Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
31
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

150

Установа адукацыі

“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ”

І. А. Пушкін

ГістарычнаЯ і культурнаЯ спадчынА ГОРАДА Магілёва

Курс лекцый

для студэнтаў усіх спецыяльнасцей

дзённай і завочнай формы навучання

Магілёў 2006

УДК 947.64-25

ББК 63. 3

П 91

Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін. Пратакол № 6 ад 09.02.2006 г.

Навукова-метадычным саветам УА МДУХ. Пратакол № 5 ад 15.03.2006 г.

Складальнік

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных

дысцыплін УА МДУХ

І. А. Пушкін

Навуковыя рэцэнзенты:

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін УА “МДУ імя А.Куляшова”

А. Р. Агееў

кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных

дысцыплін УА МДУХ

А. П. Косцераў

Пушкін, І. А.

П 91    Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва : Курс лекцый. – Магілёў: УА МДУХ, 2006. – 150 с.

У кнізе ўтрымліваюцца звесткі аб асноўных, найбольш важных падзеях, з’явах, датах, імёнах, заканамернасцях з гісторыі і культуры горада Магілёва. Асвятляецца дзейнасць найбольш выдатных асоб, якія звязаны з гісторыяй і культурай горада. Прадстаўлены асноўныя помнікі гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры горада Магілёва. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і навучэнцаў школ.

УДК 947.64-25

ББК 63. 3

© УА “Магiлеўскi дзяржаўны

універсітэт харчавання”, 2006

Змест

Уводзіны .......................................................................................................

Лекцыя 1. Узнікненне Магілёва і паходжанне назвы горада ..................

Лекцыя 2. Эканамічнае, грамадска-палітычнае і рэлігійнае жыццё Магілёва ў сярэдневеччы ..........................................................

Лекцыя 3. Развіццё архітэктуры і мастацтва ў Магілёве. Быт жыхароў горада ў 15-18 стст. ...................................................................

Лекцыя 4. Гісторыя і традыцыі харчавання .............................................

Лекцыя 5. Магілёў у віхуры ваенных падзей ............................................

Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі .......................................

Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый ............

Лекцыя 8. Магілёў у 1920 – 1930-я гады ..................................................

Лекцыя 9. Падзеі вайны 1941 – 1945 гг. і Магілёў. Абарона, акупацыя і вызваленне горада .....................................................................

Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў ........................................

Літаратура .....................................................................................................

4

5

15

33

52

62

73

94

104

122

129

145

Уводзіны

Беларускае Падняпроўе самы цікавы рэгіён Усходняй Еўропы. Невыпадкова менавіта тут былі выяўлены самыя старажытныя ў Беларусі стаянкі першабытных людзей. На працягу стагоддзяў Магілёўшчына і горад Магілёў знаходзіліся на месцы сутыкнення чалавечых інтарэсаў і канфліктаў: рэлігійных, міждзяржаўных, нацыянальных. Але магілёўцы імкнуліся пакінуць пасля сябе дабро, веліч, высокародныя ўчынкі, прыгажосць, памкненні, увасобленыя ў помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры. Магілёў зведаў багацце і веліч, войны і разбурэнні, уздым і заняпад. Нягледзячы ні на што, захаваў у гістарычнай і культурнай спадчыне магілёўцаў своеасаблівасць і адметнасць, якія вартыя памяці і ўшанавання.

Як адзначае пісьменнік Кастусь Тарасаў: “Любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа – яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцяляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры... Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданне прасякаць загадкі даўніны, даведацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі слядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакументах...”1. Гэтай высокароднай мэты найлепей дасягнуць пранікнуўшыся мінуўшчынай роднага краю – горада Магілёва, яго гістарычнай і культурнай спадчынай.

Любыя веды аб мінулым Магілёва набліжаюць яго да нас, узбагачаюць нашыя пачуцці, запаўняюць навакольную прастору і папярэдні нам час мноствам падзей і асоб. Гісторыя і культурныя здабыткі Магілёва дазваляюць убачыць у далёкай даўніне тое, што было для яе будучыняй, прынамсі гэта і дазваляе вучыцца ў яе. Выказваючы свой гонар за мінулае, мы спадзяемся, што наступныя пакаленні будуць ганарыцца днём сёняшнім, учынкамі і справамі людзей пачатка 21 стагоддзя.

Таму вывучэнне курса “Гістарычная і культурная спадчына Магілёва” будзе садзейнічаць: станаўленню і развіццю адукаванай, творчай, нацыянальна-свядомай і сацыяльна-актыўнай асобы; выхаванню пачуцця гонару за свой край, патрыятызму. У выніку, у свядомасці замацуюцца веды аб асноўных, найбольш важных падзеях, з’явах, датах, імёнах, заканамернасцях з гісторыі і культуры горада Магілёва; адбудзецца знаёмства з дзейнасцю выдатных асоб, якія звязаны з гісторыяй і культурай горада.

За апошнія некалькі год з’явілася даволі шмат кніг і публікацый па гісторыі і культуры Магілёва, у напісанні каторых браў удзел і аўтар курса лекцый. Праводзяцца міжнародныя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя Магілёву. Гэтыя выданні пашыраюць і паглыбляюць веды зацікавіўшыхся спадчынай Магілёва. Апошняе і з’яўляецца адной з мэтаў курса лекцый. Аўтар адабраў з вялікай колькасці падзей і асобаў, на яго думку, найбольш цікавыя, якія можна выкарыстаць сучаснікамі ў сваёй практычнай дзейнасці. Напрыклад, спадчына Магілёва і магілёўцаў знойдзе сваё адлюстраванне ў турызме, рэкламе, стварэнні архітэктурных і геаграфічна-ландшафтных асяродкаў, у назвах крам, кавярняў, рэстаранаў, тавараў, блюд і г.д.

На старонках курса лекцый няма спасылак на выкарыстаныя крыніцы і даследаванні (агульны спіс размешчаны напрыканцы), аднак абавязак аўтара засведчыць, што ён карыстаўся шматлікімі даследаваннямі – як даўняй пары, так і сучаснымі, за што выказвае падзяку: Агеяву А.Р., Барысенка М.С., Бяспанскаму С.І., Капыціну В.Ф., Клімуць Ж.Я., Косцераву А.П., Марзалюку І.А., Сідарэнка Б.І., Філіповічу І.І., Шымукенусу М.У., Яцкевічу З.Л. і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]