Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопросы НТиМС 2023-2024. 1 вариант.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.01.2024
Размер:
150.37 Кб
Скачать
  1. Каналы распространения информационных ресурсов нТиМс.

Сеткавыя электронныя iнфармацыйныя рэсурсы НТiМС

Да сеткавых iнфармацыйных рэсурсаў НТiМС адносяць: галiновыя раздзелы ўнiверсальных iнтернет-каталогаў и навiгатараў; галiновыя парталы; вэб-сайты ўстаноў i бiблiятэк; персанальныя i тэматычныя вэб-сайты; галiновыя раздзелы вiртуальных бiблiятэк; галiновыя электронныя энцыклапедыi, слоўнiкi i даведнiкi i iншыя.

Интернет-каталоги по сетевых ресурсах

Для пошуку неабходнай iнфармацыi па тэматыцы НТiМС у Iнтернэт выкарыстоўваюць два асноўных тыпа пошукавых сiстэм: слоўныя i класiфiкацыйныя. Слоўныя выкарыстоўваюць ключавыя словы, якiя ўводзiць карыстальнiк. У вынiку машына выдае спiсы спасылак на дакументы. Яны раз-мяшчаюцца па частаце звароту да iх розных карыстальнiкаў цi па паўнаце ўключэння выдзеленых ключавых слоў. Класiфiкацыйные пошукавыя сiстэмы iснуюць ў выглядзе каталогаў Iнтернэт-рэсурсаў, якiя падобны сiстэматычным каталогам бiблiятэк.

Каталогi Iнтернэт-рэсурсаў падзяляюць на ўнiверсальныя i спецыялiзаваныя (напрыклад, галiновыя, ведамастныя, даведачныя, i iнш.). Ва унiверсальных iнтернэт-каталогах беларускай частцы Iнтернэт (tut.by, open.by, all.by) можна знайсцi iнфармацыю па галiнах НТiМС. Напрыклад, iнфармацыйны партал tut.by (http://www.tut.by) у каталозе сайтаў у разделе «Прыродазнаўства i матэматыка» размящчае масiў беларускiх вэб-сайтаў па розных галiнах прыродазнаўчых навук: астраномiя (15), бiялогiя (46), матэма-тыка (34), навукi аб жыццi (44), навукi аб зямлi (41), фiзiка (44), хiмiя (42). Знач-на больш сайтаў i парталаў зафiксавана ў раздзеле каталога «Навука i адукацыя. Прыкладныя навукi»: машынабудаванне (1590), медыцына (417), сельская гаспадарка (148), будаўнiцтва (341), хiмiчная прамысловасць (98). Iнэкс цыта вання паказвае, напрыклад, што партал Бел

CГБ Аграweb Беларусь знаходзiцца на 20 месцы сярод галiновых электронных Iнтернэт рэсурсаў. А на партал Med.by штодня заходзiць каля 400 наведвальнiкаў.

Галiновыя парталы

Тэрмiн «партал» азначае шматфункцыянальны сервер, якi прадастаўляе ка-рыстальнiку розныя пошукавыя i iнфармацыйныя магчымасцi. Парталы прапа-нуюць карыстальнiкам доступ да навiн галiны, даведнiкам, Iнтернэт-крамам, прыводзяць усе спасылкi на арганiзацыi i установы галiны i iнш. Прыкладам галiновага партала можа выступаць партал БелCГБ Aграweb Беларусь.

Вэб-сайты ўстаноў i арганiзацый

Многiя арганiзацыi НТiМС маюць функцыянуючыя ў Iнтернэт вэб-сайты, якiя падзяляюцца на: тыя, якiя iнфармуюць аб самой арганiзацыi, яе навуковых праектах, прадукцыi i паслугах i тыя, якiя створыны бiблiятэкамi i iнфармуюць аб розных вiдах iнфармацыйных рэсурсаў: дакументах, якiя ёсць ў бiблiятэцы, аб створаных БД, аб БД, да якiх ажыццяўляецца доступ, прыводзяць спасылкi на iнфармацыйныя рэсурсы iншых арганiзацый. Усе рэспублiканскiя галiновыя бiблiятэкi маюць сайты ў Iнтернэт. Для атрымання неабходнай iнфармацыi аб асобных вiдах дакументаў неабходна звяртацца да сайтаў рэспублiканскiх iн-фармацыйных цэнтраў. Арганiзацыя адукацыйнага працэса, а таксама адука-цыйныя рэрурсы даступны на сайтах устаноў вышэйшай адукацыi.

Базы данных

База даных (БД) – гэта сукупнасць даных, якiя арганiзаваны па пэўных правiлах, дзе прадугледжаны агульныя прынцыпы апiсання, захавання i выка-рыстання даных. БД – гэта адзiн з найбольш распаўсюджаных электронных iн-фармацыйных рэсурсаў. Яны падзяляюцца па розных прыметах. Неабходны атрыбут сайта бiлiятэкi, якая мае ў фондзе дакументы НТiМС, гэта электронны каталог – бiблiяграфiчная БД у машыначытальнай форме.

Даведачныя электронныя рэсурсы

Сеткавыя даведачныя рэсурсы прадстаўлены даведачна-энцыклапедычнымi парталамi i сайтамi, а таксама асобнымi даведачнымi выданнямi. Ў беларускай частцы Iнтернэт размешчаны даведачна-энцыклапедычны медыцынскi партал(http://www.medportal.by), якi змяшчае артыкулы, навiны, кансультацыi, адрасы ўсiх медыцынскiх устаноў Беларусi i iншую карысную для зацiкаўленых iнфар-мацыю па медыцынскай тэматыцы. На сайтах бiблiятэк размяшчаюцца сеткавая даведачная iнфармацыя, напрыклад, «Каляндар знаменальных i памятных дат», раздзелы «Статыстыка».

Электронныя iнфармацыйныя рэсурсы на кампакт-дысках

Iнфармацыйныя выданнi на CD и DVD дысках з’яўляюцца паўнавартас-нымi iнфармацыйнымi прадуктамi, якiя змяшчаюць тэксты выданняў, бiблiяграфiчныя паказальнiкi, рэфератыўныя i паўнатэкставыя БД, электронныя даведачныя матэрыялы i iнш. Электронная форма прадстаўлення iнфармацыi на CD и DVD дысках мае высокую шчыльнасць запiсу iнфармацыi i захоўвае яе ў нязменным выглядзе. Даныя на дысках больш практычны. На адзiн дыск магчыма запiсаць базу даных, якая змяшчае звыш мiльёна бiблiяграфiчных за-пiсаў. CD-ROM-тэхналогii дазваляюць эканомiць плошчы для захавання даку-ментаў, проводзiць пошук бiблiяграфiчных спасылак i анатацый на дакумент, а затым атрымоўваць доступ да поўных тэкстаў дакументаў. Рэспублiканскiя галiновыя бiблiятэкi маюць дастаткова поўныя фонды электронных iнфарма-цыйных рэсурсаў на CD и DVD дысках.