Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Информационные ресурсы зарубежных библиотек и информационных центров по сельскому хозяйству.

У галiне сельскай гаспадаркi асноўнымi мiравымi цэнтрамi–генератарамi БД з’яўляюцца: нацыянальная сельскагаспадарчая бiблiятэка ЗША, Мiжнародны цэнтр па сельскай гаспадарцы і біялогіі брытанскакай садружнасцi (САВ), iнфармацыйны цэнтр па бягучым даследаванням у сельскай гаспадарцы САRIS. Нацыянальная сельскагаспадарчая бiблiятэка ЗША – гэта каардынацыйны цэнтр сельскагаспадарчых бiблятэк краiны. Яна стварае iнфармацыйныя рэсурсы па сельскай гаспадарцы i сумежных галiнах i забяспечвае доступ да iх. Адна з сусветнавядомых БД бiблiятэкi – AGRICOLA.Гэта бiблiяграфiчная БД, якая ўключае iнфармацыю аб кнiгах,

108

артыкулах з перыядычных выданняў, дысертацыях, патэнтных дакументах i iншыя дакументы, якi захоўваюцца не толькi ў бiблiятэцы. З 1975 года пры ААН дзейнiчае камiсiя па харчаваннi, пры якой створаны Мiжнародны iнфармацыйны цэнтр AGRIS. Ён каардынуе дзейнасць нацыянальных цэнтраў сельскагаспадарчай iнфармацыi i стварае БД AGRIS. Яе адметнасццю з’яўляецца калектыўнае папаўненне ўсiмi краiнамi, дзе створаны нацыянальныя цэнтры сельскагаспадарчай iнфармацыi. У БД знаходзiць адлюстраванне бiблiягрiфiчная iнфармацыя аб кнiгах, артыкулах з перыядычных выданняў,зборнiкаў, дысертацыях, справаздачах аб НДР i ВКР. Гэты iнфармацыйны прадукт адлюстроўвае сельскагаспадарчую лiтаратуру са 140 краiн свету на 70 мовах. Актуалiзацыя iнфармацыi адбываецца штомесячна. Акрамя таго цэнтр генерыруе БД CARIS, у якой адлюстроўваюцца вынiкi навуковых даследаванняў (справаздачы аб НДР, дысертацыi, аналiтычныя даклады) у галiне сельскай гаспадаркi i сумежных галiн. Прыкладам рэфератыўнай БД па сельскай гаспсдарцы з’яўляецца БД САВ International, створаная Мiжнародным цэнтрам па сельскай гаспадарцы i бiялогii бюро брытанскай садружнасцi нацый. Цэнтр апрацоўвае iнфармацыю аб дакументах 140 краiн свету, кожны з якiх праходзiць аналiтыка-сiнтэтычную апрацоўку. Змест уваходзячых дакументаў раскрываецца з дапамогай разгорнутых рэфератаў, якiя падобныя на пераклады.

  1. Информационные ресурсы зарубежных библиотек и информационных центров по медицине.

У галiне медыцыны ў 1960-я гады нацыянальнай медыцынскай бiблiятэкай ЗША была створана аўтаматызаваная iнфармацыйная сiстэма MEDLARS. У наш час яна пераўтварылася ў комплекс з 40 БД. Буйнейшай з iх з’яўляецца БД Medline.У якасцi iнфармацыйна-пошукавай мовы вакарыстоўваецца тэзаурус Mesh, якi зараз перакладзены на русскую мову. У вынiку гэтага магчыма праводзiць iнфармацыйны пошук на рускай мове. Medline змяшчае iнфармацыю аб фундаментальных бiямедыцынскiх даследаваннях, клiнiчнай медыцыне, стаматалогii i iншых галiнах медыцыны.У ёй адлюстраваны артыкулы з перыядычных выданняў, выданняў, якя працягваюцца, кнiгi, матэрыялы канферэнцый, дысертацыi. Значная большасць матэрыялу суправаджаецца пашыранымi рэфератамi. Прыкладам факраграфiчнай БД па

109

медыцыне можа быць БД «Drug Information fulltext» (Iнфармацыя аб лекавых сродках), якая змешчае iнфармацыю аб звыш 50 тысячах лекавых сродках, а таксама i рэфератыўную iнфармацыю з 750 фармацэўтэчных часопiсаў свету з 1970г. Адна з самых вядомых рэфератыўных БД «BIOSIS» адлюстроўвае iнфармацыю аб праблемах биямедыцыны. Больш поўную iнфармацыю змяшчае даведачны дапаможнiк .