Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

4. Айчынная вайна 1812 года ў гісторыі Магілёва

Вядомыя падзеі адбыліся пад Магілёвам у час Айчыннай вайны 1812 г. У першую чаргу неабходна адзначыць падзеі пад горадам каля вёскі Салтанаўка, увайшоўшыя у гісторыю пад назвай “бітва пад Салтанаўкай” і ушанаваныя ў 1912 годзе помнікам у выглядзе капліцы.

7(19) ліпеня, Баграціён адправіў з Бабруйска на Магілёў 7-ы пяхотны корпус (камандзір генерал-лейтэнант М.М.Раеўскі) і частку 4-га кавалерыйскага корпуса (камандзір генерал-маёр К.К.Сіверс), 8(20) ліпеня ў тым жа напрамку рухаўся 8-ы пяхотны корпус (камандзір генерал-лейтэнант М.М.Бараздзін) з часцямі кавалерыі Сіверса, якія прымкнулі да яго. На маршы армія расцягнулася. 9(21) ліпеня, калі асноўныя сілы войск Раеўскага знаходзіліся пад Старым Быхавам, казацкі полк з 2 тысяч чалавек (камандзір палкоўнік Сысоеў), што наступаў у авангардзе конніцы Сіверса, наблізіўся да Магілёва. Сысоеў, які даведаўся пра адступленне з горада атрада Грэсера і ўступленне туды французскіх войск, пасля падыходу яшчэ 2 казацкіх і 2 драгунскіх палкоў працягваў рух наперад. За 6 км ад Магілёва рускі авангард сустрэўся з высланым на Старабыхаўскі шлях 3-м конна-егерскім палком корпуса Даву. Адбылася перастрэлка, у якой казакі акружылі конных егераў і нанеслі ім цяжкія страты: каля 500 чалавек было забіта, больш за 200 трапіла ў палон, астатнія кінуліся наўцёкі. У час праследавання праціўніка казацкі авангард Сысоева быў спынены каля в. Буйнічы агнём французскай артылерыі. Баграціён вырашыў атакаваць праціўніка сіламі корпуса Раеўскага і авалодаць Магілёвам, дзе была пастаянная пераправа цераз Дняпро, а ў выпадку няўдачы арганізаваць пераправу каля Новага Быхава і хоць 11(23).7.1812 г. у бітве каля в. Салтанаўка рускія вонскі з вялікімі для сябе стратамі знішчылі полк кавалерыі праціўніка, аднак прабіцца да Магілёва не здолелі.

Горад баранілі невялікія сілы, якія размясціліся на заходняй ускраіне горада на Віленскім полі пад прыкрыццём землянога вала. Першая атака французскіх конных егераў была адбіта, аднак пасля прыбыцця пяхоты праціўніка барацьба стала няроўнай. Частка французскай пяхоты рушыла ў абход правага фланга абаронцаў горада да Шклоўскай брамы, а другая пайшла ў штыкавую атаку. Салдаты магілёўскага батальёна пачалі арганізаванае адступленне на поўдзень, абходзячы цэнтр горада. Калі прайшлі Быхаўскую заставу, праз Буйнічы адышлі да в. Дашкаўка. У баі за Магілёў страты рускіх (разам з забітымі і параненымі) склалі 40 – 50 чалавек, 200 чалавек трапілі ў палон.

У Магілёў 8 (20) ліпеня ўступілі французскія войскі на чале з маршалам Даву. Вышэйшае чыноўніцтва, у тым ліку губернатар Д.Талстой і віцэ-губернатар Юсупаў, разам з некалькімі заможнымі жыхарамі пакінулі горад. Услед ім была выслана пагоня французаў, якая вярнула частку збеглых чыноўнікаў і гараджан і пасадзіла іх у склеп пад Кармяліцкім касцёлам. Дарэчы, бежанству перашкаджала і сама расійская армія, якая адступала вельмі шпарка і не давала часу цывільным грамадзянам на роздум. Адступаючы, расійцы палілі за сабой масты, чым канчаткова ліквідавалі магчымасць больш-менш масавага бежанства.

