Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
музееведение ответы к госам.doc
Скачиваний:
105
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
322.56 Кб
Скачать

4.Навукова-даследчая работа ў музеі.

Музей з самага пачатку свайго ўзнікнення быў звязаны з навукай. Ва усе часы музейныя калекцыя выкарыстоўваліся для правядзення нейкіх даследванняў. Увогуле вылучаюць наступныя віды музейнай дзенасці: 1.навукова-экспазіцыйная дзейнасць; 2.навукова-фондавая дзейнасць; 3.навукова-даследчая дзейнасць; 4.культурна-асветніцкая дзейнасць.

У 2 палове 20 ст. з’яляецца шмат прац прысвечаных навукова-даследчай дзейнсці (напрыклад, працы Неўступнага, Странскага, Бэнэша, Верскай).Навукова-даследчая дзейнасць – гэта спецыфічны від дзейнасці, які складаецца з працэса здабывання, распаўсюджвання і выкарыстання тых ведаў, якімі грамадства раней не карысталася. Вынікам даследванняў будзе з’яўляцца новая інфармацыя. Такім чанам, музей па сваёй сутнасці будзе з’яўляцца навукова-даследчай установай. На ўсіх відах музейнай дзейнасці праследжваюцца навуковыя метады. Этап камплектавання фондаў – адзін з відаў навуковай дзенасці; уключае прадметы музейнага значэння, якія адпавядаюць пэўным крытэрыям. Выкарыстоўваюцца наступныя навуковыя прыемы: палявыя выязды, арганізацыя экспедыцый, збор матэрыялу на месцы падзей. Этап захавання  усе рэчы маюць матэрыяльную прыроду і для кожнай рэчы неабходны спецыфічныя умовы захавання (выкарстоўваюцца методыкі фізікі і хіміі). Пры правядзенні кансервацыі і рэстаўрацыі выкарыстоўваюцца ужо вядомыя і новыя метады. Працэс вывучэння музейных прадметаў звязаны з навуковай дзейнасцю. Пры пабудове экспазіцыі праводзяцца навуковыя даследванні саміх будучых экспанатаў і таго ўздзеяння, якое будзе аказваць экспазіцыя на наведвальніка. Усе навуковыя даследванні ў музеі можна падзяліць на 2 накірункі: 1.даследванні ў галіне профільных навук (адпавядаюць той навуковай дысцыпліне, да якой адносіцца музей. Музеі, у адрозненні ад іншых навукова-даследчых устаноў, праводзяць даследванні на аснове сваіх матэрыялаў. Навуковыя даследванні не даюць шырокіх вынікаў); 2.даследванні ў галіне музеязнаўчых навук (даследванні прызначаны, каб вынаходзіць новыя веды ў галіне тэорыі і методыкі музейнай справы). Накірункі музеязнаўчых даследванняў: 1.распрацоўка навуковай канцэпціі музея; 2.даследванні ў галіне камплектавання музейных фондаў; 3.вывуч-не музейных прадметаў; 4.даследванні ў галіне захавання муз. фондаў; 5.навуковае праектаванне экспазіцый і выстаў; 6.даследванні ў галіне музейнай камунікацыі; 7.вывучэнне гісторыі муз. справы; 8. вывуч-не гісторыяграфіі музейнай справы.

Навуковая канцэпцыя – адзін з галоўных накірункаў навукова-даследчай дзейнасці. Прадстаўляе усебаковае абгрунтаванне мэт і задач стварэння, дзейнасці і развіцця музея, спосабы і сродкі рэалізацыі мэт і задач. Уключае этапы:

  • падрыхтоўчы - фарм-ца тыя дадзеныя и матэрыялы, на аснове якіх будзе складацца навуковая канцэпцыя (робіцца аналіз гістарычнага і прыроднага развіцця рэгіена; аналіз сацыяльна-эканамічнага стану; аналіз стану развіцця музейнай справы у рэгіене; бібліяграфія);

  • тэарэтычная мадэль музея (мэты і задачы, асноўныя накірункі развіцця музея; вызначэнне профіля музея);

  • перспектывы развіцця музея (навукова-даследчая дзейнасць, навукова-фондавая дзейнасць, навукова-экспазіцыйная дзейнасць, музейна-педагагічная дзейнасць, развіцце турыстычнай дзейнасці ў музеі, сістэмы кіравання музея);

  • генеральны план развіцця музея – на 5 год і больш, дзе улічваюцца усе папярэднія выкладкі;

  • распрацоўка бізнес-плана.

Даследванні ў галіне камплектавання. Сутнасць – музей павінен скласці навуковую канцэпцыю камплектавання музейных фондаў, дзе даецца усебаковае абаснаванне накірункаў і тэм камплектавання фондаў. Складаецца з наступных работ: аналіз структуры і зместу музейнага фонду; абаснаванне накіраванасці папаўнення калекцыі; вызначэнне крытэрыяў адбору матэрыялаў у музейныя фонды; вызначэнне аб’ему інфармацыі фіксуемай у дакументах камплектавання; распрацоўка сістэмы каталогаў камплектавання. Па выніках дзейнасці робяцца справаздачы, навуковыя мерапрыемствы. Вывучэнне муз.прадметаўкрыніцазнаўчая каштоўнасць прадмета: гістарычная, мастацкая, эстэтычная, мемарыяльная. Гэта комплеск інфармацыі аб прадмеце. Даследванні ў галіне захаванняна распрацоўку умоў захавання муз. прадметаў(фізічнае захаванне). Даследванні ў галіне камунікацыіу розных накірунках – музеязнаўчы, псіхалагічны, сацыялагічны, педагагічны. Вывучае як будзе перадавацца інфармацыя, наколькі яна будзе зразумела.з’яўляюцца такія новыя дысцыпліны як музейная педагогіка і музейная сацыялогія. Вывучэнне гісторыі і гісторыяграфіі муз.справы праводзіцца ў кожным музеі: больш глабальна у нацыянальным музеі, кафедры ВНУ ці спецыяльныя навукова-даследчыя ўстановы. Планаванне навукова-даследчай работы. Усе навуковыя супрацоўнікі абавязаны праводзіць планамерныя навуковыя даследванні, якія павінны адпавядаць тэмам, распрацоўку якіх вядзе музей. Яны звязаны з профілем. Кожны музей стварае перспектыўны пландаследчай работы (доугатэрміновы), у якім улічваецца накіраванасць, профіль музея, склад фондаў. Кожны супрацоўнік складае свой індывідуальны план. Складаюцца планы “быгучы” (срокам на 1 год) “доўгатэрміновы” (на 5 год). Даследванні праводзяць асобныя структуры музея (фондавы музей), могут стварацца творчыя группы. Музей каардынуе дзейнасць з іншымі навукова-даследчымі установамі. Вынікі фіксуюцца і друкуюцца ў справаздачах і спец. выданнях (“Труды ГИМ”), спец.музеязнаўчых і навуковых журналах, праводзяцца канференцыі, семінары, чытанні і г.д. + каталогі, альбомы, пуцевадзіцелі; навуковыя працы, манаграфіі (“Музей і наведвальнік”); рэзультаты канферэнцый.