Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

1. Музеезнауства як навука.

Музеезнауства – навуковая дысцыпліна, якая займаецца усей сумай ведаў, якія звязаны з музеямі. 4 асноўныя падыходы да гэтай дысцыпліны: 1.Музеезнауства – самастойная навуковая дысцыпліна;2.Музеезнауства – непасрэдна тэорыя и методыка музейнай справы;3.Музеезнауства – набор метадычных и тэхнічных прыемаў музейнай дзейнасці;4.Некаторыя навукоўцы адмаўляюць існаванне музеезнаўства як навуковай дысцыпліны. Абект – усе тыя з’явы, што звязаны з развіццем музеяў и музейнай справы. Прадмет – (Маскоўская школа) існуе 3 падыходы: 1.Інстытуцыянальны  прадмет музеезнаўства – гэта музей, як сацыяльна-культурны інстытут: Разглядае сам музей;усю музейную справу с дзейнасцю іншых устаноў;Гісторыю стварэння музея. 2.Прадметны  прадмет – феномен музейнага прадмета. Музеезнаўства – навука аб збіранні, выкарыстанні музейных прадметаў. 3.Комплексны  спалучае 2 папярэдніх. Разглядае музейны прадмет, сам музей, спецыфічныя адносіны чалавека да рэчаіснасці (музеяльнасць).

Прадмет – вывучэнне аб’ектыўных заканамернасцей, што адносяцца да працэсаў назапашвання и захавання сацыяльнай інфармацыі, пазнанні іперадачы ведаў, традыцый і ўяўленняў і эмоцый з дапамогай музейных прадметау, а таксама да працэсу ўзнікнення, развіцця і грамадскага функцыянавання музея и музейнай справы. Музеезнауства – фарміруючаяся навуковая дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці узнікнення и развіцця музейных адносін чалавека да рэчаіснасці, гісторыю музея як сацыякультурнага інстытута, яго функцыі ў грамадстве, формы і спосабы рэалізацыі гэтых функцый на розных этапах развіцця грамадства. Структура муззезнаўства  выкарыстоўваецца некалькі спосабаў падзелу музеезнаўства:

1.Гісторыя музеезнауства  разглядае гісторыю стварэння музеяў; 2.Тэорыя музеезнауства  разглядае тэарэтычныя праблемы музеезнаўства. Вылучаюць 4 асноўныя элементы: а)Агульная тэорыя  вызначаецца прадмет, аб’ект, структура, месцы сярод іншых навук. Распрацоуваецца тэрміналогія, вывучаецца феномен музейнага прадмета, асаблівасці фарміравання і дзейнасці музейнай сеткі; б)Тэорыя музейнага дакументавання  праблемы звязанныя з камплектаваннем музейных фондаў. Гэта тэорыя музейнага адбора, вызначаецца якія прадметы будуць адбірацца ў музейныя фонды; в)Тэорыя тэзаўрацыі (тэзаурыравання)  тэорыя навукова – фондавай работы. Вызначаецца працэс вывучэння і фіксацыі вынікаў каштоўнасцей музейных прадметаў і калекцыі

г)Тэорыя музейнай камунікацыі  разглядае музей як адзін з камунікацыйных інстытутаў. 3.Практычнае музеезнауства  разглядае усе тыя аспекты музейнай дзейнасці, што звязаны непасрэдна з рэалізацыяй дзейнасці музея: навуковая методыка, тэхніка музейнай справы і арганізацыя кіраравання музейнай справы, музейная крыніцазнауства, музейная педагогіка, музейная інфарматыка, музейная архітэктура, музейны менеджмент. Музеезнауства мае междысцыплінарны характар.

3.Сацыяльныя функцыі музеяў.

Асноўныя сацыяльныя функцыі музеяў:

1.навукова-дакумтацыйная функцыя  для навуковага дакументавання з’яў, працэсаў і заканамерасцей развіцця прыроды і грамадства; ажыцяўляецца праз адбор з рэчаіснасці прадметаў музейнага значэння;

2.ахоўная функцыя  ахова і выкарыстанне музейнай спадчыны. Музей здзейсняе фізічную, навуковую, юрыдычную ахову каштоўнасцей;

3.даследчая функцыя  рэалізуецца праз даследванне музейных калекцый як першакрыніц ведаў. Усе даследванні проводзяцца на аснове асабістых фондаў;

4.адукацыйна-выхаваўчая функцыя  праз экспазіцыю выстаўкі і экскурсіі з дапамогай музейных прадметаў фарміруюць у грамадзян навыкі гістарычнага мышлення і самасвядомасці.

