Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Помнікі - адказы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
146.23 Кб
Скачать

Архітэктурны стыль “Віленскае барока”. Роля і.Глаўбіца

Са шматлікіх накірункаў мастацка-стылявога развіцця архітэктуры барока найбольш пашыраным на тэрыторыі Беларусі было віленскае барока, якое панавала ў сяр. 18 ст. (30-80-я гг.).

Віленскае барока – гэта ўмоўная назва мастацкай сістэмы позняга барока ў манументальнай культавай архітэктуры Беларусі. Розныя даследчыкі давалі гэтаму стылю розныя назвы: позняе беларускае барока, базыльянскае, ракако.

Архітэктурныя помнікі віленскага барока вызначаюцца пластычнасцю аб’ёму, маляўнічасцю сілуэту, утворанага стромкімі шмат’яруснымі скразнымі і ажурнымі вежамі, фігурнымі атынкаванымі франтонамі, якія надаюць галоўнаму фасаду прасторавую структуру.

На тэрыторыі Беларусі створана дастаткова вялікая колькасць помнікаў архітэктуры, выкананая ў дадзеным стылі. Адным з самых першых яскравых прыкладаў віленскага барока з’яўляецца фасад касцёла Кармелітаў у п. Глыбокае Віцебскай вобл. Асноўны будынак храма быў пабудаваны яшчэ ў 17 ст. Галоўная асаблівасць – наяўнасць не двух, а чатырох вежаў (2 – фасад, 2 – алтар). У 1735 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Фантана ІІІ (сын вядомага італьянскага архітэктара Дамініка Фантана, які жыў у Гродне) быў перароблены галоўны фасад касцёла Кармелітаў, які стаў не толькі адным з першых, але і адным з лепшых узораў віленскага барока. У ім прасочваюцца амаль усе характэрныя рысы гэтага стылю: плаўныя выгнутыя лініі, сілуэт з двумя вежамі, якія ірвуцца ўверх да неба. У цяперашні час касцёл выкарыстоўваецца як праваслаўная царква.

Іосіф Фантана з’яўляецца аўтарам яшчэ аднаго выдатнага ўзору віленскага барока – Успенскі сабор у Віцебску (1743 г.), які першапачаткова выкарыстоўваўся як ўніяцкі храм. Будынак вельмі значны па памерах, з вельмі рэдкай планіроўкай – 5-нефавая базіліка. У 19 ст. храм перабудаваны, у выніку чаго стыль стаў змешаны – барочна-класічны. У 30-я гг. 20 ст. сабор узарваны. У сапраўдны час аднаўляецца ў тым выглядзе, у якім ён быў у 18 ст.

Наогул, Віцебск – горад, у якім віленскае барока было пануючым стылем. Гэта адбылося “дзякуючы” Паўночнай вайне 1700-21 гг., пад час якой па загаду Пятра І горад быў амаль поўнасцю спалены. Такім чынам, былі пашкоджаны амаль усе храмы горада. Таму аднаўленне Віцебска прыпадае на перыяд развіцця позняга беларускага барока. Побач з Успенскім саборам на рыначнай плошчы была ўзведзена Уваскрэсенская царква, якая таксама была разбурана ў савецкія часы і цяпер аднаўляецца па ўзорах віленскага барока. З усяго барочнага Віцебска да нашых часоў дайшла ў блізкім да першапачатковага стана толькі ратуша. Усе астатнія помнікі архітэктуры разбураны ці зруйнаваны.

Важная роля ў стварэнні школы віленскага барока належыць вядомаму архітэктару Яну Хрыстафору Глаўбіцу (1700-67 гг.), які паходзіў з Сілезіі (Германія). На беларускіх землях архітэктар апынуўся дзякуючы запрашэнню Віленскай пратэстанскай абшчыны для аднаўлення свайго храма. У выніку работа Глаўбіца вельмі спадабалася і ён пачаў актыўна працаваць над стварэннем новых храмаў на беларускіх і літоўскіх землях.

