Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Деятельность международных центров по созданию информационных ресурсов по отдельным видам документов.

Значную цiкавасць для забеспячэння iнфармацыйных патрэбнасцей маюць iнфармацынныя рэсурсы мiжнародных цэнтраў, у якiх адлюстроўваюцца асобныя вiды дакументаў. Iнфармуюць аб патэнтных дакументах Еўрапейскае патэнтнае ведамства (ЕПВ), а таксама вядомая англiйская камерцыйная iнфармацыйная фiрма DERWENT. ЕПВ стварае БД па 9 накiрунках, сярод якiх: бiблiяграфiчныя, ў якiх адлюстроўваюцца нацыянальныя патэнтныя дакументы (напрыклад, «Patent BIB»), мiжнародныя заяўкў i патэнты; рэфератыўныя, якiя змяшчаюць рэфераты заявак цi ахоўных дакументаў (напрыклад, «GLOBALPAT», у якой знаходзяцца рэфераты ахоўных дакументаў з указаннем патэнтаў-аналагаў, выданных WIPO,ЕПВ, ЗША, Германii i iншых краiн); поўнатэкставыя БД нацыянальных патэнтаў i заявак, мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый (напрыклад, ESPACE/ EP А; ESPACE– PRECES) i iншыя. Iнфармацыйная прадукцыя фiрмы DERWENT складаецца з выдання рефератыўнага часопiса «Сусветны патэнтны паказальнiк», яго аналага ў электроннай форме, БД «Patent Citation Index» i iншых. Перавагай гэтых БД ў параўнаннi з рэфератыўнымi БД ЕПВ, iншых арганiзацый i краiн з’яўляется больш шырокiй ахоп краiн (уключая Расiю i краiны, якiя не ўваходзяць у так званы «минимум РСТ»); больш зместавыя загалоўкi дакументаў; выдзеленне у тэксце рэферата мэты i пераваг вынаходкi; шматаспектная сiстэматызацыя зместу патэнтных дакументаў; значная глыбiня рэтраспектыўнага ахопу дакументаў (напрыклад, па хiмii з 1963 года); пераклад усiх дакументаў на англiйскую мову. Акрамя таго, DERWENT аказвае паслугi па правядзеннi пошука па знiжаным себякошце ў тэматычных БД: па бiятэхналогii i фармацеўтыцы, ветэрынарыi, лекавых сродках. DERWENТ таксама аказвае

110

аналiтычныя паслугi, ажыццяўляе статыстычны аналiз вынаходнiцкай актиўнасцi ў вузкiх тэматычных кiрўнках вынаходнiцкай дзейнасцi и г.д.

У адпаведнасцi з Мадрыдскiм пагадненнем аб мiжнароднай рэгiстрацыi знакаў (1891г) мiжнароднае бюро WIPO стварыла рэгiстрацыйную БД «ROMARIN» (READ ONLY MEMORY OF MADRID ACTIVE REGISTRY INFORMATION), доступ да якой забяспечваецца ў рэжыме on-line, а таксама i на CD-ROM дысках, якiя змяшчаюць iнфармацыю аб усiх мiжнародных рэгiстрацыях таварных знакаў. Iснуюць дзве разнавiднасцi дыскаў «ROMARIN»:BIBLIO и IMAGES. Дыск BIBLIO папаўняецца кожныя 4тыднi i кожны новы дыск замяняе папярэднi.Ён змяшчае бiблiяграфiчную iнфармацыю па 18 рэквiзiтах, а таксама ўсе найменнi месцаў пахождання, зарэгiстраваныя ў адпаведнасцi з Лiсабонскай дамовай по 11 рэквiзiтам. У якасцi дадатковых пошукавых сродкаў ў сiстэму ROMANIN уваходзяць таксама дыскi з Нiццкай i Венскай классiфiкацыямi таварных знакаў. Штогодна на дыске IMAGES размяшчаюцца ўсе выявы таварных знакаў за чарговы 20-гадовы перыяд.