2. Вызначэнне паняцця музей і класіфікацыя музеяу

Слова “музей” з’яуляецца у грамадстве больша за 2 тыс. год таму. Сам тэрмін паходзіць ад грэчаскага “мусеён”, што азначае храм муз. У стражытным Рыме гэта месца для філасоўскіх бясед. Затым у сярэдняведчы гэтае слова было страчана і вярнулася толькі ў часы Адраджэння. Для апісання калекцыі Фларэнца Медзічы выказыстоуваліся і іншыя назвы: кабінет, камера і г.д. У Адраждэнне сэнс слова ”музей” змяняецца: Гэта калекцыя розных дзівосаў; Пакой для захавання каштоўнасцей; Сховішча даследуемых дзівосаў. Новоыя разуменне слова “музей” у эпоху Асветы. Паўстае праблема паказу прадметау шырокай публіцы. Музей цяпер захоўвае і выстауляе для агляду свае калекцыі. У 19-20ст. пашыраецца сэнс слова “музей”, цяпер гэта комплексныя установы Музей (статут ІКОМ) – не камерцыйныя пастаянная установа, закліканая служыць грамадству і спрыяць яго развіццю, што адкрыта для публіцы, займаецца набыццем, захаваннем, даследваннем, папулярызацыяй і экспанаваннем матэрыяльных сведзянняў пра чалавека і акаляючае яго асяродзе, з мэтымі іх вывучэння, адукацыі і правядзеннея вольнага часу без аніякіх абмежаванняў тэрытарыяльнага характару, функцыянальнай структуры і складу калекцыі Музей – установа, якае займаецца набыццем, захаваннем, даследваннем і экспанаваннем прадметаў духоўнай і матэрыяльнай культуры і прыродазнаучых калекцый. Музей (згодна закону) з’яуляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, даступнай для наведвання. Музей збірае, вывучае, экспануе і захоўвае папулярные рухомые і асобныя нерухомые матэрыяльныя каштоўнасці. Класіфікацыя музеяў Умоўна музеі падразделяют на 3 групы: 1.массавыя (асветніцкія) музеі, якія падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры;

2.навукова-даследчыя (акадэмічныя) музеі гэтыя музеі абмежаваны для шырокага кола наведвальнікаў, экспазіцыі выкарстоўваюцца для навуковых даследванняў;

3.вучэбныя музеі іх мэта – забеспячэнне вучэбнага працэсу з дапамогай музейных прадметаў.

Акрамя падзелу па мэтах і задачах, існуе падзел па профільных групах (профіль музея – адносіны да профільнай дысцыпліны або комплекса навуковых відаў мастацтва або галіны грамадскай дзейнасці): Гістарычны музей прысвечаныя агульна-гістарычным (пэўная гістарычная падзея) і розным гістарычным дысцыплінам (этнаграфія, нумізматыка і г.д.). Сюды адносяцца ваенныя і ваенна-гістарычныя музеі; Мастацкія музеі і музеі тэатральнага і музычнага мастацтва; Тэхнічныя (навукова-тэхнічныя) музеізвязаныя з пэўнай галіной чалавечай дзейнасці. Напрыклад: Палітэхнічны музей у Маскве, музей авіяцыі, музей чыгункі, музей сувязі; Прыродазнаўчыя музеі – гэта музеі развіцця прароды + заапаркі, батанічныя сады; Літаратурныя (літаратурна-гістарычныя) музеі; Комплексныя музеі (краязнаўчыя) прсутнічаюць гістарычныя, мастацкія і прыродазнаўчыя адзелы; Мемарыяльныя музеі; Музеі пад адкрытым небам ці музеі ансамблевага тыпу. Часцей гэта этнаграфічныя музеі пад адкрытым небам + музеі-сядзібы. Згодна закону па форме ўласнасці выдзяляюць:

1.дзяржаўныя (рэспубліканскія) музеі; 2.дзяржаўныя рэгіянальныя музеі; 3.грамадскія (на прадпрыемствах і г.д.) музеі; 4.прыватныя музеі.

Дзяржаўныя музеі таксама падзяляюцца на:нацыянальныя; рэспубліканскія; абласныя; раённыя.