Яскравым прыкладам плённай працы архітэктара Глаўбіца ў стылі віленскага барока стаў Сафійскі сабор у Полацку. Штуршком для перабудовы храма паслужылі трагічныя падзеі Паўночнай вайны, калі ўзарваўся парахавы склад (1710 г.), які размяшчаўся ў саборы. Ад велічнага храма засталіся толькі фрагменты. Праз некалькі дзесяцігоддзяў па загаду ўніяцкага метрапаліта Грабніцкага архітэктар Глаўбіц пабудаваў новы храм на месцы старога. Дойлід з вялікай пашанай ставіўся да першапачатковага выгляду сабора і алтарная частка, якая захавалася пасля выбуху, была ўбудавана ў новы будынак і стала састаўной часткай новага сабору ( капліца). Таксама часткова захаваліся познебарочныя інтэр’еры.

Яшчэ адным цікавым помнікам архітэктуры віленскага барока стаў касцёл Святога Андрэя ў Слоніме. Незвычайным элементам дадзенага храма зяўляюцца вежы, якія разгорнуты адносна фасада на 45°. Гэта асаблівасць характэрна таксама для храма ў Барунах (Ашмянскі р-н).

Віленскае барока недарэмна называюць базыльянскім, так як менавіта ўніяцкія храмы сталі вяршыняй гэтага стылю (Сафійскі сабор у Полацку, Успенскі сабор у Віцебску і г.д.)

У дадзеным стылі будаваліся таксама некаторыя праваслаўныя храмы, але ў сяр. 18 ст. іх колькасць была невялікая. Напрыклад, па праекту Я.Глаўбіца ў Магілёве ў 1740 г. быў закладзены Спаса-Праабражэнскі сабор (не захаваўся), які ўзводзіўся пры расійскай фінансавай падтрымцы. Таму вакол цэнтральнага купала размясцілі яшчэ 4 невялікіх купала. Такім чынам, атрымалася характэрнае для рускага дойлідства 5-глаўе. Але цалкам дадзеная пабудова ўяўляла сабой познебарочны храм з 2 вежамі на фасадзе.

Такім чынам, аналіз асноўных прыкмет віленскага барока прыводзіць да высновы, што элементы гэтага стылю актыўна выкарстоўваліся пераважна пры будаўніцтве культавых пабудоў розных канфесій – уніяцкай, каталіцкай, праваслаўнай.

Назваць вядомыя вам помнікі культуры Рэспублікі Беларусь. Коратка апісаць помнік Ф. Скарыне ў Полацку, музей-сядзібу Ф. Багушэвіча ў Кушлянах, літаратурны музей М. Багдановіча ў Мінску, музей Я. Коласа ў Мінску, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”.

На тэрыторыі Беларусі шмат помнікаў і памятных месцаў, звязаных з развіццём культуры.

У 1972 г. на старажытным будынку тыпаграфіі ў Нясвіжы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць выдання ў 1562 г. Сымонам Будным першых на тэрыторыі Беларусі друкаваных кніг – Катэхізіса і “Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”.

У Куцеінскім манастыры ў Оршы размяшчалася друкарня, якая з’яўлялася асноўным цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў ХУІІ ст. Тут выдаваліся кнігі на царкоўна-славянскай і старабеларускай мовах. З гэтай друкарняй звязана дзейнасць С. Собаля.

У Брэсце на вул. Міцкевіча захаваўся дом, дзе падчас вайны 1812 г. жыў выдатны рускі пісьменнік А.С. Грыбаедаў. Ў 1824 г. А.С. Пушкін, вяртаючыся з паўднёвай ссылкі ў с. Міхайлаўскае, праязджаў праз Магілёў. Вуліца, па якой ён ехаў, названа яго імем, ў скверы ўстаноўлены помнік. Некалькі гадоў у Беларусі жыў І.Рэпін, знакаміты рускі мастак. Ў 1892 г. ён набыў сядзібу Здраўнева пад Віцебскам. Дом згарэў падчас Вялікай Айчыннай вайны, але захаваўся парк.

