Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
237.06 Кб
Скачать

Вопрос 11: Адмена прыгоннага права ý Расii. Буржуазныя рэформы 1860-1880-х гадоý.

19 лютага 1861г. Аляксандр 2 падпiсаý манiфест аб адмене прыгоннага права i праекты “Палажэнняý” аб адмене прыгоннага права. “Палажэннi” падзялялiся на 3 групы:

  1. Агульныя “палажэннi”;

  2. Мясцовыя;

  3. Дапаýняльныя правiлы для асобных катэгорый насельнiцтва.

Агульныя “палажэннi” дэкларавалi адмену прыгоннага права. Сяляне атрымалi шэраг грамадзянскiх правоý (маглi заключаць здзелкi, гандляваць, валодаць маёмасцю, несцi адказнасць перад судом). Памешчык заставаýся ýласнiкам усёй належачай яму да рэформы зямлi, аднак частку яе ён павiнен быý адвесцi для сялянскiх надзелаý. Сяляне атрымлiвалi надзел не ý асабiстую ýласнасць, а ý пастаяннае карыстанне. На працягу 9 год сяляне лiчылiся часова абавязанымi. Толькi пасля заключэння выкупнай здзелкi з памешчыкам сяляне станавiлiся ýласнiкамi зямлi. Для вызначэння зямельных адносiн памiж памешчыкамi i сялянамi стваралiся “статутныя граматы”. Уся надзельная зямля дзялiлася на 3 паласы: чарназёмную, нечарназёмную, сцяпную. Для чарназёмнай i нечарназёмнай палос устанаýлiвалiся 2 нормы душавых надзелаý ( нiжэйшая i вышэйшая). Сяляне набывали зямлю шляхам выкупу. Выкупная сума была значна вышэй рыначнага кошту зямлi. Пры гэтым селянiн выплачваý 20% выкупной сумы, астатнiя 80% памешчыку выплачвала дзяржава. Селянiн павiнен быý вярнуць гэтыя 80% за 48 год пры 6% гадавых. Асаблiвасцi ажыцяýлення рэформы на Б.:

  1. Па загаду ад 1 сакавiка 1863г. тут спынялiся часова-абавязаныя адносiны.

  2. Па таму ж палажэнню змяншалiся выкупныя плацяжы на 20%.

  3. Спецыяльна створаныя камiсii праверылi правiльнасць запаýнення “статутных грамат”.

  4. Дзяржаýныя сяляне пераводзiлiся ý разрад уласнiкаý.

Буржуазныя рэформы 1860-70-х гадоý.

У 60-70-я гады ýрад Аляксандра 2 пачынае шэрае рэформ: земскую, судовую, гарадскую, ваеную, школьную, цэнзурную.

Земская прадугледжвала стварэнне ý паветах i губернях земстваý – выбарных устаноý для кiраýнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, мед. абслугоýваннем i г.д. На Б. гэта рэформа пачалася ýводзiцца з 1913г.

Судовая прадугледжвала нязменнасць суддзяý, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, галоснасць судоý, удзел прысяжных засядацеляý, ствараýся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаý).

Гарадская рэформа прадугледжвала стварэнне органаý гарадскога самакiравання – гарадской думы i яе выканаýчага органа - гарадской управы.

Ваенная ýводзила ýсеагульную воiнскую павiннасць (6 год сухапутныя, 7 – марскiя). Воiнская павiннасць не кранала асобныя краi. Пасля ВНУ служылi 6 месяцаý.

Вопрос 12: Паýстанне 1863-1864гг. На Беларусi, яго вынiкi I значэнне.

На пачатку 60-х гадоý адбываецца пад’ём сялянскага руху. Актывiзуецца нацыянальна-вызваленчы рух за адраджэнне РП. У грамадскiм руху паýстання вызначаецца 2 плынi:

  1. Белая;

  2. Чырвоная (левыя i правыя).

Белыя аб’ядноýвалi буйную шляхту i буржуазiю. Выступалi за РП у межах 1772г, былi супраць эканамiчных пераýтварэнняý.

Чырвоныя правыя (сярэдняя шляхта i буржуазiя) выступалi за адзiную Польшчу, аднак прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ý памешчыкаý. Яны былi памяркоýнымi, пабiлi стауку на шляхецкае паýстанне, а не на сялянства.

Чырвоныя левыя аб’ядноýвалi дробную зямельную шляхту, нiжэйшых афiцфраý, студэнства.Былi рэвалюцыянерамi-дэмакратамi, разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Выступалi за нацыянальнак вызначэнне лiтоýцаý, украiнцаý i беларусаý, за лiквiдацыю памешчыцкага землеýладання.

Для кiраýнiцтва паустаннем у 1862г. быý створаны ЦНК (цэнтральны нац. камiтэт). Яму падпарадкоýваýся Лiтоýскi правiнцыяльна камiтэт – яго ýзначалiý К.Калiноýскi.

У паýстаннi 1863г. рашучую ролю адыгралi белыя. Асноýная маса сялян не падтрымала паýстанне. Поспехi паýстанцаý былi незначнымi i да восенi 1863г. паýстанне было падаýлена. У студзенi 1864г. быý арыштаваны К.Калiноýскi.

Значэнне паустання:

  1. Упершыню ý агульнапольскiм вызваленчым руху вычляняюцца ýласнабеларускiя патрабаваннi.

  2. Калiноýскi адзiн з першых звярнуý увагу на сялянства, як на галоýную сiлу бел. нацыi.

У параýнаннi з папярэднiмi паýстаннямi гэта было лепш арганiзавана i больш людзей прымала ýдзел. У 1870-80-я гады на Б. дзейнiчаюць народнiцкiя арганiзацыi “Народная воля”, “Чорны перадзел” i iнш. На пачатку 80-х гадоý у Пецярбургу ствараецца народнiцкая група “Гоман” , якая ýпершыню вылучыла iдыю федэратыýнай Беларусi. Паглыбiла бел. iдэю дзейнасць Ф.Багушэвiча. Ён першы з бел. пiсьменнiкаý абвясцiý iснаванне бел. этнасу, адзначыý самастойнасць бел. мовы.