Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Кароткія звесткі з гісторыі беларускай арфаграфіі

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял падручніка

«Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.

Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне.

Марфалогія: Падручнік / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і

інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. – 4-е выд., перапрац. і дап. – Мн.:

Выш. шк., 2001. – 318 с.».

Правапісныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы пачалі

складвацца ў XIX ст., у перыяд фарміравання новай беларускай літарату-

рнай мовы, на аснове жывой гутарковай мовы. Вялікая роля ў выпрацоў-

цы ўнармаванага пісьма належала беларускім пісьменнікам, у прыватна-

сці В. Дуніну-Марцінкевічу, Ф. Багушэвічу, а ў пачатку XX ст. Я. Купалу

і Я. Коласу, Цётцы, М. Багдановічу, М. Гарэцкаму, Ц. Гартнаму і інш. Ад-

люстроўваючы ў сваіх творах прагрэсіўныя кірункі развіцця агульнана-цыянальнай беларускай мовы, яны закладвалі трывалую аснову ўнарма-

ванай пісьмовай мовы.

Аднак складванне правапісных норм праходзіла марудна, бо царскі

ўрад не быў зацікаўлены ў развіцці нацыянальных моў народаў Расіі.

Калі беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць, стала магчымай сапраўдная

нармалізацыя правапісу беларускай мовы. У 1918 г. выйшла «Беларуская

граматыка для школ» Б. Тарашкевіча. Гэта была першая нарматыўная

граматыка беларускай літаратурнай мовы, найбольш пэўны збор яе арфа-

графічных правіл.

Аднак граматыка Б. Тарашкевіча не магла адразу вырашыць усе

пытанні правапісу, тым больш, што некаторых правіл у ёй зусім не было,

а асобныя напісанні не адпавядалі нормам жывой беларускай мовы (сы-

стэма, дыплём, філёзофія).

Спрэчныя пытанні беларускай арфаграфіі абмяркоўваліся на Ака-

дэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу ў 1926 г. Было

вырашана падрыхтаваць праект новага правапісу. Гэты праект быў апу-

блікаваны ў 1930 г. Пасля яго абмеркавання і ўдакладнення правіл пра-

екта Савет Народных Камісараў БССР 26 жніўня 1933 г. прыняў пастано-ву «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якой узаконьваліся

адпаведныя нормы беларускай арфаграфіі як агульнаабавязковыя. Было

ўстаноўлена пісаць літару я толькі ў першым складае перад націскам

(весяліцца, зялёны), не абазначаць на пісьме асіміляцыйнай мяккасці

(галлё, свет), іншамоўныя словы падпарадкоўваліся аканню (пераход о ў

а), зычныя з, с змякчаліся, л захоўвалася, як правіла, цвёрдым (фізіка, сі-стэма, маналог).

На аснове пастановы быў складзены і ў 1934 г. выдадзены «Права-

піс беларускай мовы», які, аднак, не мог ахапіць і вырашыць усіх правіл,

асабліва напісання складаных слоў, іншамоўных слоў, прозвішчаў і

геаграфічных назваў. У перыядычным друку пачалася дыскусія па

пытаннях арфаграфіі, аднак яна была перапынена Айчыннай вайной.

Пасля вайны дыскусія працягвалася. Была створана Арфаграфічная

камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой. Яна распрацавала «Праект

змен і ўдакладненняў беларускага правапісу» (1951). Пасля абмеркаван-

ня праекта Арфаграфічная камісія падрыхтавала новы яго варыянт.

11 мая 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб

удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу».

Гэтай пастановай было пашырана правіла акання (пераход о ў а) на ўсю

запазычаную лексіку, у тым ліку і на інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя

словы (камуніст, савет, камсамол), удакладнена правіла напісання

складаных слоў і абрэвіятур, асабовых канчаткаў дзеясловаў (несяце,

пішаце), уласных імён і прозвішчаў, геаграфічных назваў; часціцы ж

(жа), бы (б) сталі пісацца асобна ад слоў (куды ж, пайшоў бы). На

аснове названай пастановы былі складзены і выдадзены «Правілы

беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959). 19-20 лістапада 1992 г. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа су-

месна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Саюзам пісьменні-

каў і Рэспубліканскім таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны

арганізаваў навуковую канферэнцыю «Праблемы беларускага

правапісу». Канферэнцыя мела на мэце абмеркаваць пытанні правапісу,

якія найбольш часта былі аб'ектам дыскусіі ў перыядычным друку. Гэта

абазначэнне на пісьме асіміляцыйнай мяккасці зычных, правапіс не/ня і

без/бяз, правапіс і/й, правапіс іншамоўных слоў і інш. У выніку было

прапанавана стварыць камісію па падрыхтоўцы праекту ўдакладненняў.

Канферэнцыя не вырашыла праблему разнабою ў правапісе, таму

2008 г. было прынята рашэнне па рэформе беларускага правапісу, якая

ўступае ў дзеянне ў верасні 2010 г.