Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
237.06 Кб
Скачать

Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе рп.

У канцы 16 ст. на Б. распаýсюджваýся новы мастацкi стыль - барока. Развiццё беларускага барока прайшло тры этапы:

  1. Канец 16 – п.п. 17 ст. (раннее барока)

  2. Сяр.17ст – 30-я гады 18ст. (сталае барока)

  3. 30 – 80-я гады 18ст. (позняе барока)

Найбольш поýна яно праявiлася ý архiтэктуры.Вядучымi помнiкамi барока з яýляюцца Гродзенскi езуiцкi касцёл, Мiкалаеýская царква ý Магiлёве, Манастырскi комплекс у Жыровичах, Полацкi сафiйскi сабор.

У выяýленчым мастацтве важную ролю адыгрывалi iканапiс (лепшы твор “Нараджэнне божай мацi” П. Яýсеевiча), фрэскi, кнiжная мiнiяцфюра, гравюра, арнамент, драýляная разьбяная скаульптура. Вядучым жанрам свецкага выяýленчага мастацтва ý 17-18 стст. становiцца партрэтны жывапiс, якi ýпрыгожвае мастацкiя зборы беларускай i лiтоýскай арыстакратыi. Вядучым мастаком i граверам канца 16-17стст. быý Тамаш Макоýскi – аýтар адной з першых у Еýропе дакладных карт ВКЛ.Адначасова развiваецца i манументальны жывапiс. Лепшым творам з’яýляецца роспiс Езуiцкага касцёлу ý Нясвiжы.

Развiваюцца тры тыпы тэатру: батлейка, школьныя тэатры, прыгонныя тэатры.

Першы на Б. прыгонны тэатр быý створаны ý 40-х гадах 18ст. у Нясвижы. Акрамя таго на Б. паспяхова працавалi Слонiмскi тэатр Агинскага,Шклоускi тэатр Зорыча, Гродзенскi тэатр Тызенгауза i iнш.

Развивалася музычнае мастацтва. У 16ст. паявiлiся першыя свецкия хоры, капэлы. У лiтургiчнай практыцы каталицкай царквы шырока выкарыстоувалiся духавыя музысныя iнструменты – арганы i флейты, трубы. Апекай магнатау Беларусi карастаюцца вядомыя кампазитары польскага Рэнесанса – Вацлаý з Шаматул, Цыпрыян Базiлiк.

Вопрос 9: Палiтыка царызму на Беларусi.

У 1796г. на бел. землях была праведзена тэратарыяльна-адмiнiстрацыйная рэформа (былi ýведзены губернi i паветы). Уся тэрыторыя Б. увайшла ý склад трох губерняý: Беларуская (Вiцебск), Мiнская ( Мiнск), Лiтоýская (Вiльня). У 1801г. адбылася другая рэформа. Былi вызначаны межы 6 губерняý: Смаленская, Вiцебская, Магiлёýская – яны былi аб’яднаны ý Беларускае генерал-губернатарства з цэнтрам у Вiцебску. Мiнская, Гродзенская, Вiленская – Лiтоýскае генерал губернатарства. Насельнiцтва на далучаных землях прыводзiлася да прысягi. На далучаных землях лiквiдавалася безкантрольная ýлада магнатаý, iм забаранiлi будаваць крэпасцi i трымаць уласныя вёскi. У 1794г. была ýведзена мяжа яýрэйскай аседласцi. Яýрэям нельга было жыць у сельскай мясцовасцi, нельга купляць i арандаваць зямлю. Яýрэi не маглi служыць ý палiцыi, займаць афiцэаскiя пасады i пасады чыноýнiкаý. На далучаных землях насаджалася рускае землеýладанне. Раздавалiся маёнткi рускiм памешчыкам, чыноýнiкам. Становiшча сялян пагоршылася. Да 1812г., у адрозненнi ад сялян цэнтральных расiйскiх губерняý, яны выплачвалi падаткi не асiгацыямi, а толькi золатам i серабром. На Б. уводзiлася рэкручкая павiннасць (1 рэкрут ад 500 душ). Да 1793г. у армii служылi падыццёва. З 1834г. – 20 год. Мэтай палiтыкi царызму на Б. была русiфiкацыя краю. У 1831г. быý закрыты Вiленскi ýнiверсiтэт. У 1839г. – скасавана вунiя (унiяцкая царква далучана да праваслаýнай). 1840г. – адменена дзейнасць 3 статута, забаранiлi ýжываць у афiцыйных дакументах тэрмiны “ Беларусь i Лiтва ”. Замест iх – Паýночна-заходнi край. Ιдэалагiчнай асновай палiтыкi русiфiкацыi была тэорыя “Заходнi русiзм”. Праваднiкамi палiтыкi русiфiкацыi былi рускiя чыноýнiкi, настаýнiкi, праваслаýныя святары.