Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Лексіка беларускай мовы паводле с тылістычнай дыферэнцыяцыі

Сучасная беларуская літаратурная мова ў яе вуснай і пісьмовай фо-рмах выпрацавала пэўныя прыёмы ўжывання моўных сродкаў з улікам

абставін, мэт і задач выказвання. Гэта звязана з існаваннем стыляў літа-

ратурнай мовы, вывучэннем якіх займаецца стылістыка.

Стыль мовы – гэта сукупнасць прыёмаў адбору і выкарыстання

моўных сродкаў у залежнасці ад характару і зместу выказвання, з улікам

таго, дзе, калі, для чаго і каму выказваецца думка. У адпаведнасці з гэ-

тым вылучаюць шэсць асноўных функцыянальных стыляў: службова-

справавы (функцыя паведамлення), навуковы (функцыя паведамлення і

тлумачэння), публіцыстычны (функцыя паведамлення і ўздзеяння), ма-

стацкі (функцыя пачуццёвага ўздзеяння мастацкімі вобразамі), гутарко-

вы (функцыя абмену думкамі) і набажэнскі.

У кожным стылі ёсць частка слоў, якія могуць выкарыстоўвацца ў

любым стылі. Гэта нейтральная (міжстылёвая) лексіка: дом, нож,

столь, галава, раніца, навальніца, паўднёвы, беларускі, ветлівы; пава-

жаць, рабіць; добра, радасна, усе лічэбнікі, значная частка займеннікаў

(я, ты, што, які), большасць прыназоўнікаў, злучнікаў і часціц (у, на, па,

праз; і, а, каб; нават, ж). На фоне нейтральных слоў асабліва прыкме-

тна супрацьпастаўляюцца два стылістычныя пласты лексікі – кніжны і

гутарковы. Кніжная лексіка – гэта словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца

звычайна ў службова-справавым, навуковым, публіцыстычным стылях і

амаль не ўжываюцца ў штодзённай бытавой гутарцы: камюніке, раты-

фікацыя, аналіз, сінтэз, класіфікацыя, рэзюме, абстракцыя, суверэні-

тэт, шматпартыйнасць, прыватызацыя, мір, дэмакратыя.

Гутарковая лексіка ўжываецца пераважна ў гутарковым стылі –

штодзённай неафіцыйнай мове двух ці больш суразмоўцаў. У гэтым сты-

лі вылучаюцца словы, якія выражаюць дадатковую ацэнку, станоўчыя ці

адмоўныя адносіны суразмоўцы да прадмета гутаркі (выказваецца ада-

брэнне або неадабрэнне, ласкальнасць, жартаўлівасць, іронія, знявага

або пагарда): буслянка, тэпаць, клыпаць, вадахлёб, цяльпук, цюхцяй,

прайдзісвет, шыбаваць, збольшага, інакшы, нештачка. Такая вобразна-

пачуццёвая ацэначнасць гутарковай лексікі заключаецца ў лексічных зна-

чэннях саміх гутарковых слоў (параўн.: гаршкалеп (разм., жарт.) і ганчар

(нейтр.), сцяміць (разм., адабр.) і скеміць (нейтр.), ветрагон (разм., не-

адабр.), брында (разм., зневаж.), до (разм.) і досыць (нейтр.) або надаец-

ца памяншальнымі ці павелічальнымі суфіксамі: здароўечка (ласк. да

нейтр. здароўе), карапузік (разм., жарт.), зямелька, зямліца; дамок,

даміна; конік, каняка; ветрык, вятруга; доўгенькі, даўжэзны). У межах гутарковай лексікі вылучаюцца прастамоўныя словы,

якія служаць для адмоўнай характарыстыкі людзей, з'яў. Гэта зніжаныя,

грубаватыя словы: абібок (пагард.), дрыхнуць (груб.), жмінда (пагард.), адроддзе (зневаж.), чаўпці (пагард.), мазгаўня (груб.). Самыя грубыя, аб-

разлівыя, вульгарна-лаянкавыя словы прастамоўнай лексікі застаюцца

па-за межамі літаратурнай мовы.

Асобнае месца ў мове займае мастацкі стыль – стыль мастацкай лі-

таратуры, які вызначаецца выразнай мастацкай вобразнасцю, пачуццёва-

сцю, абгрунтаваным выкарыстаннем кніжнай і гутарковай лексікі, шыро-

кім ужываннем пераносных значэнняў слова, лексічным і сінтаксічным

багаццем.

У мастацкім стылі (пераважна ў вершаваных творах) сустракаюцца

паэтычныя словы, якія вызначаюцца асаблівай лірычнасцю, узнёсласцю і

ўрачыстасцю: веснаход, ветразь, веснавей, віцязь, адвечны, белапенны,

дыямент, пясняр, а таксама народна-паэтычныя, што прыйшлі ў літара-

турную мову з вуснай народнай творчасці: красная дзяўчыначка, доле-

чка, долюхна, жыцейка, залатаверхі, зямліца, зараначка, рэчанька. Блі-

зкія да паэтычных і высокія словы, якія характэрны для ўзвышана-ўзнё-

слай, урачыстай мовы ў мастацкім (у паэзіі) або публіцыстычным стылі:

асяніць, благаславіць, валадар, выбраннік, дачка народа, доблесны,

птах, ратны, свяшчэнны. Вызначыць прыналежнасць слова да таго ці іншага стылю дапама-

гаюць слоўнікі. У іх часта даюцца стылістычныя паметы, якія ўказваюць

на адпаведны стылістычны пласт лексікі (кніжн. – кніжнае слова, высок.

– высокае, паэт. – паэтычнае, нар.-паэт. – народна-паэтычнае, разм. –

размоўнае, праст. – прастамоўнае), сферу ўжывання слова (уст. – уста-

рэлае, гіст. – гістарычнае, спец. – спецыяльнае, абл. – абласное, мясцо-

вае, царк. – царкоўнае, царк.-кніжн. – царкоўна-кніжнае, рэл. – рэлігій-

нае), яго эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку (ласк. – ласкальнае, жарт.

– жартаўлівае, неадабр. – неадабральнае, іран. – іранічнае, асудж. – асу-

джальнае, пагард. – пагардлівае, груб. – грубае, лаянк. – лаянкавае і

інш.).

У сучаснай беларускай літаратурнай мове адбываюцца ўзаемадзе-

янне і ўзаемапранікненне стыляў. Пры ўмелым і трапным адборы нават

самыя спецыфічныя словы аднаго стылю могуць ужывацца ў іншым. З

пашырэннем адукацыі кніжныя словы паступова замацоўваюцца ў гута-

рковым стылі, а гутарковыя словы ў іншых стылях, што звязана з агуль-

ным імкненнем да збліжэння літаратурнай мовы з народнай.