Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Аснова слова і канчатак

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял вучэбнага

дапаможніка «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія:

Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; Пад

агул. Рэд. праф. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. –

288 с.».

У мове ёсць словы нязменныя, г. зн. такія, якія не скланяюцца і не

спрагаюцца: летась, улетку, наперад, каб, няхай, і зменныя, г. зн. словы,

якія скланяюцца або спрагаюцца: возера, лес, вялікі, праўдзівы, першы,

які, гавару, раблю. У словах, якія маюць формы словазмянення, вылуча-

юцца дзве часткі – аснова і канчатак. Аснова – частка слова, якая выра-

жае яго канкрэтнае лексічнае значэнне: узлесак – узлеск-а – узлеск-ам –

(на) узлеск-у.

Канчатак, або флексія (лац. flecto 'гну, згінаю'), – частка слова,

якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму сло-

ва. Напрыклад: радзім-а, радзім-ы, радзім-е, радзім-у, радзім-ай – тут ка-

нчаткі ўтвараюць формы склону; няс-у, няс-еш, няс-е, няс-ём, нес-яце,

няс-уць – канчаткі утвараюць формы асобы і ліку. Такім чынам, канчаткі

– паказчыкі толькі граматычных значэнняў, лексічнага значэння слова

яны не змяняюць.

Канчаткі вылучаюцца шляхам параўнання розных формаў аднаго

зменнага слова: хат-а – хат-ы – хат-у – хат-ай – (у) хац-е. Нязменныя

словы канчаткаў не маюць. Напрыклад, у прыслоўях весел-а, па-нов-аму,

у-верс-е, з-лёг-к-у выдзеленыя часткі – не канчаткі, а суфіксы.

У некаторых формах зменных слоў няма матэрыяльна выражаных

канчаткаў, г. зн. выражаных гукам ці комплексам гукаў, напрыклад у

назоўным склоне назоўнікаў (а для неадушаўлёных – і ў вінавальным)

адзіночнага ліку мужчынскага роду 2-га скланення: стол, гай, чалавек,

бераг, горад; у родным склоне назоўнікаў множнага ліку жаночага роду

1-га скланення: дарог, зорак, ліній, экспедыцый; у назоўным-вінаваль-

ным склоне назоўнікаў адзіночнага ліку жаночага роду 3-га скланення:

сенажаць, ноч, вільгаць. У такіх словах нулявы канчатак. Нулявы ка-

нчатак – таксама паказчык граматычнай формы. Напрыклад, у сказе

Брат вярнуўся з горада слова брат мае форму назоўнага склону адзіно-

чнага ліку, выражае значэнне суб'екта дзеяння. Слова зорак у любым тэ-

ксце – форма роднага склону множнага ліку, бо яна ўваходзіць у сістэму

склонавых формаў з канчаткамі: зорк-а, зорк-і, зорц-ы і г. д. Нулявы ка-

нчатак бывае ў дзеяслоўных формах. Напрыклад, у формах прошлага

часу тыпу нёс, плыў нулявы канчатак – паказчык мужчынскага роду

адзіночнага ліку (параўн. канчаткі -а, -о ў формах жаночага і ніякага

роду: несл-а, плыл-а, плыл-о; канчатак -і ў форме множнага ліку: несл-і,

плыл-і).

Існуюць тры тыпы асноў: словазменная аснова (частка слова без

словазменных марфем – канчаткаў) – вызначаецца звычайна пры марфе-

мным разборы; формаўтваральная аснова (частка слова без канчаткаў і

формаўтваральных афіксаў); словаўтваральная аснова (частка слова ці

слоў без словаўтваральнага сродку – фарманта).

Паводле структуры асновы падзяляюцца на невытворныя і вытво-

рныя.

