Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
489
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх пры- чыны

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

Адна з асноўных прычын, якія парушаюць літаратурнае вымаўлен-

не, – уплыў вымаўлення дыялектнай мовы. Парушэнні такога тыпу назі-

раюцца ў людзей, якія ў дзяцінстве карысталіся дыялектнай мовай. Ды-

ялектным уплывам тлумачацца змяненні якасці галосных і зычных гукаў

у літаратурнай мове выхадцаў з розных рэгіёнаў Беларусі:

1) вымаўленне на месцы націскнога[а] перад [ў] гука [о: наст[о]ўнік

(наст[а]ўнік), пр[о]ўда (пр[а]ўда), сказ[о]ў (сказ[а]ў), у[з'о]ў (у[з'а]ў);

2) на месцы [ы] пасля губных [б], [в], [м], [п] некаторымі асобамі, для

якіх роднымі з'яўляюцца так званыя ўкаючыя гаворкі, вымаўляецца [у]:

б[у]к (б[ы]к), в[у]касіць (в[ы]касіць), пам[у]лка (пам[ы]лка), кап[у]т

(кап[ы]т).

3) У тых, хто нарадзіўся на Магілёўшчыне, сустракаецца вымаўленне за-

мест ненаціскнога гука [ы] гука [а]: п[а]танне (п[ы]танне), бр[а]гадзір

(бр[ы]гадзір), б[а]ла (б[ы]ла).

4) Розным характарам акання і якання ў літаратурнай і дыялектнай мовах

выкліканы адхіленні ў вымаўленні ненаціскных галосных: в[ы]да

(в[а]да), н[ы]га (н[а]га); мор[э] (мор[а]), піш[э] (піш[а]), [н’э]су

([н’а]су), [ц’э]гну ([ц’а]гну), б[і]да ([б’а]да), в[і]сна ([в’а]сна), вос[і]нь

(во[с’э]нь), воз[i]ра (во[з’э]ра).

5) На значнай частцы паўднёва-заходняй Беларусі ў вымаўленні захоў-

ваецца ненаціскное этымалагічнае [о]: мног[о] (мног[а]), сал[о] (сал[а]).

6) Вымаўленне на месцы падоўжаных зычных скарочаных або зусім ка-

роткіх гукаў: насе[н’]е (насе[н’:]е), га[л’]ё (га[л’:]ё), збо[ж]а (збо[ж:]а); 7) Парушэнне правіла аглушэння зычных. Гэта абумоўлена тым, што на

значнай тэрыторыі Беларусі ў дыялектнай мове няма аглушэння звонкіх

у канцы слоў і перад зычнымі. Часцей за ўсё прадстаўнікі такіх гаворак

не чуюць глухіх гукаў на месцы звонкіх і ў літаратурным вымаўленні, а

таму не набываюць звычкі да аглушэння: гора[д] (гора[т]), но[ж]

(но[ш]), ка[з]ка (ка[с]ка); 8) вымаўленне замест спалучэння [с’ц’] гука [с’]: рада[с’] (рада[с’ц’]),

маладо[с’] (маладо[с’ц’]);

9) замена гука [дз] найбольш блізкім да яго гукам [з], што абумоўлена

вельмі слабай супрацьпастаўленасцю [дз] іншым зычным: [з]ынкаць

(дзынкаць), пэн[з]аль (пэндзаль).

10) памякчэнне [з], [с] перад заднеязычнымі гукамі [г’], [к’], [х’]: [з']гі-

нуць ([з]гінуць), [с’]кінуць ([с]кінуць), [с’]хіліць ([с]хіліць) і інш.

Яшчэ адна прычына адхіленняў – уплыў рускай мовы, якой валодае

большасць жыхароў Беларусі. Парушэнні арфаэпічных нормаў узніка-

юць пры недасканалым валоданні беларускай і рускай мовамі, пры нера-

змежаванні фанетычных асаблівасцей гэтых дзвюх моў. Даволі часта пад

уплывам рускай мовы можна пачуць вымаўленне мяккага [ч'], [т'], [д']

на месцы беларускіх гукаў [дз'], [ц']; выбухнога [г] там, дзе павінен

быць фрыкатыўны. Парушаюцца і акцэнтуацыйныя нормы.

Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення звязаны і з уплывам

арфаграфіі. Тут яны праяўляюцца ў вымаўленні па літарах і характэрны

ў большасці выпадкаў для жыхароў буйных гарадоў. Вядома, што асноў-

ныя прынцыпы, на якіх грунтуецца беларускі правапіс, – фанетычны і

марфалагічны. Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне

адпавядае вымаўленню. Але вымаўленне і напісанне супадаюць не заў-

сёды. У словах кніжка, цяжка пішам ж, а вымаўляем [ш]; у словах люд,

горад пішам д, а вымаўляем [т]; у словах заводскі, гарадскі пішам дс, а

вымаўляем [ц]. Такія напісанні заснаваны на марфалагічным прынцыпе.

Веданне арфаэпічных норм беларускай літаратурнай мовы вызна-

чае правільнае, літаратурнае вымаўленне – істотны элемент культуры

мовы.