Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

2. Мнагазначнасць слова

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

У мове ёсць словы, якія маюць толькі адно значэнне, яны ў кантэ-

ксце абазначаюць той самы прадмет, прымету, дзеянне і г.д. Такія словы

называюцца адназначнымі, або монасемантычнымі: хмыз, цітла, са-

малёт, цукат і інш.

Многія словы маюць некалькі значэнняў, іх называюць мнагазна-

чнымі, або полісемічнымі (полісемантамі). Наяўнасць у слове некаль-

кіх значэнняў, якія сэнсава звязаны паміж сабой і ўзніклі ў выніку

развіцця асноўнага значэння называецца мнагазначнасцю, або

полісеміяй. Значэнні мнагазначнага слова грунтуюцца на асноўным

значэнні.

Некалькі значэнняў маюць звычайна тыя словы, якія існуюць даў-

но і часта ўжываюцца ў моўнай практыцы: гаварыць, бачыць, ісці, куцця,

высокі. Значэнні полісемантычнага слова рэалізуюцца ў кантэксце.

У момант узнікнення слова заўсёды адназначнае. Слова становіцца

мнагазначным тады, калі якая-небудзь назва прадмета, з’явы пераносіцца

на іншы прадмет, з’яву, калі яны маюць нейкія агульныя рысы, што да-

зваляе іх параўноўваць і супастаўляць між сабой. У такім выпадку адно

слова адначасова ўжываецца ў якасці назвы некалькіх прадметаў, з’яў.

На падставе асацыятыўнай сувязі ўзніклі, напрыклад, такія новыя

значэнні: льецца вада – льецца гаворка, цвёрды грунт, цвёрды адказ.

Такія значэнні называюцца пераноснымі.

Суадносіны паміж прамым і пераносным значэннямі мнагазначна-

га слова з цягам часу мяняюцца. Пераносныя значэнні могуць пашырац-

ца і зусім выцесніць прамое: смага – 'агонь', сорак – 'звязка з сарака са-

баліных скурак'. Значэнні мнагазначнага слова з'яднаны агульнай сема-

нтычнай залежнасцю, якая і робіць іх значэннямі менавіта аднаго слова:

трыо: 1) Музычны твор для трох выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў,

танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага; 2) Ансамбль з трох

выканаўцаў такога твору. Агульны семантычны кампанент, які аб'-

ядноўвае прыведзеныя значэнні, – 'цэлае, што складаецца з трох частак'.

Калі ланцужок сэнсавай залежнасці паміж значэннямі рвецца, то

яны выступаюць ужо як самастойныя асобныя словы-амонімы: жура-

вель – 'балотная птушка з доўгімі нагамі' і 'прыстасаванне пры калодзе-

жы'.

У залежнасці ад прыкметы, пакладзенай у аснову пераносу назваў,

адрозніваюць тры асноўныя спосабы развіцця новых значэнняў: метафа-

ра, метанімія, сінекдаха.

Метафара (ад грэч. metaphora 'перанясенне') – перанос назвы з ад-

наго аб’екта рэчаіснасці на другі на аснове якога-небудзь падабенства іх

прымет. Гэта найбольш жывая і прадуктыўная разнавіднасць полісеміі.

Перанос можа ўзнікаць на падабенстве формы: іголка (кравецкая, на хвоі), званочак (памяншальнае ад 'звон', кветка); колеру: свінцовая

(куля, хмара), залатая (рэч, восень); функцыі: крыло (птушкі, самалёта);

на аснове размяшчэння (часцей за ўсё часткі ў адносінах да цэлага):

хвост (жывёлы, калоны).

Метафары можна падзяліць на агульнамоўныя, або метафары-

назвы, і вобразныя. Агульнамоўныя метафары перасталі ўжывацца як

вобразныя пераносныя значэнні слоў. Такія метафары часта называюць

прывычнымі (В.С. Ахманава называе іх яшчэ сцёртымі, мёртвымі, ака-

мянелымі). Яны ўтварыліся ў выніку пераносу, але зараз з’яўляюцца

прамымі назвамі прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет: аснова слова, корань

слова, носік чайніка, ножка стала, гадзіннік ідзе.

