Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
492
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў

Безасабова-прэдыкатыўныя словы ўтварыліся ад розных часцін

мовы:

якасных прыметнікаў (горача, светла, балюча, весела, глуха, пры-

гожа, спакойна, хораша) і прыслоўяў (рана, позна, блізка, далёка, мала,

многа, даволі, досыць). Такое ўтварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў

стала магчымым дзякуючы ўзмацненню сінтаксічнай функцыі слоў –

ужыванню ў ролі выказніка ў безасабовым сказе;

назоўнікаў (сорам, грэх, смех, страх, пара, час, дзіва); гэтыя сло-

вы, пераходзячы ў безасабова-прэдыкатыўныя, трацяць не толькі значэн-

не прадметнасці, але і граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону;

дзеясловаў (відаць, чуваць).

Безасабова-прэдыкатыўныя словы, утвораныя ад прыметнікаў і

прыслоўяў, аманімічныя прыслоўям (за выключэннем слоў зорна, ме-

сячна, хлебна, душна, зелена, неабходна і некаторых іншых, якія ўтвары-

ліся ад прыметнікаў і не маюць аманімічных прыслоўяў). (Параўн.: Ціха

і светла над сталом (Б.) – Сярод асенніх хмар і загонаў ціха рабіна з ве-

трам гамоніць (М.Т.). У першым сказе ціха – безасабова-прэдыкатыўнае

слова, выказнік, у другім – прыслоўе, акалічнасць спосабу дзеяння.

Амонімамі з'яўляюцца таксама безасабова-прэдыкатыўныя словы і

назоўнікі, ад якіх яны ўтвораны: І пара маёй песні зноў збірацца ў дарогу

(М.Т.) – Набліжалася тая пара, калі Юля павінна была стаць маці (Гр.);

Я перачытаў гэтулькі кніг, што аж самому дзіва, колькі чалавек можа

ўсяго перачытаць (К.Ч.) – Было маленькае ярка-чырвонае дзіва на таку

– малатарня (I.М.).

22. Службовыя цасцины мовы Прыназоўнік як часціна мовы

Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносі-

ны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі

словамі ў сказе. Так, у сказе За ракой туманяцца лугі (Р.) пры дапамозе

прыназоўніка за выражаюцца адносіны паміж назоўнікам ракой (у тво-

рным склоне) і дзеясловам туманяцца.

Сама назва гэтай часціны мовы паказвае, што прыназоўнік ужыва-

ецца ў спалучэнні з назоўнікам і стаіць перад ім (пры назоўніку). Прына-

зоўнік служыць для сінтаксічнай сувязі слоў у сказе, кіруе формамі

назоўніка (займенніка), паказваючы на залежнасць аднаго слова ад дру-

гога; разам з тым ён удакладняе, дыферэнцыруе значэнне таго ці іншага

склону. Напрыклад, у сказах Ён пайшоў у хату і Ён пайшоў за хату

прыназоўнікі у, за, кіруючы вінавальным склонам, канкрэтызуюць яго

значэнне: прыназоўнік у паказвае накіраванасць дзеяння ў сярэдзіну

прадмета, а прыназоўнік за – на другі бок прадмета, за пэўную мяжу. Без

склонавай формы назоўніка (займенніка) прыназоўнікі не ўжываюцца;

як граматычны разрад слоў яны нязменныя.

Значэнне прыназоўніка выразна выяўляецца толькі ў спалучэнні

слоў, у прыназоўнікава-іменнай канструкцыі. Так, прыназоўнік з у зале-

жнасці ад кантэксту можа выражаць розныя адносіны: прасторавыя:

прыехаць з вёскі, часавыя: працаваць з самай раніцы; аб'ектныя: смяяцца

з каго-небудзь; спосабу дзеяння: ударыць з размаху; прычыны: аслабець

з голаду; азначальныя: дрэва з сукамі і інш. Без спалучэння з назоўнікам

(або займеннікам) можна вызначыць значэнне толькі некаторых прына-

зоўнікаў. Найбольш выразна выступае лексічнае значэнне прыназоўнікаў,

якія паходзяць ад прыслоўяў: вакол, сярод, побач, уздоўж, міма і інш.

Паміж назоўнікам і прыназоўнікам можа стаяць азначальнае слова

ці спалучэнне слоў, якое паясняе назоўнік, але гэта не парушае сувязі

прыназоўніка з назоўнікам: На тваёй зямлі квяцістай сонца ясна све-

ціць (Куп.). У чорнай смаляной вадзе гайдаюцца аблокі... (Вял.).

Ужыванне прыназоўніка пасля слова, з якім ён спалучаецца, – з'ява

рэдкая, яе можна сустрэць пераважна ў творах мастацкай літаратуры: І

ўсё забываецца, шчасця апроч (Кір.).