Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Помнікі - адказы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
146.23 Кб
Скачать

Асаблівасці замкавага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі

Вытокі замкавага крапаснога будаўніцтва на Беларусі бяруць пачатак у канцы першага тысячагоддзя н.э., калі адыходзяць у мінулае аселыя паселішчы першабытнаабшчынных гарадзішчаў і замест драўляна-земляных умацаванняў з’яўляліся драўляныя і мураваныя цытадэлі – крэпасці і замкі, якія былі адметным атрыбутам станаўлення феадалізму.

Крэпасці і замкі былі першымі помнікамі манументальнай архітэктуры, іх будаўніцтва ў сярэдневякоўі перавышала нават культавае. У будаўніцтве замкаў прымалі ўдзел цэлыя пакаленні будаўнікоў. Вялікі князь Гедымін разумеў неабходнасць валодання сучасным узбраеннем і замкам, таму адкрыў свабодны доступ у княства розным рамеснікам.

Выдатны беларускі гісторык М. Ткачоў назваў Беларусь “краінай замкаў”. Унікальнымі збудаваннямі абарончага дойлідства былі замкі ў Гродна, Навагрудку, Лідзе, Крэва, Полацку, Віцебску, Міры і інш. беларускіх гарадах.

Азначэнне замка (ад “замок”, “замыкаць”) можна разглядаць з трох бакоў:

  1. замкнуты комплекс з абарончых элементаў і жылых пабудоў, абведзены лініяй умацаванняў

  2. жыллё феадала эпохі сярэднявечча

  3. назва турмы ў беларускім горадзе.

Замкі падзяляюцца на агульнадзяржаўныя ( вялікакняжацкія, каралеўскія) і прыватнаўласніцкія (магнацкія, царкоўныя, шляхецкія). У структуру абароны замка ўваходзяць: сцены (драўляныя, глінабітныя, мураваныя), памосты-галерэі, вежы (драўляныя, камбінаваныя, мураваныя) і вежа-данжон. У залежнасці ад месца ўзвядзення замка, на ўзгорках ці ў нізінах, яны падзяляюцца на “горныя” – дзядзінцы (Гарадзенскі замак) і “дольныя” – кастэлі (Лідскі замак).

Тэхніка муроўкі замкаў:

  1. трохслаёвая (лусковая) – дзве цагляныя сцяны, паміж якімі размяшчалі дробны камень і бітую цэглу і залівалі вапнавым растворам. Часта вонкавую паверхню сцен выкладалі камнем (Ліда, Крэва)

  2. мяшаная (паласатая) – рады валуноў (на вапне) выраўноўваліся радамі буйнафарматнай цэглы, а прасветы паміж валунамі закладваліся кавалачкамі цэглы.

Планіровачная арганізацыя старажытных крэпасцей вызначалася ўласцівасцямі рэльефу мясцовасці, таму яна заўсёды была індывідуальнай і непаўторнай. У Беларусі панавалі акруглыя формы замка з канцэнтрычнымі валамі, але з пераходамі да мураванага будаўніцтва канфігурацыя крэпасцей набывае выгляд 4-х ці трохвугольніка. Напрыклад: рэльеф мясцовасці вызначаны трохвугольнікам, абрыс Гарадзенскага Старога замка, на трохвугольніку быў пабудаваны і Верхні замак у Полацку.

У XIV ст. распаўсюджваецца такі тып замка як кастэль. Кастэль – (ад фр. – невялікі замак) – сярэдневяковы замак у выглядзе замкнукнага прамавугольнага комплексу з абарончымі сценамі, вежамі, жылымі карпусамі, храмамі і з унутраным дворам. Кастэлі – гэта рэгіянальныя цэнтры абароны, а таксама місіянерства, месцы кірмашоў і збора даніны. Найчасцей кастэлі ўзводзілі каля буйных населеных пунктаў, на мяжы заваяваных тэрыторый, на гандлёвых шляхах. Прыклад: першая палова XIV ст. – Лідскі замак.

Лідскі замак пабудаваны ў 1330 годзе і ўваходзіў у лінію абарончых збудаванняў супраць крыжакоў, якую складалі Наваградак, Крэва, Меднікі, Трокі. За аснову замка быў узяты тым абарончага збудавання – кастэль.

Збудаваны на насыпным пясчаным узгорку (вышыня 5-6 метраў), быў абкружаны балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка. З поўначы – роў, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада. Пазней (XVI – XVII стст.) у сістэму ўмацаванняў было ўключана штучнае возера. Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 годзе вялікім князем ВКЛ Гедымінам. Замак быў пабудаваны з бутавага каменю і цэглы. У плане – няправільны чатырохвугольнік, сцены 93*83*80*84. Дзве вуглавыя вежы, два ўваходы. Асноўную абарону мелі сцены (шырыня - 3 метры, вышыня - 12 метраў). У замку размяшчалася праваслаўная царква, пазней яна перанесена ў горад.

Замак пацярпеў шмат аблог: узяты крыжакамі, штурмавалі нямецкія і англійскія рыцары, 1700-1721 гг. – Паўночнач вайна ( узарваны вежы) і г.д.

У першай чвэрці XX ст. зроблена частковая кансервацыя замка, а ў 1982 г. – поўная.

З 2005 года праводзіцца міжнародны фестываль”Замак Гедыміна”. З’яўляецца папулярным аб’ектам турызма на такіх турыстычных маршрутах як “Шляхамі