У вобразных метафарах суіснуюць два планы – прамая намінацыя і

вобразнае найменне, заснаванае на параўнальнай характарыстыцы: сухар

– 'нячулы чалавек', камень – 'душэўны цяжар, гора', штамп – 'агульна-

ўжывальны, збіты моўны ўзор'. У слоўніку такія значэнні падаюцца з

паметай перан.

Метанімія (ад грэч. metōnymia перайменаванне) – замена адной

назвы прадмета, з’явы другой назвай на аснове сумежнасці. Можа

пераносіцца:

– назва формы на тое, што змяшчаецца. Напрыклад, словы аўдыто-

рыя, клас, завод, фабрыка, дом, школа, універсітэт і інш. могуць

называць не толькі памяшканне, але і групу, калектыў людзей. У сло-

вах назвах посуду метанімічнасць развілася на аснове сувязі паміж

формай і змесцівам: з’еў талерку (супу), выпіў шклянку (соку);

– назва дзеяння на яго вынік: у час дыктоўкі, праверыць дыктоўкі;

– назва матэрыялу на выраб з яго: спартсмены заваявалі золата, вы-

става крышталю;

– назва дзеяння на месца, дзе адбываецца гэтае дзеянне: пераход вулі-

цы, падземны пераход, хуткі пераезд, чыгуначны пераезд;

– назва аб’екта ведаў на галіну ведаў: граматыка – граматычны лад

мовы і навука аб граматычным ладзе;

– імя аўтара на яго творы: чытаць Купалу, чытаць Коласа;

– назва прадмета на таго, хто валодае ім: тэнар – высокі мужчынскі

голас (лірычны тэнар) і спявак з гэтым голасам (вядомы тэнар).

Разнавіднасць метаніміі – сінекдаха (ад грэч. sinekdochē – суадно-

снасць) – перанясенне паводле колькаснай прыметы, калі назва цэлага

выкарыстоўваецца для абазначэння яго часткі або наадварот. Пры гэтым

утвараецца прадметная пара, члены якой знаходзяцца ў пэўных колька-

сных адносінах. Можна адзначыць некалькі выпадкаў такіх адносін:

– адзіночны лік можа ўжывацца замест множнага і наадварот: Гуляла, шалела подла інтэрвенцыя, француз, англічанін путы ўскласці

меўся. (Куп.); Якія толькі стагоддзі цябе не хрысцілі ў сваіх

Дняпрах, а ты язычнікам так і застаўся. Човен. (Барад.)

– назвы частак цела чалавека ўжываюцца са значэннем чалавек: У

сям'і пяць ратоў; галава са значэннем «жывёла»: У статку 120

галоў;

– назва адзення ўжываецца замест назвы чалавека, гэтыя сінекдахі

заўсёды індывідуальна-аўтарскія: Блакітныя спадніцы весяліліся;

– ужыванне ўласных імёнаў у значэнні агульных назоўнікаў: Працы ў

зорках – акіян бязмерны, важна, што мы здолелі пачаць. Сотні

новых Юрыяў і Германаў у калысках ярасна крычаць. (Панч.)

Значна радзей сустракаюцца сінекдахі, у якіх назва цэлага

ўжываецца са значэннем часткі, г.зн. робіцца перанос цэлага на частку:

Край калхідскі сёння ў славе, і палескі краявід зменім мы, балоты

сплавім, тут, брат, тысчы Калхід! (Панч.) У гэтым выпадку звычайна

назва родавага (агульнага) паняцця пераносіцца на відавое (прыватнае)

паняцце: дзічка (груша) – дзічка (плод грушы).

Полісемія – адзін з важных шляхоў развіцця і ўдасканалення

лексіка-семантычнай сістэмы мовы. Узнікшы і замацаваўшыся ў

маўленчай практыцы, новыя значэнні слова ўзбагачаюць мову, служаць

крыніцай вобразнасці.