Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

5.Гістарыяграфія музеязнаўства.

Пачаткі музеялогіі у Заходняй Еуропе узыходзяць да сярэдзіны 16ст.,калі з’явіўся першы вядомы твор Бельгійскага доктара Самуэля фон Кічберга ”Апісанне назваў музейных экспазіцый” 1565г, Мюнхен. Наступным стала даследванне Іохана Данеэля Майора “Думкі аб кунсткамерах і натуркамерах” ў Кіле 1674г.,якім рабіласа спроба азначэння музейнага прадмета. Уводам у навуковы зварот тэрмена музееграфія грамадства абавязана Нейкеліусу. Аднак вянцом першых даследванняў па музейнай тэматыцы з’яуляецца праца Енкеля, дададзеная Канальдом. У ей скарочана выдадзена гісторыя стварэння першіх музеяў і апісаны найбольш вядомыя з іх. Таксама абагулены вопыт выкарыстання музейных калекцый у выхаванні і навучанні. Акрямя таго у працы Нейкеліуса прыведзена схема дзялення музеяў, аскладзеная аўтарам на падставе абагульнення вопыту. У ёй выдзелена 7 груп музеяў (сучаснаму чалавеку такая классіфікацыя здаецца не зусім строгай):шацкамера – скарбніца каштоўных прадметаў, у аснозным золата і прадметаў мастацтва і прыродазнаўства; галерэя – доўгая зала з шафамі для маленькіх прадметаў, прадметамі на пастаментах і карцінамі на сценах; кунсткамера – кабінет мастацтва, дзе прадстаўлены прадметы мастацкага рамяства, керамікі, шкла, слановай косці, медалі, манеты, навуковыя інструменты, графіка; анцікварыяткамера – кабінет старажытнасцей; студыя-музей – сховішча кніг; рарытэткамера – сабранне рэдкіх прадметаў; натуркамера – кабінет прадметаў трох царстваў прыроды. На пачатку 20 ст. распачынаецца падрыхтоўка музейных прафесіяналаў (1910 г. – пры Гарвардскім універсытэцкім музеі ў ЗША, у спецыяльнай школы у Луўры; 1921 г. – пры універсытэце Брэно у Маравіі; 1930 г. – у Лонданскім ун-це). На працягу 20 ст. ва Усходняй Еўропе выяўляецца тэндэнцыя да фарміравання музеялогіі як навукі. Утвараюцца нацыянальныя школы даследвальнікаў, якія вядуць распрацоўку тэарэтычных праблем, фармулевак, удакладненне такіх паняццяў як “музей”, “музейны прадмет”, “музеялогія”, “музеяграфія”, “экспанат”. Выпрацоўваюцца таксама навуковыя крытэрыі дысціпліны. Значных поспехаў у распрцоўцы праблемы музеялогіі як навуковай дысцыпліны дасягнулі расійскія спецыялісты. У 18 ст. пачалос апісанне і фарміраванне калекцый буйнейшых тагачасных музеяў: Кунсткамеры, Эрмітажа, Аружэйнай палаты. Далейшае развіццё музеялогіі звязана з музейнымі ідэямі і праектамі 19 ст. Віхмана, Валконскай, збіральніцкай працаю вядомых калекцыянераў і мецэнатаў Цюрына, Траццякова, вандроўкамі і ўдзелам у стварэнні музейных калекцый Крузенштэрна, Пржэвальскага, Міклухі-Маклая. Значны унёсак у станаўленне музеялогіі 2 паловы 19 ст. зрабілі прыватныя музеі, якія сталі прыкладам комплекснага падыходу да фарміравання і вывучэння музейных калекцый. На мяжы 19-20 ст. з’яўляюцца музеялагічныя працы Фёдарава і Смірнова. Росквіт музеялагічнай думкі ў Расіі 20 ст. прыходзіцца на 20-ыя гады. Ярка праявіўся ен у працах Шміта, Раманава, Зяленкі. Рашэнні першага Ўсерасійскага з’езда музейных работнікаў у 1930 г. прывялі да падмены навуковых растпрацовак дырэктывамі і рэкамендацыямі партыйных і дзяржаўных органаў.Новы уздым у развіцці савецкай музеялогіі адносіцца да 50-ых гадоў і звязаны з дзейнасцю Маскоўскага навукова-даследчага інстытута музеязнаўства, вынікам якога стала выданне некалькіх калектыўных навуковых прац, дзе робіцца спроба сістэматызаваць тэарэтычныя думкі музеялогіі.