Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

16. Музейная педагогіка. Арганізацыя работы з дзецьмі.

Асноўны сэнс існавання любога музея – служэнне людзям. Галоўны аб’ект уздзеяння – муз наведвальнік. 1 з функцый музея – адукацыйна-выхаваўчая, праз муз экспазіцыю і МП даносяць веды да муз аўдыторыі. Упершыню звярнулі увагу на адукацыйную дзейнасць у XIX ст. у ЗША. Асноўная мэта музеяў у ЗША - іх карысць для грамадства (атрыманне нейкіх ведаў па гісторыі і па мастацтву). Была створана спецыяльная пасада муз настаўніка, правядзенне экскурсій і муз лекцый. Актыўна выкарыстоўваюць муз педагогіку Метраполітэн-музей і Бостанскі музей мастацтва.адна з мэтаў (асабліва мастацкага музею) – фарміраванне эстэтычнага густу, дзеля гэтага ствараюць лекцыі, канцэрты, праводзяць бесплатныя наведванні, робяць скідкі. У ЗША упершыню былі створаны праграмы ўздзеянняў на наведвальнікаў у залежнасці ад ктэгорый: для адпачынку публікі, для павышэння ўзроўню ведаў, у дапамогу знатакам, дзіцячыя. У ХХ ст. былі распрацаваны вядучыя накірункі работы з наведвальнікамі: 1. культурны (для лепшай падрыхтоўкі), 2. адукацыйны (школьнікі і студэнты), рэкрэацыйны (адпачынак у музеі). Пры музеях пачынаюць стварацца адзелы адукацыі і музеі актыўна працуюць са школамі. Радзімай муз педагогікі лічыцца Германія. Пачынальнік музейнапедагагічнай дзейнасці – А. Ліхтварк (дырэктар Гамбургскага мастацкага музея) – “Мастацтва ў жыцце”. Ен арганізаваў пры музеі курсы жывапісу і графікі для аматараў, стварыў Таварыства Гамбургскіх сяброў мастацтва, арганізоўваў выставы дзіцячай творчасці, стварыў Таварыства аматарскай фатаграфіі. Пря музеі існавала калекцыя вучэбных дапаможнікаў. Галоўная мэта дзейнасці – работа з дзіцячай аўдыторыяй. Асноўная форма работы з імі – экскурсія ў форме дыялога.Супрацоўнік немецкага Музею прыродазнаўства і тэхнікі ў Мюнхене выдаў кнігу “Тэорыя адукацыі”: музей павінен займацца адукацыйнай дзейнасцю разам з іншымі адукацыйнымі ўстановамі (на аснове зместу і мэтаў адукацыі, згодна вучэбнаму плану…). Такім чынам, экспазіцыя стала асновай музейна-педагагічнага працэсу, быў уведзены тэрмін “муз педагогіка”, узнікла такая форма парвядзення экскурсіі, як муз дыялог, быў створаны першы часопіс аб адукацыйнвй дзейнасці муз “Муз справа”. Узнікае новая навуковая дысцыпліна на сутыке музеязнаўства, псіхалогіі і педагогікі, якая даследуе муз формы камунікацыі, характар выкарыстання музеем сродкаў перадачы і ўспрымання інфармацыі з пункту глджання педагогікі.

