiвасцямi, як актуальнасць тэматыкi, паўната звестак аб аб’екце, аператыўнасць, даставернасць, арыгiнальнасць звестак i г.д.

Актуальнасць праяўляецца як адпаведнасць тэматыкi дакумента найбольш важным праблемам навуковай i практычнай дзейнасцi, яго неабходнасцю для розных галiн навукi i практыкi.

Арыгiнальнасць – гэта наяўнасць у дакуменце новых звестак, невядомых навуцы i практыцы раней.

Дакладнасць звестак звязана з максiмальнай адпаведнасццю абъектыўнай рэальнасцi, прынятым нормам i правiлам. Дакладнасць характэрызуе адпаведнасць, праверанасць iнфармацыi практыкай вытворчасцi i лячэння.

Паўната звестак аб аб’екце ўяўляе адлюстраванне ў дакументах усiх, найбольш сутнасных даных, якiя характэрызуюць абъект з усiх бакоў i з розных пунктаў погляду.

Аператыўнасць фiксацыi звестак i распаўсюджвання дакументаў характарызуецца часовым iнтэрвалам, якi прайшоў ад моманта стварэння новых ведаў да моманта прадстаўлення гэтых звестак чытачу.

Суадносiны формы замацавання ведаў мэтам стварэння дакумента звязаны з логiкай пабудовы, зместам, ступенню падрабязнасцi асвятлення праблемы, складанасцю выкарыстанай мовы пры стварэннi дакумента пэўнага вiда для задавальнення iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў iнфармацыi.

Гэтыя ўласцiвасцi выступаюць таксама i ў якасцi патрабаванняў, якiя прад’яўляюць карыстальнiкi iнфармацыi да дакументаў.

На каштоўнасць дакументаў для пэўных катэгорый карыстальнiкаў уплываюць таксама вiд дзейнасцi, этап даследаванняў i распрацовак, тэма даследавання i iншыя сацыяльна-эканамiчныя i псiхалагiчныя фактары.

Структура дакументных iнфармацыйных рэсурсаў

дакументамi па розных галiнах, якiя уваходзяць ў гэтую сферу: прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне;

дакументамi вузкатэматычнай накiраванасцi, якiя звязаны з дыферэнцыяцыяй кожнай з галiн, увайшоўшых ў сферу;

дакументамi комплекснага, мiжгалiновага, характару, якiя з’яўляюцца вынiкам уплыву працэса iнтэграцыi. Гэта дакументы па такiх, напрыклад галiнах, як механiзацыя сельскай гаспадаркi, бiяфiзiка, генная iнжэнерыя, аграпрамысловая iнтэграцыя, экалагiчна чыстыя тэхналогii i iнш.;

часткова дакументамi аддаленых тэматычна ад данай сферы галiн, якiя аказваюць на яе уплыў. Гэта дакументы па галiновай эканомiцы, палiталогii i г.д.

Такiм чынам, знешнiя тэматычная межы дакументных iнфармацыйных рэсурсаў акрэслены асноўнымi галiнамi комплексу з улiкам дзеючых у iх працэсах дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi. Унутраныя межы, а таксама тэматычная структура дакументаў данай сферы выражаюцца ў класiфiкацыйных схемах, такiх, як Унiверсальная дзесятковая класiфiкацыя, Мiжнародная патэнтная класiфiкацыя, Мiжнародны класiфiкатар стандартаў, Рубрыкатары ДРНТI,медыцынскi класiфiкатар MESH i iншымi.Такiм чынам, назiраецца непасрэдны ўплыў галiнаў навукова-тэхнiчнай i медыцынскай сферы на iнфармацыйную дзейнасць праз дакументная рэсурсы. З iншага боку, карыстальнiк iнфармацыi праз яго iнфармацыйныя патрэбнасцi таксама ўплывае на iнфармацыйную дзейнасць.

Галiны НТiМС

Дакумент iнфармацыйная дзейнасць карыстальнiк iнфармацыi

Дакументны iнфармацыйны паток з’яўляецца ўпарадкаваным мноствам дакументаў, якiя фiксуюць веды i прызначаны дзеля iх перадачы ў пэўным сацыяльным асяроддзi.У працэсе аналiза i выяўлення ён становiцца рэальным абъектам.

Аналiз дакументнага патока часцей разглядаюць па тыпавiдавых, тэматычных, геаграфiчных, моўных, выдавецкiх, арганiзацыйна-фiрменных, аўтарскiх i iншых кiрунках. Аналiз структуры патока з’яўляецца адным з напрамкаў маркетынгавых даследаванняў. Па вынiках такога аналiзу можна даведацца аб кiрунках даследаванняў, профiлi i дыяпазоне дзейнасцi арганiзацый i асобных спецыялiстаў.