Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

Глава 1 лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтвараючых асноў

Каштоўным пластом нашай народнай тапаніміі, апроч гістарычных найменняў, з'яуляюцца назвы насе­леных пунктаў - айконімы, у якіх увасоблены геаграфічныя i прыродна-кліматычныя асаблівасці роднага краю, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці народа, яго культура і самабытнасць і шмат іншага. Таму кожная назва населенага пункта мае сваё ўласнае лексіка-семантычнае паходжанне.

У якасці ўтвараючых асноў, на думку В.П. Лемцюговай, беларуская айканімія выкарыстоўвае апелятывы, антрапонімы і гідронімы. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца тры лексіка-семантычныя групы айконімаў:

  1. Айконімы апелятыўнага паходжаня;

  2. Айконімы антрапанімічнага паходжаня;

  3. Айконімы гідранімічнага паходжаня;

Асноўным крытэрыем размежавання айконімаў пералічаных груп з’яўляецца значэнне ўтвараючай асновы. У айконімаў антрапанімічнага паходжаня ўтвараючай асновай з’яўляецца антрапонім: Адамаўка, Дашкаўка, Ільінка і г.д. Айконімы апелятыўнага паходжаня па структуры звычайна роўныя апелятывам: Дубцы, Крынічкі, Бобрыкі і г.д. Айконімы гідранімічнага паходжаня звычайна дублююць структуру гідронімаў: Друць, Лоша, Блужа [ 7, c. 5].

Гэтыя групы носяць агульны характар і ўключаюць у сябе шмат назваў,таму іх можна разбіць на яшчэ некалькі падгруп, якія маюць больш вузкае значэнне.

      1. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з прыродна-геаграфічнымі назвамі

Да айконімаў апелятыўнага паходжання адносіцца вялікая група слоў, якія маюць самае разнастайнае значэнне. Лексічныя асновы такіх айконімаў можна дыферэнцырваць на некалькі лексіка-семантычных груп.

Да адной з самых вялікіх такіх лексіка-семантычных груп адносіцца група, у склад якой уваходзяць айконімы, суадносныя з прыродна-геаграфічнымі назвамі мясцовасці.

Ніхто не будзе аспрэчваць, што на беларускай зямлі можна сустрэць розныя віды рэльефу. У адпаведнасці з гэтым можна вызначыць айконімы апелятыўнага паходжання, якія суадносяцца з рэльефам. Зразумела, што нашы продкі маглі размяшчаць свае паселішчы на ўзгорках, курганах ці на балотах, нізкіх мясцінах. Таму сёння мы маем такія назвы, як Горкі, Гара, Горы, Горня, Курганы, Нізоўцы, Вышкаўка, Забалацце, Загор’е , Узніззе і шмат іншых.

Нямала ў нас айконімаў-арыенціраў. Напрыклад, такія, як Заполле, Зарэчча, Дальні, Залессе, Забалоцце і іншыя.У аснове шматлікіх назваў захавалася аснова прыродных ландшафтаў. Напрыклад, Берды – узгорак, горб або ўзвышэнне; Гасцілаўка – паходзіць ад асновы гаць, гаціць дарогу праз балота; Беліца – невялікае мохавае балота верхавога тыпу [3, c. 15]. Немагчыма не заўважыць на карце Магілёўскай вобласці айконім Слабада. Ён сустракаецца як паасобку, так і ў спалучэнні з іншымі словамі. Напрыклад, Слабада, Слабада Сіняя, Новая Слабада, Красная Слабада і ншыя. Слабада – тып паселішча ў феадальнай Расіі.

На беларускай зямлі спрадвеку было шмат лясоў, бароў, гаёў. Гэта давала падставу нашым продкам пераносіць агульную назву ляснога масіву ў аснову наймення свайго паселішча. Калі ўважліва паглядзець на карту Магілёўская вобласці, то можна заўважыць, што на Магілёўшчыне шмат назваў населеных пунктаў, утвораных ад такіх лексем , як бор, лес, дуброва, пушча, гай, сад, ельнік, рошча і шмат іншых.

Так, назвы, суадносныя з лексемай бор, шырока распаўсюджаны не толька на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, але і на ўсёй Беларусі.

Слова бор мае значэнне ‘стары густы сасновы лес’. Аднак беларускія этымолагі адзначаюць, што першапачатковае значэнне слова бор ‘хваёвае дрэва, дрэва з іголкамі’ [12, c. 49]. Так, напрыклад, на Магілёўшчыне можна сустрэць такія айконімы , як Бор, Боркі, Баравая, Баравішча, Баравіца.

Аналіз фактычнага матэрыялу сведчыць, што даволі шырока выкарыстоўваецца ў айканіміі і аснова лес. Лексема лес мае значэнне ‘ дрэвы на корані, якія займаюць значную прастору; масіў зямлі, зарослы дрэвамі’[12, c. 50].Напрыклад, такія айконімы, як Леснікі, Лясная, Лясны, Лясішча, Ляскі,Чырвоны Лес і іншыя. Але існуюць яшчэ такія цікавыя айконімы ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях з назвамі Усохі. Напрыклад, Усохская Буда ці Усошнае. Утваральнай асновай для гэтых айконімаў стала дыялектная аснова ўсохі са значеннем ‘сухастойны лес’.

Яшчэ адной прадуктыўнай асновай, выкарыстанай у беларускай айканіміі, з’яўляецца лексема дуброва са значэннем ‘невялікі лісцевы лес’

[12, c. 50].

Так, добра паглядзеўшы на карту, мы можам сустрэць такія назвы населеных пунктаў, як Дуброўка, Дубраўка, Дуброва, Дубравіца і іншыя.

З лексемай гай суадносяцца такія айконімы, як Гай, Гаі, Малая Гайнаўка і ншыя. А на думку М.І.Талстога, паходжанне слова * gajь роднаснае лексеме *gajiti, што азначае ’ крычаць, шумець’. Лексема пушча мае значэнне ‘вялікі масіў лесу’ [12, c. 51]. На тэрыторыя Магілёўскай вобласці можна сустрэць толькі адзін айконім Пушча.

Нямала нам ў спадчыну засталося назваў населеных пунктаў, утваральнай асновай якіх з’яўляецца лексема сасна. Напрыклад, Сасніца, Саснавец ,Сасноўскі, Сасноўск, Сасноўскі Хутар і іншыя.

Акрамя гэтага можна знайсці айконімы, якія яскрава паведамяць нам пра асаблівасці паверхні зямлі і якасць глебы той ці іншай мясціны. Асновы такіх айконімаў будуць супадаць з асновамі такіх слоў, як глей, гліна, пясок, чарназём, гразь, камень і г.д. Напыклад, такія вёскі, як Каменка, Пясчанка, Глініца, Глініча, Гразівец і іншыя.

Няцяжка здагадацца, што нашы продкі называлі свае паселішчы ў адпаведнасці з іх прыродна-геаграфічныя асаблівасцямі.