Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

1.1.11. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі колераў, розных адценняў

Няшмат, але можна знайсці назвы населеных пунктаў, якія суадносяцца з назвамі колеру і адценняў. Напрыклад, на Магілёўшчыне можна сустрэць такія назвы, як Бель, Зялёны, Зялёнка, Краснае, Лазурны, Светлая, Сінькаў, Цёмнае,Чорнае і іншыя. Але, паглядзеўшы на карту Магілёўскай вобласці, нельга не заўважыць айконім Чырвоны. Ён сустракаеццца як паасобку, так і ў спалучэнні з іншымі словамі, напрыклад, Чырвоная Горка, Чырвоная Звязда, Чырвоная Дуброўка, Чырвоная Слабада,Чырвоная Зара,Чырвоны Бераг, Чырвоны Лог, Чырвоны Ручай і шмат іншых. Якое значэнне надавалі нашы продкі, называючы так свае населеныя пункты, зараз мы можам толькі здагадвацца. Мабыць, айконім Чырвоны яны суадносілі са значэннем прыгожы, мабыць, у гэтых населеных пунктах было шмат чырвоных кветак ці іншых раслін, а можа , такім яны бачылі сваё паселішча ў час заходу ці ўсходу сонца. Зразумела, меркаванняў тут можа быць шмат.

1.2. Айконімы антрапанімічнага паходжання

На карце Магілёўскай вобласці можна шмат знайсці айконімаў антрапанімічнага пахаджання.

Антрапаніміка – гэта навука, якая вывучае імёны людзей, прозвішчы, імёны па бацьку, мянушкі[16, c. 4].

Сярод айконімаў антрапанімічнага паходжання В.П.Лемцюгова вылучае дзве падгруппы: айконімы, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён, напрыклад, Цімошкава, Уллянава, Аляксандраўск, Лявонаўка і айконімы, утвораныя ад уласна асабовых назваў апелятыўнага паходжання, напрыклад, Дуб, Гром, Барсук, Лес [7, c. 47].

Сярод айконімаў, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён, можна вылучыць айконімы, якія суадносяцца з імёнамі знакамітых людзей, напрыклад, Гогаль, Някрасаў, Сувораўка, Калінін і г.д.

      1. Айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласна асабовых назваў апелятыўнага паходжання

В.П. Андрыевіч адзначае, што ў эпоху ранняга феадалізму, да прыняцця славянамі хрысціянства, адантрапанімічныя айконімы ўтвараліся ад славянскіх уласных імёнаў, суадносных з апелятыўнай лексікай. Наш продак у выніку анімістычнасці свайго мыслення адухаўляў навакольную прыроду, верыў у магічную сілу слова, быў упэўнены, што назвы, якія ўзяты ў якасці імёнаў, становяцца апекунамі іх носьбітаў. Практычна кожнае паўназначнае слова магло быць выкарыстана ў якасці асабовага ўласнага імя і стаць утваральнай асновай для айканімічных назваў. Напрыклад, назвы жывёл, раслін, страў, прафесій, з’яў прыроды, характарыстыкі асоб і іншыя.

З прыняццем хрысціянства традыцыйныя ўласныя імёны не былі адразу выцеснены з славянскага побыту царкоўна-хрысціянскімі імёнамі, а актыўна ўжываліся яшчэ на працягу некалькіх стагоддзяў. Аднак патрабаванне даваць кожнаму чалавеку кананічнае імя, якога царква, асабліва ўсходнеславянская, праваслаўная, паслядоўна прытрымлівалася, паспрыяла таму, што хрысціянскія імёны, маючы прыярытэт над традыцыйнымі славянскімі імёнамі выціснулі апошнія на другі план. У выніку апелятыўныя па паходжанні славянскія імены пачалі пераходзіць у разрад імёнаў-мянушак і прозвішчаў. Таму ў айканіміі антрапанімічнага паходжання антрапонімы - апелятывы выступаюць у дзвюх якасцях, а менавіта, як старажытныя дахрысціянскія ўласныя імёны і як больш познія імёны-мянушкі і прозвішчы [1, c. 69].

Група айконімаў, суадносных з імёнамі-мянушкамі апелятыўнага паходжання, з'яўляецца даволі шматколькаснай. Сярод іх, у сваю чаргу, можна вылучыць тэматычныя падгрупы:

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з прыродна-геаграфічнымі назвамі. Напрыклад, Гара, Бор, Дуб, Лес, Курган, Сад.

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з назвамі ягад, грыбоў, ежы. Напрыклад, Гарох, Малінкі, Вішанька, Гуркі.

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з назвамі жывёльнага свету. Напрыклад, Барсукі, Каты, Казлы, Карасі.

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з назвамі-характарыстыкамі асоб па фізічных якасцях. Напрыклад, Высокае, Малы і Вялікі ў спалучэнні з іншымі словамі, Крывая, Гарбавічы і іншыя.

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з назвамі асоб па роднасных адносінах. Напрыклад, Бацькавічы, Мамачына, Дзедкавічы, Мацькаўшчына і іншыя.

  • імёны-мянушкі апелятыўнага паходжання, суадносныя з назвамі прадметаў побыту. Напрыклад, Ключ , Печкі , Пралка, Цялегі, Аглобля, Калёсы,Чамаданы.