Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Лексічныя моўныя апазіцыі

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

Апазіцыі фармальнай тоеснасці. Амонімы

Амонімы – (ад грэч. homos – аднолькавы, onima – імя) – словы,

якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне. З'ява поўнага гукаво-

га супадзення розных па значэнні слоў называецца аманіміяй.

Усе словы-амонімы падзяляюцца на тыпы. Лексічныя амонімы –

словы адной часціны мовы, якія супадаюць гучаннем і напісаннем або ва

ўсіх уласцівых ім формах, або толькі часткова. Паводле гэтага іх падзя-

ляюць на дзве разнавіднасці: поўныя і частковыя (няпоўныя). Поўныя

амонімы супадаюць ва ўсіх граматычных формах. Напрыклад, поўнач –

'напрамак свету' і 'сярэдзіна ночы', заранка – 'ранішняя або вячэрняя зо-

рка' і 'птушка'. Няпоўныя амонімы супадаюць гучаннем і напісаннем не

ва ўсіх уласцівых ім граматычных формах. Розныя канчаткі ў родным

склоне маюць словы рабіннік – 'зараснікі рабіны' і 'птушка', байка – 'ма-

стацкі твор', 'вопратка' і 'тканіна'. Апошняе не мае формы множнага ліку.

Настойваць – 'патрабаваць' і 'рабіць настойку' – першае слова неперахо-

дны дзеяслоў, другое – пераходны.

Трэба адрозніваць лексічныя амонімы ад амаформаў, амафонаў і

амографаў. Амаформы (марфалагічныя амонімы) супадаюць гучаннем і

напісаннем у адной ці некалькіх формах той самай або розных часцін

мовы: палю, палі (агарод і ў печы – ад палоць і ад паліць), лячу (ад ляцець

і ад лячыць). Амаформы ў межах розных часцін мовы сустракаюцца зна-

чна часцей: кліч (назоўнік і дзеяслоў), шыю, ліпкі і г. д. Амаформы ўтва-

раюцца і ў выніку пераходу адной часціны мовы ў другую: вясной

(назоўнік і прыслоўе), раніцай. Некаторыя амаформы, што ўзніклі такім

шляхам, аднолькава скланяюцца. Асабліва гэта датычыцца назоўнікаў –

субстантываваных прыметнікаў: марожанае (мяса) і з'есці марожанае,

рабочы з фабрыкі, рабочы дзень.

Амафоны (фанетычныя амонімы) – словы, якія аднолькава гучаць,

але па-рознаму пішуцца: грыб – грып, мог – мох, код – кот, казка – ка-

ска, раман – Раман. Яны ўзнікаюць пры аглушэнні звонкіх зычных на

канцы ці ў сярэдзіне слоў, а таксама ў выпадках супадзення гучання ўла-

снага і агульнага назоўніка. Амафоны з'яўляюцца амонімамі толькі ў ву-

снай мове.

Амографы – словы, якія пішуцца аднолькава, але вымаўляюцца

па-рознаму, маюць націск на розных складах: ту/га – туга/, са/мы – самы/,

кра/ты – краты/, му/ка – мука/. Амографы з'яўляюцца амонімамі толькі ў

пісьмовай мове. Лексічныя амонімы, амаформы, амафоны, амографы нярэдка выка-рыстоўваюцца як стылістычны сродак, а таксама як сродак стварэння ка-ламбураў: Кава/лі зброю кавалі/, каб іх кара/лі каралі/(В.).

Акрамя амонімаў, што існуюць у адной мове, ёсць яшчэ міжмоў-

ныя амонімы – словы, якія амаль цалкам супадаюць па гучанні ў дзвюх

мовах: рус. диван 'прадмет мяккай мэблі' – бел. дыван 'тканы, звычайна

варсісты выраб для ўпрыгожвання сцен, засцілання падлогі'; лист 'адзі-

ноч. лік да 'листья' – ліст 'пісьмо'.