Муз педагогіка – тэорыя і методыка выкарыстання МП у асветніцкай і выхавыўчых мэтах. Падкрэсліваецца адукацыйна-выхаваўчая функцыя, муз павіны арыентавацца на сістэму адукацыі, дапаўняць адукацыю і не быць толькі наглядным пасобіем. Але існуе шэраг праблем: выкарыстанне музейна-педагагічнага працэсу на практыцы; вызначэнне чпецыфікі педагагічнага ўздзеяння муз на розныя катэгорыі наведвальнікаў; выпрацоўка методыкі работы з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў; спецыфіка рэкламна-інфармацыйнай дзейнасці му; дзіцячыя музеі. Усе гэтыя праблемы вырашаюцца з дапамогай муз сродкаў. Муз не ілюструе гісторыю, а вучыць гісторыі, фарміруе асабістыя адносіны да гістарычных фактаў. Галоўная крыніца ўздзеянны – МП (подлінік), 1 з галоўных мэт – навучыць наведвальніка бачыць больш знакавыя якасці, сэнс МП. Сродак выхавання – само муз асяроддзе, а інтэрпрытатар гэтага – муз педагог. Метады работы з дзіцячай аўдыторыяй.Вылучаюць 4 узроставыя катэгорыі дзяцей: 1.Дашкольны ўзрост (3-6 год) – на гэтую аудыторыю скіравана асноўная дзейнасць музея. Дзяцей у гэты час пачынае цікавіць прадметна-рэчавы сусвет, патрабаванне да нагляднасці. Успрыманне сусвету адбываецца праз гульню з прадметамі. Музей дапамагае пазнаеміцца з незнаемымі ці малазнаемымі прадметамі. Галоўнае – пачаць выхоўваць ў дзяцей патрэбнасцт да наведвання музея, прывучаць аўдыторыю да музея. 2 шляхі: 1) праз сямейнае выхаванне (лепш); 2) праз арганізацыю заняткаў у дашкольных установах. Есць і адмоўныя моманты: не ўсе бацькі дабра ведаць правлы ўспрыняцця экспазіцыі, могуць падаваць нейкую інфармацыю суб’ектыўна, праз свае ўспрыняцце. Галошны прынцып дзейнасці ў рабоце з дашкольнай аудфторыяй – выкарыстанне метадаў гульні (гэта звычайны стан дзяцей у гэтым узросце). Асабліва важна – даць маніпуліраваць з нейкімі прадметамі. Дзеці здольны ўважліва разглядаць дробныя дэталі прадметаў. Галоўнае – навучыць дзяцей правільна глядзець і бачыць. Трэба паказваць найбольш значныя якасці прадмета, але каб іх было не занадта шмат. Галоўнае – ісці ад прадмета да прадмета, лепш калі есць 1-2 копіі. У музеях навукова-тэхнічнага профілю дзецям дазваяюць паўдзельнічаць у нейкіх аперацыях (уключаць мадэлі, праводзіць вопыты). Ролевыя гульні (даваць толькі станоўчыя ролі). Прыем гульні з МП, казкі (МП – персанаж казачнага дзеяння). Метад пытвнняў і адказаў. Дзецям складана трымаць доўгі час увагу на 1 прадмеце. Час – 20 – 25 хвілін і не больш за 10 экспанатаў. Уводзяць элементы зарадкі, часам дзеці поста сядаюць на падлогу. Неабходна пастаянна замацоўваць музейны матэрыял – паўтарэнне новых слоў, апытаць у канцы занятка, што зопомнілася, але лепей – малюнак. Арганізацыя работы: як павінна стаяцб група, на якой адлегласці, як рухацца, на што звяртаць увагу…Прынцыпы работы з дзіцячай аўдыторыяй: наведваць музе 3- 4 разы ў год, не болей 45 хвілін, спрыяльныя псіхалагічныя ўмовы, тэматыка занятку, актышнае выкарыстанне гульневых метадаў і тэатралізацыі. 2. Малодшыя школьнікі (6-9 год). Асноўная форма работы – звычайная экскурсія і муз урок. Характэрна: непасрэдна зрокавае ўспрыняцце інфармацыі, засваенне вербальнага апісання, павінны самі сказаць, што яны бачылі, можна метад гульні. У канцы – сачыненне. Вучыць дзіцей асновам успыняцца муз экспазіцыі: колер, фактура, мастацкае афармленне. Неабходна каб школа і музей былі звязаны. Колькасць экспанатаў – да 20. 3. Сярэдні ўзрост (10-15 год) – поўная перабулова псіхікі дзяцей, новыя погляды, могуць самі думаць, разважаць, з’яўляецца крытычнае стаўленне да ўсяго, што навязваееца дарослымі. Падае цікавасць да арганізаваных экскурсій. Патрэба ў самастойным наведванні музея. Неабходна адбіраць найбольш запамінальную і цікавую інфармацыю, больш увагі- муз спецыфіка. Можна праводзіць абзорныя і тэматычныя экскурсіі. Самае галоўае – выхаванне муз культуры. Значна павялічваееца час экскурсіі, шмат увагі нагляднасці, паказу, самастойнаму агляду. 4. Старэйшыя школьнікі і студэнты (16 – 21 год). Праяўленне самастойнага ўспрыняцця інфармацыі. Тэматыяныя экскурсіі (не заўседы тэматыка супадае з тэмай заняткаў у школе). Муз лекцыі. Пажадана, каб гэта былі цыклы, звязаныя паміж сабой. Галоўная ўвага- індывідуальнае, самастойнае наведванне, неявлікімі групамі без экскурсавода. У асобную групу выдзяляюць вучэбныя экскурсіі для студэнтаў пэўнага факультэта як дапаўненне да вучэбнай праграмы.