Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

3. Дыферэнцыяцыя слоўнікавага складу

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял падручніка

«Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.

Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне.

Марфалогія: Падручнік / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і

інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. – 4-е выд., перапрац. і дап. – Мн.:

Выш. шк., 2001. – 318 с.».

2.7.1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Розныя словы ўзнікалі на розных этапах развіцця мовы. Адны дай-

шлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агу-

льнаўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі ў

эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны скла-

даюць аснову сучаснай лексікі і называюцца спрадвечна беларускімі, бо

яны існуюць у беларускай мове даўно, спрадвеку.

Агульнаславянскія словы існавалі ў мове старажытных славян да

VI – VII ст., перайшлі ў спадчыну да ўсходніх і паўднёвых славянскіх

плямён і цяпер ужываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў,

напрыклад: бор, лес, дуб, ліпа, клён, ліст, кара, сук, корань, мак, авёс, га-

рох, пшаніца, ячмень, матыка, чаўнок, ткаць, каваць, кідаць, варона, ве-

рабей, салавей, квас, кісель, сапа, сыр, лета, зіма, ноч, год, месяц, буйны,

вясёлы, вялікі, адзін і інш.

Усходнеславянскія словы ўзніклі ўжо ў мове ўсходніх славян у VI

– XIV ст. і з'яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не

ўжываюцца ў мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, ка-

ршун, кошка, снягір, вяроўка, бойкі, буры, зоркі, карычневы, цёмны, ха-

рошы, бурліць, брадзіць, кіпяціць, калупаць, калыхнуць, рухнуць, сорак,

дзевяноста, сягоння, пасля, цяпер і шмат іншых.

Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць з ХІІІ – XIVст. у перыяд

самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а та-

ксама ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: адвячорак, ад-

куль, адсюль, адтуль, адпаведны, адпачываць, адтуліна, азярына, амаль,

амшалы, анігадкі, анічуць, апанаваць, апошні, апрануць, араты, ацеслі-

вы, вясляр, жыхар, зломак, каліва, малацьбіт, спадчына, дапаможнік,

практыкаванне, навучэнец і шэраг іншых.

Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове ёсць словы,

запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі ў беларускую мову рознымі

шляхамі і ў розны час пры гандлева-эканамічных, палітычных, навуко-

вых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі

народамі і краінамі. Запазычванне адбываецца ў выніку цесных моўных

узаемасувязей двума шляхамі: вусным – пры непасрэдных моўных зносі-нах з іншымі народамі і пісьмовым – праз кнігі, афіцыйныя дакументы,

пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапілі ў белару-

скую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мо-

вы – рускую, польскую або ўкраінскую.

Неабходна адрозніваць два тыпы запазычанняў: 1) з блізкародна-

сных славянскіх моў і 2) з неславянскіх моў.

У беларускай мове ёсць славянскія запазычанні: з польскай (сло-

дыч, маёнтак, тлусты, пагарда, братэрскі) і праз польскую з нямецкай

(ганак, гатунак, гвалт, гетман, дратва, дрот і інш.); з рускай (абавяза-

цельства, аплот, бальшавік, дзекабрыст, зводка, подзвіг, раскладушка,

саюз, савет), з украінскай (варэнікі, хлебароб) і праз украінскую з

цюркскіх (кавун, гайдамак).

Неславянскія запазычанні: з літоўскай: венцер, гірса, дойлід, дзі-

рван, ёўня, клуня, лоўж, пуня, свіран, рэзгіны, сцірта, шуло; з татарскай:

арда, аер, базар, аркан, барсук, буланы, буран, бурда, гарбуз, кандалы; з

грэчаскай: аксаміт, арыфметыка, матэматыка, бібліятэка, космас,

кіт, кедр, кіпарыс, Аляксандр, Андрэй, Дзмітрый, Леанід, Мацвей,

Пётр,Соф 'я, Фёдар, Філіп; з лацінскай: алей, апарат, аратар, арна-

мент, арэнда, астраномія, аўтар, акт, атэстат, гумар, водар,воцат,

гонар, колер, Валянцін, Віктар, Клара, Канстанцін, Максім, Раман,

Павел; з нямецкай: абзац, аканом, архіў, бутэрброд, бухта, гальштук,

гаўбіца, гаўптвахта, бухгалтар, гросмайстар, дах, друк, каўнер, кнот,

курорт, ланцуг, шрот, цэгла; з французскай: батон, бензін, басейн, блі-ндаж, метро, пантон, кафэ; з англійскай: байкот, лідэр, докер, браў-

