Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Помнікі - адказы.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
146.23 Кб
Скачать

Пералічыць помнікі на тэрыторыі Беларусі, прысвечаныя беларускім падпольшчыкам, партызанам, партызанскім атрадам. Апісаць мемарыяльны комплекс “Прарыў”.

Ёсць падзеі, якія назаўсёды застаюцца ў памяці народнай. Гэта падзеі, звязаныя з барацьбой народа за сваю свабоду і незалежнасць. На беларускай зямлі, якая спрадвеку была арэнай жорсткіх войнаў, шмат памятных месцаў і помнікаў, прысвечаных гераічнам падзеям мінулага. Але болей за ўсё ў нас помнікаў, якія адносяцца да Вялікай Айчыннай вайны. У Беларусі звыш за 2.2 млн чалавек былі забіты, каля 380 тыс. было вывезена ў фашысцкую Германію. “Новы парадак” усё разбураў. А стварыў больш за 260 концлагераў. Загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. На тэрыторыіі Беларусі разгарнуўся моцны партызанскі рух, актыўна дзейнічалі шматлікія падпольныя арганізацыі.

На месцах, дзе змагаліся нашыя партызаны і падпольшчыкі, паўсталі мемарыяльныя комплексы, помнікі, стэлы, абеліскі.

У Мінскай вобл., у Любанскім р-не, размяшчаўся адзін з буйных цэнтраў партызанскага руху. У гады вайны тут знаходзіўся Мінскі падпольны абкам КПБ, рэдакцыя газеты “Звязда”, штаб партызанскага злучэння. У 1942 г. партызаны тут пабудавалі аэрадром і прымалі самалёты з “Вялікай зямлі”. Па праекту арх. Г. Заборскага пабудавалі мемарыяльны комплекс “Зыслаў”, у якім аднавілі першапачатковы выгляд партызанскага лагера.

На ст. Орша знаходзіцца помнік Герою Савецкага Саюза, легендарнаму камандзіру партызанскай брыгады Канстанціну Заслонаву, які загінуў у лістападзе 1942 г. падчас няроўнага бою з фашыстамі.

У Віцебску ўстаноўлены помнік П.М. Машэраву – арганізатару і кіраўніку антыфашысцкага падполля і партызанскага руху (1980 г., скульптар – З. Азгур). Там жа, у Віцебску, знаходзіцца помнік яшчэ аднаму легендарнаму камандзіру партызанскага атрада, Герою Савецкага Саюза, М.Ф. Шмырову (“Бацька Мінай”).

Шырока вядомы подзвіг братоў Івана і Міхаіла Цубаў. Ім было каля 70 гадоў, але яны дапамагалі партызанам. У лютым 1943 г. праводзілася буйная карацельная экспедыцыя супраць партызан. Міхаіла Цубу расстралялі за адмову паказаць дарогу да партызан, а Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна і таксама загінуў. У Салігорскім раёне ім устаноўлены помнік.

У 1959 г. у Мінску быў адкрыты помнік М. Казею (скульптар С. Селіханаў). Юны партызан пры выкананні баявога задання быў абкружаны фашыстамі. Ён падарваў сябе і наблізіўшыхся гітлераўцаў гранатай. М. Казею пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Барацьба ішла не толькі ў лясах. Вялікую дапамогу партызанам аказвалі падпольшчыкі. Так, у антыфашысцкім падполлі ў Мінску ўдзельнічалі звыш за 9 тыс. чалавек. І. Кабушкіну, І. Казінцу, Н. Кедышка, Е. Мазанік, М. Осіпавай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Аб мужнасці падпольшчыкаў узгадваюць шматлікія мемарыяльныя дошкі, іх імёнамі названы вуліцы сталіцы.

11 красавіка 1944 г. каля 60 тыс. гітлераўцаў, узброеных 137 танкамі, 70 самалётамі, 2 бронепаяздамі пачалі карацельную аперацыю супраць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Зону абаранялі 16 партызанскіх брыгад (17, 5 тыс. чалавек). 27 красавіка гітлераўцы звузілі кола акружэння да 20 км каля г.п.Ушачы (Віцебская вобл.). 5 мая партызаны прарвалі варожае акружэнне і вывелі з блакады каля 15 тыс. мірных жыхароў. Гэта была буйнейшая ў Беларусі бітва партызан з фашысцкімі акупантамі. У гонар подзвігу партызан недалёка ад г.п. Ушачы у 1974 г. узведзены мемарыяльны комплекс “Прарыў” (скульптары А. Анікейчык, арх. Ю. Градаў, Л. Левін).

Ансамбль мемарыяла пабудаваны такім чынам, што наведвальнік быццам праходзіць па тым шляху, па якім ішлі на прарыў блакады партызаны. Пры ўваходзе ў мемарыял пачынаецца забетаніраваны адрэзак шляху, дзе дарога спускаецца да карты-схемы размяшчэння партызанскіх брыгад вясной 1944 г. Далей дарога падымаецца ўверх і вядзе да ўзвышэння, на якім узведзены галоўны манумент – скіраваная наперад у імклівай атацы бронзавая фігура партызана (выш. 9 м) з аўтаматам у руцэ; разарваная 11-мятровая сцяна за спіной у народнага мсціўца сімвалізуе прарваную блакаду. На верхняй пляцоўцы манумента знаходзіцца “Плошча памяці”, дзе ў 1944 г. пахаваны 450 партызан, воінаў Чырвонай Арміі і мясцовых жыхароў. Далей – “Агонь памяці” і пліты з прозвішчамі партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Полацка-Лепельскай бітвы. Побач бронзавая кампазіцыя “Апошні прывал” – 3 вінтоўкі ў пірамідзе і стужка з надпісам: “Яны загінулі ў барацьбе з ворагам…” Побач са скульптурнай групай разбіты парк партызанскай славы дзе пасаджана 17 відаў дрэў у гонар партызанскіх брыгад Ушаччыны.

Мемарыяльны ансамбль “Прарыў” – адзін з найбольш значных твораў манументальнага мастацтва Беларусі.