Такім чынам, у адрозненне ад многіх гарадоў заходняй і цэнтральнай Беларусі Магілёў сустрэў французаў не ўрачыстасцямі, а залпам гарнізоннага батальёна ўнутранай варты.

Французы авалодалі мастом праз Днепр, вялікай колькасцю буйной рагатай жывёлы, харчовым магазінам, які, адступаючы, рускія не здолелі падпаліць. Пры ўездзе ў горад маршала Даву сустрэў маршалак дваранства П.Кроер, а па прыездзе на плошчу – і прадстаўнікі гарадскіх уладаў. Маршал выступіў перад гараджанамі з прамовай, якую перакладаў на польскую мову Кроер. Госцю ўручылі ключы ад горада.

Пасля заняцця Магілёва на вернасць Напалеону прысягнулі не толькі магілёўцы рыма-католікі, але і праваслаўныя на чале з праваслаўным архіепіскапам В. Шышацкім.

Згодна сцвярджэнняў даследчыка А.Агеява, нягледзячы на замацаваныя ў гістарычнай літаратуры традыцыйныя ўяўленні аб паводзінах французскай арміі, аб разрабаванні Магілёва, ва ўспамінах сведкаў вайны згадак аб масавых рабунках французаў у гарадах Магілёўшчыны, як правіла, няма. Больш таго, амаль усе адзначалі карэктныя паводзіны французаў. Так, жыхары Магілёўскай губерні пісалі ў сваіх успамінах: “... французы ўвогуле вялі сябе прыстойна і не было нараканняў на іх”, “... не магу сказаць, каб гэтыя атрады занімаліся рабункамі і гвалтам...”.

У этнічна-французскіх злучэннях была даволі высокая дысцыпліна. Марадзёрства імкнуліся выкараняць у зародышу. Ужо ў Вільні Напалеон загадваў расстрэльваць марадзёраў. На чацвёрты дзень знаходжання Даву ў Магілёве па загаду «жалезнага» маршала былі расстраляны французскія марадзёры. Ігумен Арэст так згадваў акт расстрэлу марадзёраў у Магілёве: “Урад французскі за крадзяжы французскімі радавымі салдатамі ў Магілёўскіх мяшчан некаторых рэчаў асудзіў оных, адчаго асуджаных чатыры салдаты прыведзены былі ў заву-лак бліз валу супраць варот архірэйскай канюшні... і па прачытанні на французскай мове прысуду, завязаўшы вочы асуджаным, паставіўшы іх на калені, стрэлілі ў іх з ружжаў, коі ў тую ж мінуту пападалі мёртвымі і зарылі іх там ж у валу».

Расстрэл марадзёраў сведчыць як аб барацьбе з гэтай з’явай, так і аб яе наяўнасці. Калі французы паводзілі сябе збольшага прыстойна, то нямецкія злучэнні “асабліва ласкавым абыходжаннем з жыхарамі Магілёва не запомніліся”. Баяздольнасць і дысцыпліна ў іх былі ніжэйшыя. Гэтую асаблівасць адзначаюць і некаторыя расійскія гісторыкі. Так, Н.Троіцкі непасрэдна піша, што чынілі рабункі і гвалты «галоўным чынам не французскія часці, а ў першую чаргу нямецкія: вестфальскія, баварскія і інш.».

Французская армія, безумоўна, эксплуатавала рэсурсы краю, аднак, на думку А.Агеява, памеры рабавання ў літаратуры відавочна перабольшваліся. Так, у Магілёве не было рабунку, хаця многія лаўкі яўрэяў былі ўзламаныя. Хто тут больш шчыраваў – войскі, марадзёры ці мясцовыя рабаўнікі, – цяжка сказаць. Вось, напрыклад, у Чавусах яўрэйскія кабакі былі «разбіты» пасля ўцякання рускіх войскаў і яшчэ да прыходу французскіх. Такім чынам, да з’яўлення французаў «чернь» паспела ўдосталь пакарыстацца дармавой гарэлкай. 3 прыходам французаў усталяваўся пэўны парадак. Многія заможныя жыхары самі запрашалі французаў да сябе з мэтай аховы сваіх дамоў ад зладзеяў і рабаўніцтва.

