Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Прошлы час

Прошлы час абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да

моманту гутаркі: Мы секлі лес, часалі шпалы, калолі тоўстыя камлі і к

дваццаці гадам нямала ўжо зрабілі на зямлі (Грах.).

Прошлы час дзеяслова ўтвараецца ад асновы інфінітыва пры дапа-

мозе суфікса -л-(-ў) і адпаведных канчаткаў: для жаночага роду адзіно-

чнага ліку – -а, для ніякага – -а(-о), дзеясловы мужчынскага роду маюць

нулявы канчатак, а ўсіх родаў у множным ліку – -і: працаваць – праца-

ваў, працавала, працавалі.

Пры ўтварэнні формаў прошлага часу можна адзначыць некаторыя

асаблівасці. Дзеясловы, аснова інфінітыва якіх канчаецца на зычны, у

форме мужчынскага роду прошлага часу суфікса -л(-ў) не маюць: везці –

вёз, несці – нёс, лезці – лез, паўзці – поўз, церці – цёр, грызці – грыз.

Дзеясловы, якія ў інфінітыве канчаюцца на -сці і ў цяперашнім

часе маюць аснову на д, т, у прошлым часе страчваюць [д], [т], а суфікс

-л(-ў) далучаецца да галоснага асновы: весці, вяду – вёў, вяла, вялі; плесці

– плёў, пляла, плялі; класці – клаў, клала, клалі; мес-ці – мёў, мяла, мялі.

Дзеясловы на -чы пасля галоснага аднаўляюць [к] у прошлым часе:

пячы – пёк, пякла, пякло, пяклі; валачы – валок, валакла, валакло, вала-

клі. Астатнія дзеясловы ў прошлым часе захоўваюць той зычны, які зна-

ходзіцца ў інфінітыве перад -чы.

Дзеясловы са значэннем змены стану тыпу кіснуць, мокнуць у про-

шлым часе страчваюць суфікс -ну-: кіснуць – кіс, мокнуць – мок, сохнуць

– сох.

Значэнні прошлага часу звязаны з трываннем дзеясловаў. Прошлы

час незакончанага трывання абазначае дзеянні як факт мінулага, не пака-

зваючы на іх паслядоўнасць. Такія формы часта выкарыстоўваюцца пры

апісаннях: Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі

прыгожаю дугою, Нёман забіраў управа, пралёгшы роўнаю, бліскучаю

стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя

пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны

бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя са-

кавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам... (К-с).

У некаторых апісаннях падкрэсліваецца паўтаральнасць дзеяння ў

мінулым: Штодня мы слалі радыёграмы – прасілі прыслаць самалёты.

Амаль штодня атрымлівалі адказы, што заўтра-паслязаўтра самалёт

вылятае. Але дарэмна мы чакалі, не спалі начамі (Шам.).

Дзеясловы прошлага часу закончанага трывання абазначаюць: за-

кончанае дзеянне ў мінулым: Расцвілі пад восень кветкі (К.Б.); пас-

лядоўнасць закончаных дзеянняў у мінулым: Стол заслалі, прынеслі

талеркі з вяндлінаю, якую так добра ўмеюць прыгатаўляць на Беларусі,

і селі піць чай (К-с); дзеянне, якое адбылося ў мінулым, але вынік яго за-

хаваўся і ў момант гутаркі (значэнне былога перфекта): Сышліся горы

ўшчыльную каля замшэлае скалы (Грах.).

У беларускай мове, акрамя простай формы прошлага часу, ёсць і

складаная. Яна ўтвараецца з дзеяслова ў прошлым часе і дапаможнага

дзеяслова быць. Дапаможны дзеяслоў мае тыя самыя формы роду і ліку,

што і асноўны дзеяслоў: быў напісаў, была напісала, было напісала, былі

напісалі. Такая форма пераважна ўжываецца ў гутарковай мове. Яна аба-

значае даўно мінулае дзеянне, якое адбылося раней за іншае мінулае дзе-

янне (значэнне старажытнага плюсквамперфекта). Часта складаная фо-

рма прошлага часу надае дзеянню адценне перарванасці, супрацьпастаў-

лення: дзеянне, абазначанае складанай формай, перапыняецца або не

можа адбыцца з-за іншага дзеяння, выражанага простай формай: Людзі

кінуліся былі ўцякаць, але, убачыўшы партызан, высыпалі на вуліцу

(Лыньк.).

Форма прошлага часу можа выражацца спалучэннем дзеяслова з

часціцай бывала, якая заўсёды надае дзеянню адценне паўторнасці:

Любіў я некалі, бывала, глядзець, як ліўся дождж суздром... (Бач.).

Дзеясловы прошлага часу могуць ужывацца са значэннем будучага,

калі дзеянне павінна адбыцца адразу пасля моманту гутаркі: «Нічога,

Толя, – сказала Люда, – пакуль я снеданне зраблю, ты зловіш яшчэ. Ну, я

пайшла» (Б.).

У гутарковай мове, а таксама ў тэкстах мастацкіх і фальклорных

твораў даволі шырока ўжываюцца формы прошлага часу з раптоўна-

імгненным значэннем кшталту бразь, бултых, бух, бульк, круць, глядзь,

скок, стук, лясь: А і Марылька набрала кашы ды бразь лыжкай па лаве

(Б.). Гэтыя словы суадносяцца з формамі прошлага часу аднакратных

дзеясловаў з суфіксам -ну-: глянуць – глянуў і глядзь, бразнуць – бразнуў і

бразь. Аднак словы тыпу бразь, бульк больш экспрэсіўныя, яны абазна-

чаюць раптоўнае, імгненнае дзеянне (гучанне ці рух) суб'екта.

Большасць з іх сумяшчаюць дзеяслоўныя і гукапераймальныя значэнні.