З беларускай зямлёй звязана дзейнасць вядомых прадстаўнікой польскай культуры: А. Міцкевіча (дом-музей у Навагрудку, “Курган бессмяротнасці” там жа, у в. Шчорсы Навагрудскага р-на захаваўся дуб, пад якім пісаў вершы паэт). Пісьменніцы Э. Ажэшка ўстаноўлены ў Гродна бюст. Тут захаваўся дом, у якім яна жыла. З імем М. К. Агінскага звязаны дом і ліпавая алея ў в. Залессе Смаргонскага р-на.

У 1974 г. ў Полацку быў адкрыты помнік выдатнаму дзеячу беларускай культуры, першадрукару і асветніку Францыску Скарыне. Як вядома, у 1517 ён надрукаваў першую кнігу ў Празе. За тры гады ён надрукаваў 23 кнігі на беларускай мове. Скульптары А. Глебаў, І. Глебаў і А. Заспіцкі, архітэктар В. Марокін стварылі надзвычай выразны помнік. Скарына стаіць на высокім пастаменце з чырвонага граніту і ў задуменнасці глядзіць на горад, трымаючы ў руках кнігу. Помнікі Ф.Скарыне ўстаноўлены ў Лідзе і Мінску каля цэнтральнага ўваходу ў Нацыянальнаю бібліятэку. Яго памяць ўшанавана ў назвах вуліц ў Мінску, Полацку, Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.

Шматлікія помнікі, музеі нагадваюць аб жыцці і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Музей - сядзіба Ф. Багушэвіча к. XIX ст. у Кушлянах (Смаргонскі р-н).

Комплекс уключае сядзібны дом, капліцу, гаспадарчыя пабудовы, парк.

У сядзібным доме размяшчаецца музей знакамітага беларускага паэта і публіцыста Ф.Багушэвіча (музей пачаў працаваць з 1990 г).

У Кушлянах пісьменнік займаўся літаратурнай творчасцю, працаваў над беларускім слоўнікам.

Музеі Максіма Багдановіча:

Літаратурны музей М. Багдановіча ў Мінску (1981). Размяшчаецца ў будынку Траецкага прадмесця. Музей з’яўляецца цэнтрам збору, захавання, вывучэння, папулярызацыіі творчай спадчыны класіка беларускай літаратуры. Экспазіцыя сінтэзуе жыццёвы шлях М. Багдановіча.

Музей Максіма Багдановіча ў Гродне адкрыты ў 1986 годзе у доме, у якім жыла сям’я Багдановічаў.

У музеі ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня.

Музей Я. Коласа

У 1956 г. дому Я. Коласа ў Мінску, дзе ён жыў у апошнія гады, быў нададзены статус Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Экспазіцыя, якая прадстаўляе гледачу ўнікальную спадчыну пісьменніка, дала права музею сёння называцца навукова-асветным і духоўна-культурным цэнтрам вывучэння жыцця і творчасці Я. Коласа. У музеі 10 экспазіцыйных залаў, каля 30 тысяч экспанатаў асноўнага фонду.

На тэрыторыіі Коласаўскага заказніка ў Стаўбцоўскім раёне размяшчаюцца: літаратурна-мемарыяльны комплекс Смольня (тут паэт працаваў над паэмамі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”), сядзібы Акінчыцы (месца нараджэння паэта), Альбуць (прайшлі дзяцячыя і юнацкія гады паэта), Ласток (раннія дзіцячыя гады).

Музей Я. Купалы.

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (1972) – на радзіме народнага паэта Беларусі (Маладзечненскі р-н). У запаведніку захаваны натуральны ландшафт былой сядзібы, яе планіроўка, старыя дрэвы. Адноўлена хата, дзе нарадзіўся паэт.

У Мінску ў 1972 г. у гонар 90-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа ім былі ўстаноўлены помнікі: Я. Купале ў парку імя Я Купалы (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Заспіцкі), Я. Коласу на пл. Я. Коласа (скульптар З. Азгур, арх. Г. Заборскі, Ю. Градаў).

Усе пералічаныя музеі і помнікі з’яўляюцца цікавымі турыстычнымі аб’ектамі.