Магчымасць атрымаць звесткi аб справоздачах НДР, перакладах i iншых неапублiкаваных дакументах прадстаўляе сусветны цэнтр Еўрапейскай супольнасцi па «шэрай лiтаратуры» у Нiдзерландах, якi iндэксуе дысертацыi, справаздачы,пераклады i ў дыялогавым рэжыме забяспечвае доступ да БД SIGLE. Доступ да микраформ ажыццяўляе Еўрапейскi рэгiстр страхавых мiкраформ (EROMM), у БД якога знаходзяцца звесткi аб 50 тыс. мiкрафiльмаў краiн Заходняй Еўропы. Iнфармацыю аб тэхнiчных нарматыўна-прававых актах многiх краiн можна знайсцi ў БД PERINORM сусветнай арганiзацыi па стандартызацыi ISO. Яна змяшчае бiблiяграфiчную iнфармацыю на англiйскай, французскай, нямецкай мовах аб стандартах, праектах стандартаў, тэхнiчных рэгламентах i правiлах нацыянальных, мiжнародных, рэгiянальных арганiзацый па стандартызацыi. Германскi iнстытут па стандартызацыi DIN забяспечвае доступ да фактаграфiчнай БД па тэрмiналогii, якая створана на падставе еўрапейскiх стандартаў i ўключае звыш 90 тысяч стандартызаваных тэрмiнаў i iх азначэнняў, у першую чаргу па тэхнiцы, медыцыне, сельскай гаспадарцы.

Найбольш iнфарматыўнымi дзя забеспячэння навуковых даследаванняй па тэматыцы НТiМС ва ўмовах недахопу перыядычных выданняў з’яўляюцца БД амерыканскага iнстытута навуковай iнфармацыi Science Citation Index (SCI) i Carrent Contents (CC), якiя распаўсюджваюцца на CD-ROM дысках. Унiкальнай асаблiвасццю БД SCI з’яўляецца магчымасць пошуку iнфармацыi па цытаваннi i выкарыстанне звязаных запiсаў. Па кожнаму дакументу ў БД змяшчаецца не толькi бiблiяграфiчны запiс, рэферат i ключавыя словы, але i ўсе бiблiяграфiчныя спасылкi, якiя таксама з’яўляюцца пошукавымi элементамi. Такiм чынам, у БД можна знайсцi ўсе дакументы, якiя змяшчаюць спасылку на данную працу, апублiкаваныя за пэўны перыяд у любым часопiсе, якi уключаны ў БД. (Усяго для БД апрацоўваецца звыш 3500 часопiсаў розных краiн, у тым лiку i беларускiх). Таксама можна знайсцi ўсе навуковыя працы, звязаныя з зыходнай. Прычым, яны не заўсёды могуць быць звязаны памiж сабой па змесце. БД SCI аднаўляецца штомесячна i распаўсюджваецца з накапленнем на пачатак года. Iнфармацыя, якая змяшчаецца ў БД неабходна пры ацэнцы ўклада вучонага, значнасцi яго дасягненняў, пры афармленнi заявак на атрыманне грантаў, пры правядзеннi навукаметрычных даследаванняў. Другая БД СС выходзiць ў некалькiх серыях, кожная з якiх змяшчае змест пэўных навуковых часопiсаў. База фармiруецца штомесячна i адлюстроўвае часопiсы, якiя паступiлi ў цэнтр падрыхтоўкi iнстытута. Пошук iнфармацыi ажыццяўляецца па элементах бiблiяграфiчнага запiсу, тэматычных кодах, ёсць магчымасць аўтаматычна фармiраваць лiст у адрас аўтара знойдзенага артыкула з прозьбай выслаць адбітак. Такiм чынам, БД СС з’яўляецца iнструментам хуткага iнфармавання вучоных аб сусветных кiрунках даследаванняў i распрацовак.