Невытворная – гэта аснова, якая супадае з коранем слова: вад-а,

хат-а, нов-ы, свеж-ы. Вытворная – аснова, у якую, апрача кораня, ува-

ходзяць афіксы: вясёл-к-а, пра-лес-ка, пры-бярэж-н-ы, над-нёман-ск-і,

уз-мор-j-э, кніж-к-а. Вытворныя асновы складаюцца з дзвюх і больш ма-

рфем. Словы з такімі словамі звычайна ўтвораны ад іншых слоў з дапа-

могай афіксаў.

Паміж вытворнай і невытворнай асновамі існуе адрозненне ў выра-

жэнні лексічнага значэння: сэнс невытворнай асновы заключаецца непа-

срэдна ў корані, у адной марфеме: гар-а, вад-а, пол-е, а сэнс вытворнай

асновы складаецца са значэнняў некалькіх марфем (якія ў яе ўвахо-

дзяць): пад-вод-н-ы, за-воч-н-ы, во-клад-к-а. Словы з невытворнай асно-

вай – гэта нематываваныя словы, умоўныя абазначэнні прадметаў рэ-

чаіснасці: акн-о, рак-а, стол, а словы з вытворнай асновай – матывава-

ныя, г. зн. яны абазначаюць прадметы праз іх сувязь з іншымі прадмета-

мі: пад-акон-н-ік, за-рэч-н-ы, на-столь-н-ік.

Вытворная і невытворная асновы адрозніваюцца і марфалагічна:

невытворную аснову нельга падзяліць на структурныя часткі: сад, сін-і,

трав-а, гавар-у, а вытворная дзеліцца на часткі, якія маюць пэўнае зна-

чэнне: гарад-ск-і, па-воль-н-ы, маўк-лів-ы. Вытворная аснова залежыць

ад невытворнай. Любая аснова толькі тады з'яўляецца вытворнай, калі ў

мове ёсць адпаведная невытворная аснова, суадносная з ёй семантычна і

граматычна: вішн-ёв-ы – вішн-я, на-сцен-н-ы – сцян-а. Калі па якой-

небудзь прычыне знікае адпаведная невытворная аснова або калі

страчваецца сувязь паміж роднаснымі словамі, вытворная аснова

становіцца невытворнай. Напрыклад, слова абруч раней мела вытворную

аснову: прыстаўку аб-, корань -руч. Аснова абруч суадносілася з

адпаведнай невытворнай асновай -рук- (-руч-); параўн. рук-а, руч-н-ы, з-

руч-н-а і інш. Сувязь з коранем -рук- страцілася, і аснова слова абруч

успрымаецца як невытворная.

Сустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы ма-

юць розныя асновы: я – мян-е, мн-е, мною; ты – цябе, таб-е, таб-ою;

мы – н-ас, н-ам, н-амі і інш. Такія асновы называюцца суплетыўнымі

(фр. supplétif 'дадатковы').

Суплетывізм – адзін са сродкаў утварэння пэўных формаў слова,

напрыклад склону: мы – нас; ліку: чалавек – людзі; ступені параўнання:

добры – лепшы, вялікі – большы, мала – менш, дрэнна – горш; трывання:

класціся – легчы, браць – узяць.

Побач з вытворнай і невытворнай асновай адрозніваюць члянімую

і нечлянімую аснову. Члянімая аснова мае ў сваім складзе больш за

адзін морф: ліст-ок, жаўт-ават-ы, уз-лес-ак. Нечлянімая аснова –

аснова ў склад якой уваходзіць толькі адзін морф – корань: метро, там.

Паняцце «члянімасць асновы» больш шырокае за паняцце «вытворнасць

асновы»: калі аснова вытворная, яна заўсёды члянімая. Члянімая аснова

можа быць вытворнай, а можа быць і невытворнай: чыт-а-ць, кур-ыц-а.

У словах з постфіксамі аснова перарваная на месцы канчаткаў, у

тым ліку і нулявых. Постфіксы ўключаюцца ў аснову слова і захоўваюц-

ца ва ўсіх яго формах.