Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Особенности аннотирования литературы по технике и естествознанию.

Для дакументаў па тэхнiцы характэрна выкарыстанне спецыфiчных катэгорый (абсталяванне, тэхналагiчны працэс, матэрыял), аб чым iшла гаворка у тэме 1. У адпаведнасцi з гэтым, тэматычнымi элементамi анатацый для 1 групы будуць: вытворчасць , уласцiвасцi, характарыстыкi, параметры абсталявання, яго праектаванне, канструiраванне,разлiк, эксплуатацыя i рамонт. Для 2 групы дакументаў ў анатацыях неабходна даць характарыстыку тэхналагiчнага працэса, яго этапаў, характарыстыку абсталявання, аўтаматызацыi працэса. Для 3 групы дакументаў неабходна адзначыць структуру, склад кампанентаў, уласцiвасцi матэрыялаў, iх выпрабаванне, кантроль, ацэнка, а таксама аспекты вытворчасцi, атрымання i выкарыстання. Пры анатаваннi дакументаў па прыродазнаўчых навуках у анатацыi адлюстроўваюцца: аб’ект даследвання, яго уласцiвасцi, характар даследвання (тэарэтычнае/эксперыментальнае, разлiк/выпрабаванне, выкарыстанне), мэта даследавання, час i месца правядзення даследавання.Пры анатаваннi дакументаў медыцынскай тэматыкi (лячэнне хваробы) неабходна адлюстраваць: этыалогiя, патагенез захворвання, клiнiчная карцiна, дыферэнцыяльная дыягностыка, паказчыкi да лячэння, лячэнне, аддаленыя вынiкi, прафiлактыка захворвання, вынiкi.

  1. Особенности аннотирования литературы по сельскому хозяйству и медицине.

Бiблiяграфiчнае апiсаннеiдакументаў ажыццяўляецца у адпаведнасцi з ГОСТ 7.1–2003 «Бiблiяграфiчнае апiсанне дакумента». Анатаванне i рэферыраванне дакументаў павышаюць iх iнфарматыўасць. Асаблiвасцi структуры анатацый i рэфератаў зафiксаваны ў ГОСТ 7.9–95 « Анатация и реферат». Анатаванне галiновай лiтаратуры мае свае адметнасцi, асаблiва гэта тычыцца iх тэматычных элементаў. Напрыклад, дакументы па сельскай гаспадарцы можна падзялiць на 3 буйныя группы. Гэта дакументы па прыродазнаўчых асновах сельскай гаспадаркi; дакументы, аб’ектам разгляду якiх з’яўляюцца раслiны i жывёлы; дакументы, змест якiх раскрываецца ў занальным аспекце. Так для 1 групы дакументаў неабходна выкарыстоўваць наступныя тэматычныя элементы: агульныя бiялагiчныя заканамернасцi, якiя дзейнiчаюць на раслiны i жывёлаў, уздзеянне знешнiх фактараў на раслiны i жывёлаў, характарыстыка, структура i працэсы, якiя праходзяць ў глебе, iх мелiярацыя i ўзнаўленне. Для 2 групы дакументаў ў анатацыi неабходна адлюстраваць: бiялагiчныя асаблiвасцi раслiнаў i жывёлаў, асаблiвасцi iх вырошчвання, барацьба з захворваннямi i шкоднiкамi. Для 3 групы дакументаў неабходна даць характарыстыку тэрыторыi i паказаць занальныя асаблiасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi. З гэтай мэтай магчыма канкрэтна указаць месца размяшчэння гаспадаркi, распаўсюджвання пэўных культур, асаблiвасцi глебы, магчымасць выкарыстання рэкамендацый для пэўных глебава-клiматычных зон.

  1. Особенности реферирования отраслевой литературы.

Рэферыраванне дакументаў прадугледжвае дастаткова поўнае раскрыцце iх зместу. Аб’ектамi рэферыравання з’яўляюцца навуковыя артыкулы, главы з кнiг, патэнтныя дакументы, справаздачы, дэпанаваныя рукапiсы і інш. На даведачныя выданнi,тэзаурусы, класiфiкатары i некаторыя iншыя дакументы рэфераты не складаюцца. Як i пры напiсаннi анатацыi, змест рэферата будзе залежыць ад улiку ў поўнай меры тэматыкi дакумента. Таму i тут неабходна арыентавацца на тыповыя группы дакументаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы, медыцыне. Дастаткова падрабязна асаблiвасцi складання рэфератаў разглядаюцца у (3). Агульнымi звесткамi, якiя абавязкова неабходна ўключаць у рэферат, будуць: назва краiны i арганiзацыi, дзе выканана даследаванне, найменне абсталявання, матэрыялаў, назва тэорый i методык, даныя аб даставернасцi эканамiчнай эфектыўнасцi.