Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Системные связи информационных ресурсов нТиМс.

У працэсе развiцця сукупнасць iнфармацыйнай прадукцыi папаўняецца новымi адзiнкамi i складаецца яе цэласная сiстэма . Для элементаў гэтай сiстэмы характэрны такiя ўласцiвасцi:

- стабiльнасць,

- дынамiзм развiцця,

- змяненне формы i iншыя.

У ёй дзейнiчаюць сiстэмныя i структурныя сувязi памiж пэўнымi адзiнкамi. Сiстэмныя сувязi звязаны з функцыянаваннем усёй сiстэмы iнфармацыйнай прадукцыi НТiМС, якая створана ў Беларусi, iснуе ў свеце.

Яны падзяляюцца на сувязi арганiзацыйныя i пераемнасцi.

Арганiзацыйныя сувязi складаюцца памiж бiблiятэкамi розных тыпаў, а таксама паiж iнфармацыйнымi ўстановамi, якiя прымаюць удзел у падрыхтоўцы iнфармацыйнай прадукцыi НТiМС. Як правiла, такая сiстэма цэнтраў функцыянуе ў межах дзяржаўнай сўстэмы навукова-тэхнiчнай iнфармацыi. Унўтры гэтай сiстэмы ўваходзячыя цэнтры кааперыруюцца i каардынуюць свае функцыi. Напрыклад, некаторых галiновых бiблiятэк (БелСГБ, ЦНБ НАН ), якiя разам з Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi рыхтавалi БД «Чарнобыль».

Сувязi пераемнасцi яскрава праглядаюцца там, дзе на базе iснуючых ранней бiблiяграфiчных, рэфератыўнах выданняў створаны БД, а таксама пры стварэннi электронных аналагаў перыядычных i неперыядычных выданняў. У гэтым выпадку прынцыпы адбора матэрыялаў, раскрыцця iх зместу, групоўкi дакументаў будуць аднолькавыя як для iнфармацыйнай прадукцыi традыцыйнай, iснуючай на паперы, так i для БД.

  1. Структурные связи информационных ресурсов нТиМс.

Структурныя сувязi сарыентаваны на выкананне галiновай iнфармацыйнай прадукцыяй функцыi iнфармацыйнага забеспячэння НТ i МС.

Яны падзяляюцца на сувязi прадметна-зместавыя, вiдавыя i функцыянальнай спецыялiзацыi асобных звёнаў.

Прадметна-зместавыя сувязi iснуюць памiж асобнымi вiдамi iнфармацыйнай прадукцыi, накiраванай на задавальненне зместавых патрэбнасцей спецыялiстаў. Яны праяўляюцца ў спецыялiзацыi выдавецтваў на падрыхтоўцы пэўных вiдаў выданняў (выдавецтва “Беларуская навука” спецыялiзуецца на выданнi навуковай лiтаратуры па галiных НТiМС), пры выкарыстаннi агульных прынцыпаў бiблiяграфавання дакументаў (тэматычным адборы, лiнгвiстычным забеспячэннi) блiзкай па змесце iнфармацыйнай прадукцыi (напрыклад, у падрыхтоўцы БД i бiблiяграфiчнага паказальнiка РНМБ «Медыка-бiялагiчныя аспекты аварыi на ЧАЭС», у якiм выкарыстоўваецца для групоўкi бiблiяграфiчных запiсаў рубрыкатар ДРНТI).

Унутры прадметна-зместавх сувязяў iснуюць iх падвiды: комплекснагалiновыя, ведамаснай дыферэнцыяцыi, мiжгалiновага камплексiравання. Яны звязаны з падрыхтоўкай iнфармацыйнай прадукцыi агульнагалiновага, мiжгалiновага, тэматычнага характару.

Вiдавыя сувязi развiваюцца памiж групамi iнфармацыйнай прадукцыi аднаго мэтавага прызначэння пры забеспячэннi пэўнай дзейнасцi – навуковай, канструктарска-праектнай, вытворчай i iншых. Напрыклад, для навуковай дзейнасцi спецыялiстам будуць карысны не толькi навуковыя выданнi (манаграфii, матэрыялы навуковых канферэнцый, але i даведачныя выданнi, вытворча-практычныя i iншага мэтавага прызначэння); ўсе iнфармацыйныя цэнтры Беларусi, выдаюць, акрамя БД толькi бягучыя iнфармацыйныя выданнi, а бiблiятэкi пераважна рэтраспектыўныя i рэкамендацыйныя паказальнiкi.

Сувязi функцыянальнай спецыялiзацыi пэўных звёнаў iнфармацыйнай прадукцыi праяўляюцца ў тым, што прадукцыя асобных iнфармацыйных цэнтраў сарыентавана на рэгiстрацыю i iнфармаванне аб асобных вiдах дакументаў: патэнтных дакументах («Афiцыйны патэнтны бюлетэнь» /НЦIУ), тэхнiчных нарматыўна-прававых актах («Каталог ТНПА» /БелДICC) i iншыя.