Развіцце музеялогіі ў Расіі ў 1990-ыя гады адзначана выхадам шэрага музеялагічных выданняў(“Музей и власть. Государственная политика в области музейного дела 18-20.”; “К истории отечественной экскурсионной школы”). У даследванні галіны тэарэтычнай галіны музеялогіі ў Расіі ў апошнія дзесяцігоддзі важны унесак зрабілі Гнядоўскі, Міхайлоўская, Палякоў, Фралоў, Юхневіч. Этапнаю з’яваю ў развіцці расійскай музеялогіі стане выданне “Расійскай музейнай энцыклапедыі”, праца над якою вядзецца з канца 1980-ых гг.. З другой паловы 1980-ых гг. Да распрацоўкі тэарэтычных праблем у Расіі далучыліся выкладчыкі спецыялізаваных кафедр ВНУ, інстытута ўдасканалення работнікаў культуры, Расійскага інстытута культуралогіі Міністэрства культуры Расіі і РАН, Лабараторыі музеязнаўства Музея рэвалюцыі. Праблематыка музеялогіі адлюстроўваецца на старонках спецыялізаваных выданняў “Мир музея”, “Музеи России”. У краінах, пазбегнуўшых сацыялкамуністычнай арыентацыі, распрацоўка музеялагічнай праблематыкі вызначаецца практычнымі запатрабаваннямі музеяў, без прэтэнзій на філасофска-тэарэтычныя абагульненні. Удзельнічаючы ў распрацоўцы разумення музеялогіі, даследчыкі ўкладваюць у вызначэнне асноўных катэгорый больш практычнага сэнсу, часам пашыраючы межы іх традыцыйнага разумення, ці ў вогуле адмаўляючы музеялогіі ў наяўнасці ўласнага тэарэтычнага грунту. Найбольш аўтарытэтныя даследванні музеялогіі ў гэтых краінах належаць: Ван Мэншу – Нідэрланды; Амбрасу, Бойлану, Хадсану, Эдсану – Вялікабрытанія; Александэру, Андэрсану,Берка – ЗША; Базіну, Дэвалье, Рыўеру – Францыя; Камерону – Канада; Софку – Швецыя; Цуруце – Японія. Дзякуючы намаганням членаў міжнароднага камітэта ІКАФОМ быў падрыхтаваны і ў 1986 г. выдадзены “Музеялагічны слоўнік”, у якім на 20 мовах прыведзена да адзінага разумення каля 2.000 музейных тэрмінаў. Вядзецца падрыхтоўка “Музеялагічнай энцыклапедыі”, якая уключыць больш за 6.000 артыкулаў. Выдаецца больш за 50 цалкам спецыялізаваных часопісаў. На Беларусі музеялогія ўсе яшчэ знаходзіцца на самым пачатку свайго самаасэнсавання. Як і ў Расіі, часы Адраджэння і Асветы харак-ся шматлікімі спробамі прыватных збіральнікаў, калекцыянераў і музейных інтузіястаў стварыць і часам скласці апісанне ўласных калекцый і музейных збораў. Засталіся нерэалізаванымі у 19 ст. музейныя ініцыятывы Т. Зана і А. Пшэздзецкага. У канцы 19 – пачатку 20 ст. з’яўляюцца паасобныя прысвечаныя музеям артыкулы і працы А. Сапунова., Ельскага, Бяляева, Мілавідава. Міжваенны час характэр-ца спробамі асэнсаваць пэўныя зрухі у развіцці музейнай справы. Уздым краязнаўчага руху выклікаў павышэнне цікаўнасці і да праблем музеялогіі. З’яўляюцца артыкулы на старонках краязнаўчага часопіса “Наш край” выходзяць працы Каспяровіча, Луцкевіча; у канцы 1920-ых гадоў Ластоўскі распрацаваў і чытаў у БДУ курс лекцый “Музеязнаўства і музеябудаўніцтва”. Ідэалагізацыя і уніфікацыя музеяў знайшла свій адбітак і ў беларускай гістарыяграфіі, у прыватнасці у працы Пружынінай. Пасляваенны час суправаджаўся адбудоваю музейнай сеткі і працягам паступовага самаасэнсавання музеялогіі. Разам з іншымі дысцыплінамі музеялогія у Беларусі перажыла станоўчыя бакі і хібы развітога сацыялізма. Выходзіць праца Іонавай. На сучасным этапе пэўны унесак у вывучэнне музейнага мінулага і сучаснага Беларусі зрабілі навуковыя даследванні ў рэчышчы сумежных дысцыплін: дапаможных гістарычных, археалогіі, краязнаўства. Найперш гэта даследванні Аляксеява і Каханоўскага. Шэраг аўтараў працягвалі працу ў сферы гістарычнага музеязнаўства: Маскоўкіна, Падліпскі, Цыбуля, Хмяльніцкая. Пачынаючы з 70-ых гадоўз’яўляюцца паасобныя дысертацыйныя даследванні, прысвечаныя асэнсаванню ролі музеяў і гісторыі іх развіцця: Біруковіч, Калбаска, Гужалоўскага. У 1995 г. да распрацоўкі пытанняў музеялогіі прыступілі ў Беларускім інстытуце праблем культуры, дзе была створана лабараторыя музейнага праектавання. Яе супрацоўнікамі распачаты выпуск серыі тэматычных навукова-метадычных зборнікаў пад агульнаю назваю “Музейныя сшыткі”.