Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

14. Прынцыпы і метады пабудовы экспазіцыі.

Прынцыпы – нязменныя палажэнні для муз экспазіцыі: прынцып прадметнасці; прынцып ідэйнасці; прынцып навуковасці; прынцып гістарызму; прынцып нагляднасці; прынцып універсальнасці; прынцып даходлівасці.Метады могуць змяняцца ў залежнасці ад тэматыкі муз экспазіцыі. У адной экспазыцыі можа быць выкарастана некалькі метадаў. Вылучаюць наступныя асноўныя метады:

  1. сістэматычны (калекцыйны)  пачынае стварацца ў 19 ст.. У аснове - добра сістэматызаваныя муз калекцыі (аднатыпныя: бабачкі, манеты). Муз рэчы паказваюцца ў сістэматычным выглядзе – калекцыі аднатыпных, падобных прадметаў. Метад разлічаны на элітарную публіку. Выкарыстоўваецца і сення ў спецыялізаваных музеях ці прыватных.

  2. тэматыка-храналагічны (ілюстрацыйны)  з’яўляецца ў 20-ыя гады 20 ст.. У аснове метада – стварэнне асобна звязаных паміж сабой экспазіцыйных комплексаў. Мэта экспазіцыі – паказ рэчаў у гістарычным развіцці. У асноўным – з дапамогай муз прадметаў праілюстраваць з’явы і падзеі. Усе раз-ца на комплексы і ілюстрацыі. Гэты метад асноўны у гістарычных і краязнаўчых музеях.

  3. ансамблевы  такі метад, калі муз прадметы выстаўлены ў натуральных умовах існавання і ў звыклым асяроддзі. Яго разнавиднасць – ландшафтны метад.

  4. вобразна-сюжэтны (Тарас Палякоў)  новы падыход да пабудовы экспазіцыі. Кожная экспазіцыя павінна мець у сваім кантэксце 3 складаючыі часткі – завязку, кульмінацыю, развязку. Экспазіцыя – гэта частка мастацтва. Сродкі дэкар аздабленне, рысы літаратурна-мастацкага твора, які чытаецца.

Жанравыя формы: экспазіцыйны нарыс, экспазіцыйнае даследванне, экспазіцыйная легенда, экспазіцыйная мадэль свету і часу.

13. Праектаванне музейных экспазіцый.

Сварэнне муз экспазіцыі праходзіць два этапы:праектаванне; ажыццяўленне.

Праектаванне музейнай экспазіцыі складаецца з 4-ох момантаў: навуковае праектаванне; мастацкае праектаванне; тэхна-рабочае праектаванне; мантаж экспазіцыі.

  • Навуковы праект – ідэйны праобраз экспазіцыі, які раскрывае асноўны змест і сутнасць заяўленай тэмы, дае ўяўленне пра тэматычную структуру і арганізацыю экспанатаў у прасторы. Навуковы праект падзяляецца на 4 часткі:

  1. навуковая канцэпцыя (абгрунтаванне мэтаў і задач стварэння, функцыянавання і развіцця экспазіцыі, а таксама спосабаў і сродкаў іх рэалізацыі. Праходзіць 3 стадыі – падрыхтоўка ідэі, яе распрацоўка і складанне дакументаў па навуковай канцэпцыі);

  2. разгорнутая тэматычная структура (вызначаюцца дакладныя назвы раздзелаў, тэм, падтэм будучай экспазіцыі ў храналагічнай і лагічнай паслядоўнасці, праводзіцца адбор будучых экспанатаў у фондах музея, робіцца першасная раскладка і г.д.) ;

  3. тэматыка-экспазіцыйны план (робіцца ў выглядзе табліцы, дзе вызначаецца тэматычная структуру, экспазіцыйныя матэрыялы, заўвагі мастака і г.д. );

  4. экспазіцыйны сцэнарый (спроба літаратурнай мовай данесці да наведвальніка асноўныя ідэі, прыемы, мэты і задачы будучай экспазіцыі).

  • Мастацкае праектаванне – мастак стварае шэраг разнастайных дакументаў, якія ў комплексе ствараюць мастацкі праект экспазіцыі. Тут робіцца:

  1. першапачатковы мастацкі праект, у якім раскрываецца агульная задумка архітектурна-мастацкага афармлення;

  2. размеркаванне тэматыкі па залах і усёй плошчы музея;

  3. маршрут з лева на права, без вяртання, каб розныя групы не сутыкаліся;

  4. дзе і як будуць размешчаны будучыя экспанаты;

  5. мастак вырашае характар і месца навуковай рэканструкцый, дыярам і іншых навукова-дапаможных сродкаў;

  6. прынцыпы асвятлення і каляровага вырашэння экспазіцыі;

  7. агульнае вырашэнне экспазіцыйнага абсталявання – з якога матэрыялу, якога колеру і г.д., таксама прасторавае вырашэнне растаноўкі экспазіцыйнага абсталявання, вызначэнне маршрута агляда;

  8. прымяненне аўдыё-візуальных сродкаў;

  9. размяшчэнне зон адпачынку.

Генеральнае вырашэнне  афармляецца ў выглядзе чарцяжоў, тлумачальных дакументаў і макетаў.

  • Тэхна-рабочае праектаванне – мастаком складаюцца мантажныя лісты, і на іх аснове складаюцца рабочыя чарцяжы экспазіцыі. У чарцяжах указваюцца спосабы і прыемы , якімі будуць замацоўвацца экспанаты і абсталяванне. Ствараюцца асобныя чарцяжы да навукова-дапаможных матэрыялаў і абсталявання. Складаюцца схемы асвятлення, ацяплення і сігналізацыі. Вызначаецца як гэта будзе выглядзець. Асаблівая увага звяртаецца на экспазіцыйныя паясы: верхні, галоўны (сярэдні) і ніжні экспазіцыйныя паясы. Заўвагі  як будзе весціся мантаж і якія матэрыялы будуць выкарыстоўвацца.

  • Мантаж экспазіцыі – усе этапы праектавання зацвярджаюцца спец саветам. За мантажом сочыць навуковы супрацоўнік. Пасля завяршэння мантажу – прыем экспазіцыі спец камісіяй