Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

3. Легенды і навуковыя меркаванні аб паходжанні назвы горада Магілёва

Цікавыя звесткі і гіпотызы аб паходжанні назвы горада Магілёва. Іх можна падзяліць на: рамантычныя паданні, фантастычныя і навукова абгрунтаваныя.

Паводле падання, у дрымучым лесе, што рос раней на месцы сучаснага горада, жыў асілак Машэка. Багаты князь адабраў у яго каханую дзяўчыну, і Машэка пакляўся ўсе жыццё помсціць багацеям. Ен нападаў на купцоў і паноў, якія праязджалі праз лес ці плылі па Дняпры, і забіваў іх. Так з’явілася шмат магіл, ад якіх і пайшла назва Магілёў. Згодна іншай версіі падання, пад час сваёй дзейнасці Машэка сустрэў былую каханую, якая быццам бы ўзрадавалася сустрэчы, а потым забіла Машэку калі ён спаў. Яго пахавалі на высокай гары над Дняпром, а месца пахавання назвалі “Магіла Льва”, бо быў асілак “магучы як леў”. Гэта паданне ляжыць у аснове паэмы Янкі Купалы «Магіла Льва» і п’есы В.Вольскага «Машэка», многіх іншых твораў беларускага мастацтва.

Цікавую інфармацыю дае «Баркулабаўская хроніка», якая складзена прыкладна на мяжы 16–17 ст. 3 летапіснага дакумента вынікае, што мясцовасць, дзе размешчаны Магілёў, яшчэ да заснавання горада называлася Магілай «Лет(а) 1526 болший замок зароблен и принято много горы Могилы, на которой теперя замок Могилев стоит, по горце Могиле назван Могилев». I калі да падання можна адносіцца з пэўным недаверам (якое аднак прываблівае сваёй рамантычнай прыгажосцю кахання і чалавецкасцю), то паведамленне летапісу трэба ўважліва аналізаваць.

Слова «магіла» ў дыялектах усходніх славян – пагорак, асобная гара, насып, курган. Такія ці блізкія да іх значэнні захаваліся ў гаворках і ў наш час, а таксама ў іншых славянскіх мовах. Так, у балгарскай мове слова «магіла» значыць узгорак, курган, а ўтвораны ад яго прыметнік «магілесть» – «гарысты».

Відаць, назва Магілы, якая папярэднічала геаграфічнаму найменню Магілёў, адлюстравала гэтыя значэнні. Больш таго, другое найменне ўзнікла ад першага і мела амаль аднолькавы з ім першапачатковы сэнс. Рабіць такі вывад дазваляюць наступныя меркаванні, выказанныя даследчыкам А.Рогалевым.

Магілёў размешчаны на першай і другой надпоймавых тэрасах Дняпра. Дзве глыбокія рачныя даліны накшталт ірвоў падзяляюць горад на часткі. Выразна вылучаецца старая частка Магілёва, якая размешчана на стромкім правым беразе Дняпра і на рацэ Дубравенка, што ўпадае ў Дняпро ў межах горада. 3 боку больш нізкага задняпроўя гэтая частка здаецца высокай гарой над ракой.

Агульны малюнак Магілёўскага ландшафту даказвае, што самая старажытная назва ў наваколлях горада – Магілы – спрадвеку азначала рэальныя ўзгоркі і берагавыя ўзвышшы, а не рукатворныя курганы і іншыя пахавальныя насыпы. Толькі чаму назва горада замацавалася ў форме Магілёў, а не Магілы?

Справа ў тым, што найменне Магілы вызначала пэўную колькасць узвышшаў, пагоркаў, што ўяўлялі сабой адзіную і найбольш выразную асаблівасць мясцовасці. А геаграфічная назва Магілёў мела дачыненне ўжо не да ўзгоркавага ўрочышча, а да паселішча. Таму змянілася і форма выражэння адпаведнага значэння. Слова «Магілёў» у адрозненне ад папярэдняга наймення Магілы стаіць у адзіночным ліку і з’яўляецца не назоўнікам, а старажытнарускім прыметнікам са значэннем «узгоркавы». На гэту важную акалічнасць раней мала звярталі ўвагу даследчыкі.

