Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Помнікі - адказы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
146.23 Кб
Скачать

19. Даць паняцце палацава-паркавай сядзібы. Пералічыць палацава-паркавыя ансамблі хіх ст., размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Ахарактарызаваць асаблівасці палацавага комплексу ў Гомелі.

У культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі асаблівае месца займаюць старажытныя сядзібы. Палацава-паркавая сядзіба – гэта складаны комплекс узаемазвязаных архітэктурных і прыродных элементаў. Яны ўключаюць:

- жылыя, службовыя, гаспадарчыя і прамысловыя збудаванні,

- сады і паркі,

- водныя сістэмы,

- малыя архітэктурныя формы,

- капліцы,

аб’яднаныя логікай планіровачнай пабудовы і створаныя ў адпаведнасці са стылявымі патрабаваннямі пэўнай эпохі.

Сядзібы фарміраваліся ў русле развіцця агульнаеўрапейскай культуры з улікам гістарычных, эканамічных і прыродных умоў, мясцовых традыцый.

1800-40-я гады – перыяд найбольшага развіцця палацава-сядзібнага будаўніцтва на Беларусі. Ён быў абумоўлены эканамічным уздымам і пэўнай палітычнай стабілізацыяй. Узведзеныя ў гэты час комплексы характарызуюцца разнастайнасцю прыёмаў пабудовы і архітэктурна-кампазіцыйных сродкаў. Палацы ў стылі класіцызму к. 18 - 1-й пал. 19 ст. мелі шырокую тыпалогію: ад невялікага палаца-сядзібы да гарадскога палацавага комплексу, які займаў важнае месца ў планіровачнай структуры горада.

Яны вызначаюцца:

  • прастатой планавай пабудовы,

  • рацыянальнасцю распрацоўкі,

  • выкарыстаннем у архітэктурна-мастацкай кампазіцыі перапрацаваных форм антычных ордэраў (састаўныя часткі ордэра: а) нясучыя часткі канструкцыі - калона з капітэллю і базай і б) нясёныяфрыз, карніз і інш.).

Тыповымі для палацаў былі выцягнутыя фасады і пластычна багатыя порцікі (порцікі звычайна

афармлялі галоўны ўваход у будынак, яго ўтваралі калоны з франтонам).

У стварэнні палацава-сядзібных комплексаў вялікую ролю адыгрывалі густы ўладальнікаў маёнткаў, абумоўленыя традыцыяй і палітычнымі сімпатыямі: яны арыентаваліся або на мясцовую віленскую школу , або на варшаўскія ўзоры (цэнтральныя і заходнія р-ны Беларусі), або на архітэктуру Пецярбурга і Масквы (усходнія р-ны).

Больш за ўсё было створана палацава-сядзібных комплексаў, арыентаваных на віленскую і варшаўскую школы. Шырока распаўсюдзіліся прамавугольныя ў плане пабудовы з флігелямі, якія абкружалі вялікі парадны двор. У будынках, якія ўзводзіліся пад уплывам варшаўскай школы, паявіліся тэндэнцыя да стварэння прасторы, сугучнай стылю барока (Гнезнаўская сядзіба, Валожынскі палац). Павялічылася колькасць палацаў са складаным планам і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй (Сноўскі палацава-паркавы ансамбль, Паланэчаўскі палацава-паркавы ансамбль), а таксама будынкаў з больш развітай прасторавай арганізацыяй (Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, Гомельскі палацава-паркавы ансамбль). Іх паяўленне ў значнай ступені было абумоўлена ўплывам рамантызму.

Уплывам рускага класіцызму пазначаны Грудзінаускі палацава-паркавы ансамбль, Хальчанскі палац, Гомельскі “паляўнічы домік”, палацава-паркавы ансамбль у Гомелі.

У 1830-я гады ў архітэктуры Беларусі пачынаецца новы этап неаготыкі, які дасягнуў росквіту ў сярэдзіне 19 ст. ў рэчышчы эклектыкі. Найбольш поўна ён выявіўся ў палацава-сядзібных пабудовах і звязаны з вырашальным уплывам варшаўскай архітэктурный школы. (Косаўскі палац, Масалянскі палац).

У 1830-я гады ў архітэктуры Беларусі адбывалася палярызацыя двух стыляў: у прыватным будаўніцтве ў маёнтках мясцовых магнатаў развівалася неаготыка, а ў дзяржаўным будаўніцтве і творчасці рускіх архітэктараў – класіцызм.

Адным з выдатнейшых прыкладаў палацава-паркавай архітэктуры з’яўляецца Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Гэта помнік дойлідства 2-й пал. 18 – сяр. 19 ст.ст. Створаны ў цэнтры Гомеля на высокім правым беразе р. Сож. Уключае:

  • палац,

  • парк,

  • Петрапаўлаўскі сабор,

  • капліцу.

Палац пабудаваны ў стылі класіцызму, з’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам ансамбля. Закладзены ў 1777 г. генерал-фельдмаршалам П. А. Румянцавым на месце драўлянага замка. Да 1834 г. належаў Румянцавым, у 1835 – 1917 г.г. – Паскевічам. У гады ВАВ палац быў разбураны і спалены. Адноўлены і рэканструяваны ў 1969 г. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю, аформлены магутным 4-калонным порцікам. Сцены аздоблены пілястрамі. Планіроўка палаца анфіладная. Інтэр’еры былі аздоблены ляпным арнаментам і жывапісам. Ў палацы захоўваліся ўнікальныя калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва (шкло, зброя, габелены, жывапіс, скульптура і інш.). Зараз у палацы размешчаны Гомельскі абласны краязнаўчы музей.

Парк закладзены ў к. 18 ст. З’яўляецца найбольш захаваным ў нашай краіне пейзажным паркам з элементамі рамантызму (аб гэтым сведчыць ставок “Лебядзінае возера” (штучны пруд), гроты і іншыя паркавыя пабудовы), Парк славіўся дрэвамі экзатычных парод (сібірскі кедр, японская лістоўніца і іншыя).

Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі – помнік рэспубліканскага значэння.

Антычны ордэр