Як ні дзіўна, аб марадзёрах больш пісалі ў сваіх лістах і ўспамінах з вялікім жалем самі французскія афіцэры, бо калі ў гарадах падтрымліваўся парадак, пастаўкі ў французскую армію і падаткі больш-менш справядліва размяркоўваліся, то іншая сітуацыя склалася ў вёсцы. Яна пацярпела як ад адступіўшай рускай арміі (многія жыхары скардзіліся французам на тое, што казакі звялі апошнюю жывёлу), так і ад рэквізіцый французскай. Тут было больш свавольства і марадзёрства, таму сяляне вымушаны былі масава хаваць жывёлу ў лясах.

У пачатку жніўня 1812 г. быў зацверджаны новы адміністрацыйны парадак, створана Магілёўская грамадзянска-ваенная камісія на чале з Галынскім. Губерня перайменавана ў дэпартамент, паветы – у прэфектуры. Мэрам Магілёва стаў падкаморы Венцлавовіч, у паветах з мясцовага дваранства прызначаны падпрэфекты. Акупацыйныя ўлады зрабілі спробу правесці камплектаванне ўзброеных сіл. Паводле загаду Напалеона ў кожным павеце ствараліся атрады так званай «нацыянальнай гвардыі» і жандармерыі, але яны вылучаліся нізкімі баявымі якасцямі і слабай дысцыплінай. Сяляне і рамеснікі, якія былі мабілізаваны ў «нацыянальную гвардыю», хутка разбегліся. Рэкруцкі набор у корпус Панятоўскага на тэрыторыі Магілёўскай губерні таксама пацярпеў правал.

У пачатку лістапада 1812 г. галоўныя сілы французскай арміі пасля паражэнняў у Расіі адступілі са Смаленска праз Оршу да Бярэзіны. Рускія войскі, якія праследавалі праціўніка, рухаліся на поўдзень праз Горкі і Копысь. Каб перарваць сувязі непрыяцеля з Магілёвам, дзе была буйная прадуктовая база французаў, галоўнакамандуючы рускай арміяй М.Кутузаў загадаў атраду падпалкоўніка Давыдава і калужскаму апалчэнню генерал-лейтэнанта Шэпелева выйсці да горада з паўночнага і паўднёвага бакоў, а атраду генерал-лейтэнанта Гудовіча пасля пераправы цераз Дняпро рухацца ў напрамку Бялыніч. Непасрэдна для заняцця Магілёва вылучаны атрад генерал-лейтэнанта А.Ажароўскага. Калі ён даведаўся пра намер французаў спаліць Магілёў, то паскорыў прасоўванне атрада і ўвечары 12(24).11.1812 г. авалодаў горадам. У якасці трафеяў захоплены армейскія магазіны з вялікім запасам прадуктаў і фуражу.

Дарэчы варта адзначыць, што нарыхтоўкай фуражу і правіянту на тэрыторыі Магілёўскай губерніі займаўся Анры Мары Бейль, тады афіцэр французскай арміі, а пазней вядомы французскі пісьменнік, классік французскай літаратуры – Стэндаль. За сваю дзейнасць па нарыхтоўцы правіянту нават атрымаў падзяку ад Напалеона.

Пасля вызвалення Магілёва атрад Ажароўскага быў накіраваны ў бок Бярэзіны для праследавання праціўніка. У Магілёве для аховы вайсковых складоў і палонных французаў засталося калужскае апалчэнне генерала Шэпелева. Сюды, як у адзін з неразбураных гарадоў, адводзіліся на адпачынак рускія войскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]