Большасць з іх настойвала на паходжанні назвы Магілёў ад уласнага імя ці прозвішча тыпу Магіла. Выказвалася думка, што назва горада ўтварылася ад прозвішча ці мянушкі кіеўскага князя Льва Данілавіча Могія, што азначае «магутны, моцны». Магілёў пры такім тлумачэнні «той горад, што належыць Могію». У сапраўднасці месту належалі ўмацаваны замак і паселішча вакол яго. Але паселішча, перш чым завалодаў ім князь Могій, ужо існавала пад назвамі Магілы, Магілёў. Дарэчы, суфікс -еў (-оў), з дапамогай якога ўтварылася назва, меў значэнне не толькі прыналежнасці, але і адноснае. Такі суфікс ёсць у складзе іншых старажытных найменняў па Дняпры – Рагачоў, Лоеў, Шклоў – і ніводнае з іх не тлумачыцца паходжаннем ад уласнага імя, мянушкі ці прозвішча.

Прозвішчы тыпу Магіла зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах 17 ст. Назва ж Магілёў упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. Моўныя формы, якія адпавядаюць прозвішчам у сучасным разуменні гэтага слова, з’яўляюцца ў 15 ст. Такім чынам, найменне Магілёў не магло ўтварыцца ад падобнага прозвішча, якое пачало ўжывацца пасля з’яўлення геаграфічнай назвы. Дапусцім, што назва горада магла ўтварыцца ад мянушкі Магіла, якая, верагодна, ужывалася яшчэ ў старажытнарускі перыяд (1З–14 стст. ) Але ў той час назвы гарадоў ад мянушак не ўзнікалі. Яны маглі ўтварацца на аснове асобных імёнаў князёў – Уладзімір-на-Клязьме, Яраслаўль, Барысаў, Браслаў, Заслаўе (Ізяслаўль) і іншым. 3 гэтага пункту гледжання назва Магілёў узнікла хутчэй за ўсё не ад імя, мянушкі ці прозвішча чалавека, а ад папярэдняга наймення Магілы, якое ў сваю чаргу ўзыходзіла да агульнага слова «магіла» ў значэнні «гара», «узвышша».

Геаграфічныя назвы Магіла, Магільна, Магільніца, Магільцы і іншыя вядомы ў Польшчы, Балгарыі, Югаславіі. На Беларусі самай старажытнай з’яўляецца назва Магільна, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 1235 г. на тэрыторыі сучаснай Міншчыны (вёска Магільна Уздзенскага раёна). На Украіне існуюць райцэнтры Магілёў-Падольскі ў Вінніцкай і Магілёў у Днепрапятроўскай абласцях. У Сенненскім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці ёсць вескі пад назвай Магілёўка. Магілёўка – гэта «паселішча», што знаходзіцца побач з магілай-гарой. На думку А.Рогалева, назва вескі Магілёўшчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці сведчыць аб размяшчэнні пагоркаў-магіл не толькі ў вёсцы, але і ў бліжэйшых наваколлях; назва ж населенага пункта Магілёўцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці гаворыць пра абагульненае абазначэнне жыхароў – Магілёўцы. Магілёўцамі называлі тых, хто жыў у «магілістай», узгорыстай мясцовасці.

Такім чынам, найбольш вядома легенда аб назве нашага горада, звязаная з месцам пахавання, забітага здрадзіўшай яму дзяўчынай, разбойніка Машэкі. Неабходна засвоіць навуковае тлумачэнне. У старабеларускай і украінскай моўнай традыцыі слова “магіла” мела адрозны ад сëнняшняга сэнс. Пад “магілай” звычайна разумелася любое ўзвышанае месца (гара). Слова “магіла” ужывалася у сярэднявеччы і як імя асабістае. Даследчыкамі прынята лічыць наяўнасць суфікса “-еў” у назве горада як паходжанне назвы “Магілёў” ад асабістага імя Магіла.

Гісторыя Магілёвае знайшла сваё адлюстраванне ў шматлікіх пісьмовых крыніцах. Таму неабходна пазнаёміцца з помнікамі магілёўскага летапісання, ў якіх адлюстравана грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццë магілëўцаў, а таксама падзеі з гісторыі ВКЛ, РП, Расіі: Баркулабаўскім летапісам, хронікай Магілёва Т. Сурты і Трубніцкіх, хронікай Быхаўца, “Запіскамі ігумена Арэста”, хронікай Спаскага манастыра.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]