Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры по истории.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
237.06 Кб
Скачать

Вопрос 25: вызваленне бсср ад нямецка-фашысцк1х захопн1каў

Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкiх войскау пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупiраванай тэрыторыi Беларусi. 23 верасня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зiмовае наступление прынесла вызваленне 36 раёнам i двум абласным цэнтрам - Гомелю i Мазыру, быу фарсiраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне акупантау з савецкай зямлi. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назван "Баграцiён".

Лiнiя фронту у Беларусi уяуляла сабой выступ. Тэты выступ атрымау назву "Беларускi балкон". Утрыманню гэтага выступу птлераускае камандаванне на­давала асаблiвае значэнне, бо ён прыкрывау галоуныя напрамкi - усходне-прускi i варшава-берлiнскi. Па берагах рэк — Заходняй Дзвiны, Дняпра, Бярэзiны, Немана — былi падрыхтаваны i абарончыя рубяжы, гарады Вiцебск, Магiлёу, Полацк, Мiнск, Орша, Бабруйск, Барысау аб'яулены крэпасцямi, якiя не належаць здачы. Лiнiю абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслiвалася, што нямецкая армiя абараняе тут рубяжы самой Германii. У Беларусi была сканцэнтравана магутная групоука фашысцкiх войскау.

Для ажыццяулення плана аперацыi "Баграцiён" прыцягвалiся войскi 1-га Беларускага (камандуючы генерал армii К. Ракасоускi), 2-га Беларускага (ка­мандуючы генерал-палкоунiк Г. Захарау), 3-га Бела­рускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоускi), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы ге­нерал армii I. Баграмян) франтоу.

У наступленнi удзельнiчалi Дняпроуская флатылiя, першы асобны французскi добраахвотнiцкi авiяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеяннi франтоу каардынавалi маршалы Г. Жукау i А. Васiлеускi.

Савецкiя войскi пераузышлi праціуніка у два разы па жывой сiле, гарматах i мiнамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася у наступным: франты адначасова пераходзяць у наступление i магутнымi ударамі разбураюць стратэгiчны фронт аба­роны працiунiка, акружаюць i знiшчаюць яго групоуку у раёнах Вiцебска i Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мiнск з мэтай акружэння асноуных сiл трупы армiй "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступления. 24 чэрвеня лiнiя абароны працiунiка была прарвана. На трэцi дзень баёу савецкiя войскi акружылi вiцебскую групоуку i вызвалiлi Вiцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоуку i вызвалiлi Бабруйск.

Баi за Мiнск пачалiся на досвiтку 3 лiпеня i завяршылiся у канцы таго ж дня. 2-i Тацынскi танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёу баi на усходняй ускраiне Мiнска, на пауночную ускраiну выйшлi танкiсты П. Ротмiстрава. Першым уварвауся у Мiнск танк Д. Фролiкава. Ён прамчауся па Савецкай вулiцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знiшчыушы гармату i некалькi дзесяткау гiтлерауцау. У баях на вулiцах горада вызначыуся камандзiр танкавага узвода М. Колычау. Яму удалося захапiць мост праз Свiслач, па якiм танкi бесперашкодна прайшлi у цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоукi праціуніка (так званы "Мiнскi кацёл"). Сем дзён "кiпеу" тэты кацёл, фашысцкiм войскам так i не удалося вырвацца з яго (70 тыс. забiта, 35 тыс. узята у палон).

Партызаны i падполыычыкi захоплiвалi маеты, стваралi плацдармы i утрымлiвалi iх да прыходу савецкiх войскау. Самастойна вызвалялi раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мiнска удалося раздабыць план размяшчэння у горадзе умацаваных i замiнiраваных аб'ектау. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Армii, атрымаушы тэты план, ажыццявiла меры па выратаваннi ад знiшчэння будынкау Дома урада, Акруговага дома афiцэрау i iнш. К канцу лiпеня вораг быу поунасцю выгнаны з беларускай зямлi.