Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Помнікі - адказы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
146.23 Кб
Скачать

10. Назваць асаблівасці віцебскай архітэктурнай школы. Апісаць тэхніку ўзвядзення Дабравешчанскай царквы ў Віцебску, указаць тып храма.

Віцебская архітэктурная школа. Узнікла ў Віцебску ў 40-х гадах XII ст., калі віцебскі князь вярнуўся з Візантыі і прывёз адтуль добрых правінцыйных майстроў каменнага будаўніцтва. Яны будавалі храмы ў тэхніцы мяшанай муроўкі з ужываннем каменных вапнавых блокаў (з мясцовага радовішча даламіту) і плінфы. Да нашых дзён ацалелі рэшткі храмаў у Віцебску (Дабравешчанская царква) і Наваградку (Барысаглебская царква).

Першым узорам Віцебскай школы дойлідства стала Дабравешчанская царква ў Віцебску. У летапісных крыніцах не пазначаны дакладны час яе будаўніцтва. Паданне, зафіксаванае ў познім “Летапісе Віцебска”, адносіць яе ўзвядзенне па загаду княгігі Вольгі да 10 ст. – гэтай даціроўкі прытрымліваўся першы даследчык помніка А.Паўлінаў. Дакументальныя гістарычныя звесткі пра царкву з’яўляюцца толькі на старонках беларуска-літоўскіх летапісаў у 15-16 ст.ст. На іх падставе Мацей Стрыйкоўскі адносіў пабудову Дабравешчанскай царквы ў Віцебску да 14 ст. – часу праўлення вялікага князя Альгерда. Але большасць даследчыкаў лічаць, што ў 14 ст. была ажыццёўлена толькі перабудова святыні.

У 1619 г. па загаду караля Жыгімонта ІІІ Вазы царква была перададзена ўніятам. Будынак царквы моцна пацярпеў падчас Паўночнай вайны і доўгі час стаяў разбураны. У 1759 г. капітальна перабудаваны ў стылі позняга барока. Яшчэ да скасавання уніі, у 1831 г., царква была перададзена праваслаўным. У сярэдзіне 19 ст. царкву перабудавалі ў псеўдарускім стылі. Падчас Другой сусветнай вайны помнік быў часткова разбураны. А ў 1961 г. па ініцыятыве гарадскіх улад Віцебска Дабравешчанская царква была ўзарвана, засталіся толькі рэшткі муроў вышынёй да 5 м. Пасля гэтага праводзіліся археалагічныя раскопкі храма Г. Штыхавым, М. Каргерам, П. Рапапортам, А. Трусавым. У 1992-1998 г.г. ажыццёўлена рэстаўрацыя помніка ў яго аўтэнтычным выглядзе. (архітэктар Г. Лаўрэцкі).

Аналіз архітэктурных форм і будаўнічай тэхнікі Дабравешчанскай царквы дазволіў датаваць час яе ўзвядзення прыблізна каля 1140 г. Царква прадстаўляе прамавугольны ў плане будынак памерамі 18 м на 11 м, завершаны з усходу адной паўкруглай апсідай. Як большасць мураваных храмаў старажытнарускага перыяду, яна ў аснове мела крыжова-купальную кампазцыю, але падкрэслена выцягнутую па падоўжнай восі, што надавала ёй базілікальны характар, асабліва у інтэр’еры. Шэсць апорных крыжападобных ў плане слупоў, пастаўленых ў два рады, падзялялі унутранную прастору на тры нефы. Два заходнія слупы былі уключаны ў тоўшчу сцяны, што аддзяляе нартэкс (уваходная частка храма), астатнія чатыры утваралі падкупальны квадрат. Урачыста-узнёслую прастору храма падкрэсліваў светлавы барабан, завершаны шаломападобным купалам.

Дамінуючы ў інтэр’еры цэнтральны неф з усходняга боку завяршаўся вялікай паўкруглай алтарнай аспідай. Бакавыя нефы, амаль у тры разы больш вузкія за цэнтральны, замыкаліся невялічкімі паўкруглымі нішамі, схаванымі ў тоўшчы ўсходняй сцяны. Такім чынам, тут упершыню ва ўсходнеславянскім дойлідстве выкарастаны прыём так званых схаваных апсід, які ў далейшым стаў адной з характэрных рыс полацкай школы дойлідства.

Своеасаблівай была і будаўнічая тэхналогія Дабравешчанскай царквы. Будынак меў высокі цокаль – падлога храма знаходзілася амаль на 1 м вышэй узроўню зямлі. Сцены змураваны з абчасаных блокаў мясцовага жаўтаватага вапняку (даламіту), рады якіх перамяжаліся 2-3-ма радамі абпаленай плінфы з рэльефнымі клеймамі і знакамі. Звонку сцены ў той час не былі атынкаваны і мелі маляўнічы стракаты выгляд, унутры ж, наадварот, цалкам атынкаваны і ўпрыгожаны фрэскавым роспісам. Аздабленне ўваходнага партала выканана ў тэхніцы графіці. Частка партала з выявай старажытнага воіна захоўваецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Такім чынам, віцебская Дабравешчанская царква адносіцца да 4-х-стоўпных крыжова-купальных храмаў. Па асаблівасцях архітэктуры, будаўнічай тэхнікі гэтага помніка ёсць падставы лічыць, што пачатак фарміраванню новай мясцовай мадыфікацыі старажытнарускага храма пакладзены не ў Полацку, а ў Віцебску. Так, гісторык архітэктуры М. Шчакаціхін зазначыў, што “віцебская царква была пакладзена ў аснову найболей арыгінальнай плыні беларускай архітэктуры ХІ-ХІІІ ст.ст.”.