Амонімы ўзнікаюць у мове па розных прычынах у выніку разна-

стайных працэсаў. Можна вылучыць наступныя шляхі ўзнікнення амоні-

маў:

– у выніку ўтварэння новых слоў і формаў пры дапамозе прыставак

і суфіксаў. Напрыклад, пры дапамозе прыстаўкі с- утварыліся амонімы

сплаўляць ад розных каранёў плаваць і плавіць. Пры дапамозе суфікса

-ав- словы кармавы ад корм і карма. Некаторыя ўтварыліся шляхам скла-

дання, абрэвіяцыі: камбат – камандзір батарэі, камандзір батальёна,

КП – камандны пункт, кантрольны пункт.

– У выніку фанетычных і марфалагічных працэсаў: слаць (пасы-

лаць) ад сълати і (рассцілаць) ад стълати.

– У выніку супадзення гучання, напісання і формаўтварэння бела-

рускага слова і запазычанага: тур – 'дзікая жывёла' і 'частка спаборні-

цтва' (ад фр. tour); бор – 'лес', 'хімічны элемент' (ад лац. borax) і 'стальны

свердзел' (ад ням. Bohr).

– У выніку выпадковага супадзення запазычаных слоў з розных

моў: блок ад фр. 'палітычнае пагадненне' і ад англ. 'прыстасаванне пады-

маць груз'.

– У выніку запазычання двух слоў з адной мовы: нота ад лац. у

музыцы і ў дыпламатыі, матыў ад фр. 'мелодыя' і 'прычына, довад'.

– Распад полісеміі. Адно са значэнняў мнагазначнага слова можа

згубіць унутраную сувязь з астатнімі значэннямі і стаць асобным словам.

Часам сувязь з мнагазначным словам яшчэ можа адчувацца але вельмі

слаба. Так узніклі амонімы: пяро – 'гусінае і пісьмовая прылада', ліст 'на

дрэве' і 'аркуш', каса – 'водмель', 'прычоска', 'прылада'.

Амонімы трэба адрозніваць ад мнагазначных слоў. У мнагазна-

чным слове заўсёды захоўваецца адзінства значэнняў, нягледзячы на се-

мантычную разнастайнасць гэтага слова, усе значэнні маюць агульную

сему, што іх звязвае. Амонімы не маюць такой сэнсавай сувязі. Значэнні

мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, а амоні-

мы – як асобныя слоўнікавыя артыкулы. Адрозніваюць аманімію ад

полісеміі рознымі спосабамі:

1) Семантычны спосаб: падбор сінонімаў. Калі падабраныя сіно-

німы семантычна блізкія, то перад намі мнагазначнае слова; калі паміж

імі нічога агульнага ў семантыцы няма, то словы гэтыя амонімы. Напры-

клад, сінонімы да слова тушыць у словазлучэннях: тушыць лямпу – за-

дзімаць, гасіць; тушыць гнеў – уціхамірваць, утаймоўваць; тушыць

мяса – пячы. Сінонімы ў першых двух словазлучэннях аб'яднаны агуль-

ным значэннем 'перапыняць працэс гарэння', таму слова выступае тут як

мнагазначнае. Слова пячы семантычна не звязана са згаданымі

сінонімамі, таму ў апошнім словазлучэнні тушыць – амонім.

2) Словаўтваральны спосаб. Напрыклад, да слова такт – у музы-

цы – утвараецца прыметнік тактавы, а ад такт – 'пачуццё меры' – та-

ктоўны, што сведчыць пра аманімічнасць лексем.

3) Сінтагматычны: выкарыстанне спалучальнасці слова. Слова

байка 'мастацкі твор' можа спалучацца са словамі прачытаць, прадэкла-

маваць, расказаць, змястоўная, а байка – тканіна – з імі не спалучаецца,

ужываецца з іншымі – пашыць, раскраіць, памыць, адпрасаваць, цёплая.

Аднак паказаныя прыёмы не заўсёды дапамагаюць выявіць словы-

амонімы. У такім выпадку варта высветліць этымалогію слова.