нінг, баксёр; з галандскай: ватэрпас, гавань, матрос, лоцман, шлюпка; з

італьянскай: лібрэта, піяніна, тэнар, віла, газета, вермішэль, макароны;

з іспанскай: кастаньеты, каньён, кафетэрый; з венгерскай: гайдук, гу-

ляш, гусар, бекеша; з фінскай, комі: морж, нерпа, пельмені, пурга, ту-

ндра; з японскай: дзюдо, кімано, рыкша, тайфун.

Асобную групу сярод запазычанняў складаюць інтэрнацыянальныя

словы. Інтэрнацыяналізмы – гэта міжнародныя словы, запазычаныя

пераважна з класічных старажытных грэчаскай і лацінскай моў. Інтэрна-

цыянальнымі лічацца агульнавядомыя грамадска-палітычныя, эканамі-

чныя, тэхнічныя, навуковыя тэрміны: цывілізацыя, сацыялізм, партыя,

рэвалюцыя, мітынг, канстытуцыя, камуніст, банк, крэдыт, працэнт,

індустрыя, экспарт, аграхімія, біяфізіка, гісторыя, культура, касманаў-

тыка, магнітафон, тэлевізар, трактар, аўтамабіль.

Значная частка запазычаных слоў паступова асвоілася беларусамі,

увайшла ў склад агульнаўжывальнай лексікі і перастала ўспрымацца як

іншамоўная лексіка, напрыклад: агрэст (з італ.), агурок (з грэч.), базар (з

цюрк.), бручка (з ням.), булён (з франц.), бульба (з лац.) і інш. Асваенне

чужых слоў ішло па законах беларускай фанетыкі і арфаэпіі, арфаграфіі і марфалогіі (аканне, зацвярдзеласць шыпячых і [р], працяжнасць [γ],

аглушэнне і азванчэнне зычных, часткова дзеканне і цеканне, змена роду

і ліку назоўнікаў і інш.). Асваенню падлягалі даўно запазычаныя словы,

што прыйшлі ў літаратурную мову праз вусную і ўжываюцца ў штодзён-

ным жыцці; не асвойваюцца пазнейшыя запазычанні, якія ўвайшлі праз

пісьмовую мову.

Аднак шматлікія словы іншамоўнага паходжання ў беларускай

мове захоўваюць пэўныя фанетыка-марфалагічныя асаблівасці, па якіх

можна вызначыць запазычанае слова і нават меркаваць, з якой менавіта

мовы яно прыйшло.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове гука [ф]: фарба, шафа, фасоля, Фёдар,Соф'я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака,

Аляксей;

3) спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю,

кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэ-

ктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэ-

са, тыгр; 7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: ама-

ральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя,

дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацы-

яліст, капіраваць.

Запазычаная лексіка ўзбагачае слоўнікавы склад мовы, выкары-

стоўваецца ў навуцы, культуры, публіцыстыцы, справаводстве. Сама па

сабе з'ява запазычвання слоў непазбежная і неабходная. Але нельга ўжы-

ваць запазычаныя словы без патрэбы. Сярод запазычаных можна вылу-

чыць асобна варварызмы (ад грэч. barbarismos) – словы не да канца

асвоеныя мовай, часцей з-за цяжкасці граматычнага асваення. Звычайна

варварызмы выкарыстоўваюцца пры апісанні чужаземных звычаяў, по-

быту, нораваў, для стварэння мясцовага каларыту: бай, бек, паранджа,

янычар.

Звесткі пра паходжанне і значэнне запазычаных слоў даюцца ў

«Слоўніку іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (1993, 1999), а таксама ў

шматтомным этымалагічным слоўніку беларускай мовы.