Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Мировые сети передачи научно-технической и медицинской информации.

Асноўным вiдам iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага выдання ў буйных замежных краiнах ў канцы 1960-х гадоў былi рэфератыўныя часопiсы, такія, напрыклад, як Index Medicus, Chemical Abstracts, Inspec i iншыя. Яны знайшлi шырокае распаўсюджванне дзякуючы паўнаце прадстаўлення iнфармацыi па тэматыцы, адлюстраванню особных вiдаў дакументаў многiх краiн. Таксама на падставе аднаразовай апрацоўкi iнфармацыi рыхтавалiся выпускi сiгнальнай iнфармацыi. У канцы 1960-х гадоў пачалося стварэнне электронных баз данных (БД) у пачатку як поўных аналагаў рэфератыўных выданняў. Але iх падрыхтоўка хоць i не адмянiла выдання рэфератыўных часопiсаў, але зрабiла iх больш дарагiмi. У стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi ў буйных краiнах свету прымаюць удзел галiновыя бiблiятэкi, навукова-тэхнiчныя таварыствы, унiверсiтэты, камерцыйныя фiрмыi iншыя ўстановы. Iх iнфармацыйныя выданнi i БД адрознiваюцца па многiх параметрах. Найбольшая колькасць электронных iнфармацыйных рэсурсаў ствараецца у наш час ў ЗША, хаця хутка павялiчваецца доля БД заходнееўрапейскiх i азiатскiх краiн. На мiравым iнфармацыйным рынку БД навукова-тэхнiчнай i медыцынскай тэматыкi займаюць 2–3 месцы пасля iнфармацыйных рэсурсаў дзелавой, камерцыйнай i прававой iнфармацыi. Сярод даступных БД пераважаюць тэкставыя (1).

З канца 1980-х гадоў адбываецца актыўнае стварэнне нацыянальных i сусветных сетак перадачы навукова-тэхнiчнай i медыцынскай iнфармацыi, забяспечваецца доступ да iх, ствараюцца магчымасцi дыялогавага доступу карыстальнiкаў да аддаленых БД. Аб гэтым сведчыць стварэнне сусветнай сеткi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi STN (The Scientific and Technical Information Network). Яна функцыянуе на базе трох буйных iнфармацыйных цэнтраў: FIZ Karlsruhe (Германiя), Chemical Abstracts Service– CAS (ЗША), а таксама JICST(Японiя). Яны звязаны памiж сабой высокахуткаснымi каналамi спутнiкавай сувязi i падводнай кабельнай сувязi. Сетка STN дазваляе карыстальнiкам атрымаць доступ да 180 БД, якiя ў сукупнасцi ўключаюць больш за 130 млн. запiсаў, у тым лiку даныя аб камерцыйнай дзейнасцi прамысловых i гандлёвых прадпрыемстваў, рэфератыўную i фактаграфiчную iнфармацыю па хiмii, матэматыцы, фiзiцы, бiялогii, медыцыне. У сетцы забяспечваецца таксама прамы доступ да 18 спецыялiзаваных патэнтных БД, а таксама да 23 БД, якiя змяшчаюць патэнтную iнфармацыю разам з iншай (яны змяшчаюць паўнатэкставую, фактаграфiчную iнфармацыю аб патэнтах-аналагах, прававым статусе патэнтных дакументаў). У сетцы таксама змяшчаюцца поўныя тэксты артыкулаў з найбольш вядомых часопiсаў па хiмii. Размешчана iнфармацыя аб звыш 15 тысяч хiмiчныз структур. Праз сетку STN карыстальнiк можа вызначыць iндэкс цытавання аўтараў з дапамогай вядомай БД цытавання Science Citation Index.

  1. Информационные ресурсы зарубежных библиотек и информационных центров в области естествознания.

Iнфармацыйная карпарацыя Questel–Orbit ўключае дзве падсiстэмы: Questel (Францыя) i Orbit (ЗША). Карпарацыя з’яўляецца адным з лiдараў на рынке iнфармацыi, якая звязана з iнтэлектуальнай ўласнасццю. Яна iснуе звыш 20 гадоў i забяспечвае каля 40 тысяч карыстальнiкаў ва ўсiх краiнах.Ў сiстэме размешчаны 267 БД, якiя апiсываюцца па стандартнай схеме. Па тэматыцы яны ахоплiваюць праблемы навукi i тэхналогiй (1месца),бiзнэс (2 месца), хiмiя (3 месца), медыцына (6 месца) .

Разам з сусветнавядомымi iнфармацыйнымi сеткамi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi свае iнфармацыйныя рэсурсы прапануюць карыстальнiкам галiновыя бiблiятэкi, навукова-тэхнiчныя таварыствы i iншыя арганiзацыi. Яны прадстаўляюць як традыцыйныя бiблiяграфiчныя i рэфератыўныя БД, iх вузкатэматычныя фрагменты, так i iншую iнфармацыю ( фактаграфiчную).

На сусветным рынку iнфармацыi i iнфармацыйных паслуг i прадуктаў выдзеляюцца асноўныя сектары, якiя характэрны для ўсiх краiн i не залежаць ад каналаў перадачы iнфармацыi. Гэта сектар дзелавой iнфармацыi (бiржавой, фiнансавай, камерцыйнай, эканамiчнай, статыстычнай); сектар масавай i спажывецкай iнфармацыi i сектар iнфармацыi для спецыялiстаў (навукова-

107

тэхнiчнай i спецыяльнай). Ён прадстаўлены прафесiйнай iнфармацыяй – спецыяльнымi данымi i iнфармацыяй для ўрачоў,iнжэнераў, фармацэўтаў, выкладчыкаў; навукова-тэхнiчнай iнфармацыяй– бiблiяграфiчнай i рэфератыўнай, даведачнай ў галiне фундаментальных i прыкладных прыродазнаўчых, тэхнiчных, медацынскiх навук, галiн вытворчасцi; паслугамi арганiзацыi доступа да першакрынiц праз бiблiятэкi i спецыялiзаваныя службы з магчымасццю атрымання дакументаў па мiжбiблiятэчным абанеменце. Тут дзейнiчаюць такiя буйныя iнфармацыйныя службы як STN, Dialog, Data Star, ВИНИТИ, а таксама размешчаныя ў Iнтэрнэт iнфармацыйныя рэсурсы Easy Net, Patent Search i iншыя. У апошнiя гады падае доля рэсурсаў, створаных ў дзяржаўным iнфармацыйным сектары i павялiчваецца колькасць БД недзяржаўнага, камерцыйнага сектара.

Разгледзiм больш дэталёва найбуйнейшыя iнфармацыйныя рэсурсы бiблiятэк i iнфармацыйных цэнтраў замежных краiн. Адным з самых старых i аўтарытэтных сусветных iнфармацыйных цэнтраў з’яўляецца рэфератыўная служба амерыканскага хiмiчнага навуковага таварыства Chemical Abstracts Service– CAS, створаная яшчэ ў 1912 годзе. Асноўны яе iнфармацыйны прадукт – гэта рэфератыўны часопiс, якi ўключае рэфераты на кнiгi патэнтныя дакументы, артыкулы, дысертацыi i iншыя дакументы па ўсiх галiнах хiмii. На падставе выдання створана БД, якяая ўключае дакументы з 1907 года. Аднаўленне iнфармацыi адбываецца 2 разы на тыдзень. Кожны год БД папаўняецца на 2,6 млн.бiблiяграфiчных запiсаў.