Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

7. Музейныя фонды. Структура муз фондаў.

Фонды складаюцца з разнастайных прадметаў, якія маюцб розную значнасць. Задача музея – прывесці гэтыя прадметы ў парадак выкарыстоўваючы навуковыя методыкі. Галоўнае пры гэтым вызначыць адносіцца прадмет да музейнага прадмета ці да навукова-дапаможнага і выявіць сувязі паміж імі. Муз.прадмет + МП + МП = музейная калекцыя. Муз.калекцыя + МК + МК = музейны збор.Навукова-дапаможныя матэрыялы + муз.збор + муз.архіў + муз.бібліятэка = фонд музея. Усе рэчы, якія знаходзяцца ў фондаз, могуць быць не толькі ў сховішчы, але і на экспазіцыі, на выставах у іншых музеях, у рэстаўрацыйных майстэрнях і інш. Фонды павінны адказваць патрабаванням:

  • Склад МП павінен адпавядаць профілю музея;

  • Фарміраванне МП павінна праводзіцца на высокім навуковым узроўні;

  • МП павінны мэтанакіравана папаўняцца;

  1. МП павінны быць навукова абгрунтаваны. Навуковая арганізацыя патрэбна для вырашэння двух задач – зафіксаваць значнасць МП для навукі і культуры; вызначыць юрыдычнае становішча гэтых прадметаў. Згодна з заканадаўствам усе МФ уваходзяць у склад МФ РБ. Існуе некалькі класіфікацый МФ, але прывяду адну – прасцейшую. Асноўны фонд – прадметы, якія адпавядаюць профілю музея і маюць вялікую каштоўнасць. Абменны фонд – усе непрофільныя прадметы. Калекцыйны фонд – усе профільныя калекцыі. Дублетны фонд – ідэнтычныя прадметы, залішнія. У калекцыйны фонд адносяць 5 прадметаў, астатнія ў дублетны. Выключэнні: усе матэрыялы захоўваюцца ў дублетным фондзе, калі яны патрапілі ў музей у выглядзе клада; у выглядзе асабовай калекцыі; калі калекцыя мемарыяльная.

Усе фонды падзяляюцца на фонды унікальных прадметаў(ФУП) і фонды тыповых(ФТП). Усе музеі падзяляюць фонды па гэтай схеме, выключэнне прыродазнаўчы музей. У аснове падзела – навук.класіфікацыя, розныя формы фіксацыі і кансервацыі матэрыялаў, з якіх складаюцца прадметы.

8.Камплектаванне музейных фондаў.

Камплектванее муз.фондаў – адзін з галоўных накірункаў фондавай дзейнасці. Вядзецца ўляхам адбору прадметаў, маючых музейнае значэнне. Камплектаванне з’яв-ся ў 40-ыя гады 20 ст., да гэтага існавала такое паняцце як “збіральніцкая дзейнасць” ці “збіральніцкая работа”. Згодна тлумачальнаму слоўніку: камплектаванне – мэтанакіраваны, планамерны працэс выяўлення і збора прадметаў муз.значэння для фарміравання і папаўнення муз фонда. Збіральніцкая дзейнасць жа з’яўляецца складовай часткай камплектавання, і ўяўляе сабой сукупнасць практычных дзеянняў па рэалізацыі праграммы камплектавання. Навуковыя канцэпцыі камплектавання фондаў уваходзяць у склад агульнай навуковай канцэпцыі. Вызначаюцца мэты, задачы, накірункі, формы і метады камплектавання. Вызначаюцца крытэрыі адбору прадметаў і матэрыялаў з асяроддзя бытавання. На аснове навуковай канцэпцыі складаюцца планы камплектавання муз фондаў. Планы могут быць: перспектыўныя (на 5-10 год) і бягучыя (на 1 год). У залежнасці ад методыкі вызначаюць віды/спосабы камплектавання: 1.сістэматычнае камплектаванне – муз калекцыі папаўняюцца аднатыпнымі прадметаміі; 2.тэматычнае камплектаванне – выяўляюцца і збіраюцца рознатыпныя прадметы, звязаныя з нейкай тэмай, што памагае стварыць тэматычныя калекцыі; 3. комплекснае камплектаванее. Музей усталеўвае сувязі з рознымі ўстановамі і арганізацыямі. Формы камплектавання: закупка; перадача ў дар; абмен; мэтавыя заказы; камандзіроўкі і экспедыцыі.Методыка арг-цыі і правядзення экспедыцыі:1.падрыхтоўка; 2.палявы выхад; 3.апрацоўка матэрыялаў.Па характару экспедыцыі бываюць: археалагічныя, этнаграфічныя, фальклорныя, комплексныя. У пачатку складаецца план экспедыцыі, вызначаюць колькасцт удзельнікаў. Потоым – палявы выхад: збіраюцца розныя рэчы, фальклорны матэрыял, запісваюцца гутаркі з мясцовымі жыхарамі. Усе гэта фіксуецца ў палявой дакументацыі, якая уключае палявы дзеннік (адлюстроўвае працэс правядзення экспедыцыі), палявы вопіс, сшытак для запісаў (гутаркі, спевы, казкі), пералік фотаздымкаў. Пасля вяртання усе матэрыялы разглядае фондава-закупачная камісія (ФЗК). Усе рэчы, што трапляюць на разгляд ФЗК абавязкова фіксуюцца. Яны прымаюцца на часовае захаванне: “акт прыему на часовае захаванне” + легенда прадмета. Пасля ФЗК складаецца пісьмовае заключэнне на конт каштоўнасці рэчаў + заява ўладальніка (рашэнне ФЗК вярнуць прадмет ці купіць, ці ў дар).наступная частка экспедыцыі – справаздача. Можна выдзяліць: камплектаванне па гарачым слядам – праводзіцца збіранне рэчаў на месце падзей пад час яе здзяйснення ці адразу пасля яе; выпадковае камплектаванне. Якія рэчы адбіраюцца ў муз фонды?  галоўнае не мець стэрыятыпаў: усе рэчы маюць пэўнае значэнне. Увесь працэс камплектавання: распрацоўка навуковай канцэпцыі камплектавання; план камплектавання; тэма камплектавання, спосабы і формы у плане; вывучэнне крыніцазнаўчай базы па вызначанай тэме; збіральніцкая дзейнасць; экспертыза ФЗК. У структуры музеяў няма спец-ых аддзелаў, якія б займаліся камплектаваннем.