Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты да атэстаціі для негістарычных факультэта....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
178.69 Кб
Скачать

Першабытнае грамадства на землях Беларусі

  1. У перыяд-цыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 100 – 10 тыс. год да н. э. Нав-цы адзначаюць як(палеаліт)

  2. У перыядызацыі гісторыі першабытнаабшчыннага ладу час 10 – 6 тыс. год да н. э. навукоўцы адзначаюць як(Мезаліт)

  3. Каменны век – гэта(перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся пераважна з камення)

  4. Старажытны каменны век – гэта(палеаліт)

  5. Сярэдні каменны век – гэта(мезаліт)

  6. Новакаменны век – гэта(неаліт)

  7. Ледавіковы перыяд – гэта(перыяд гісторыі Еўропы, на працягу якога ў выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўшчай ільду)

  8. Новыя элементы першабытнай культуры – лук і стрэлы былі ўпершыню найбольш шырока распаўсюджаны ў час(мезаліту)

  9. З’яўленне мацярынскага роду – адна з асноўных прыкмет(палеаліту)

  10. Неалітычная рэвалюцыя адбылася ў перыяд(неаліта)

  11. Канчатковы пераход ад прысвойваючага характару гаспадарання першабытнага чалавека да вытворчага адбыўся ў(неаліце)

  12. Керамічная вытворчасць на тэрыторыі Беларусі зявілася ў эпоху(неаліту)

  13. Ганчарнае кола, ткацкі станок і домніца – гэта новыя элементы матэрыяльнай культуры(жалезнага веку)

  14. Вызначце пункт, дзе паслядоўнасць з’яўлення форм земляробства змешчана храналагічна дакладна(матычнае, падсечна – агнявое, ворыўнае)

  15. Вызначце прыладу працы, якая найбольш характэрна для матычнага земляробства( каменная або рагавая матыка)

  16. Чалавек здабыў гліну і вырабіў першы посуд(у неаліце)

  17. З’яўленне бацькоўскага роду, калі асноўнай гаспадарчай і грамадскай ячэйкай стала вялікая патрыярхальная сям’я, – адна з асноўных прыкмет(бронзавага веку)

  18. Суседская абшчына – гэта(аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку)

  19. Першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў(палеаліце)

  20. Рэшткі самых старажытных стаянак першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі знойзены каля весак(Бердыж і Юравічы)

Рассяленне славян і раннефеадальная дзяржаўнасць на землях Беларусі

    1. Крывічы займалі тэрыторыю(вярхоў’е Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера)

    2. Дрыгавічы займалі тэрыторыю(басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная Цэнтральная Беларусь)

    3. Радзімічы займалі тэрыторыю(паўднёва – усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскаі і Магілёўскай вобласці)

    4. Найбольш значны горад у землях радзімічаў на тэрыторыі Беларусі – гэта(Гомель)

    5. Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта(Тураў)

    6. Найбольш значны горад у землях крывічоў на тэрыторыі Беларусі – гэта(Полацк)

    7. З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст. толькі нараджаўся(феадальны)

    8. Для феадальнага ладу характэрна(надзяленне непасрэднага вытворцы зямлей з прымацаваннем яго да зямлі)

    9. Умацаваны цэнтр усходнеславянскага горада называецца(дзядзінец)

    10. Кіраўніком гарадскога апалчэння ў старажытных беларускіх гарадах з’яўляўся( тысяцкі)

    11. Як наз збор даніны са свабодн насельніцтва, якое пражывала на падуладнай князю тэрыторыі ў ІХ – ХІ стст.?(палюддзе)

    12. Веча – гэта(агульны сход дарослых жыхароў горада (і воласці) для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў)

    13. Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта(апалчэнне)

    14. Першы ўспамін аб Полацку(862 г.)

    15. Усяслаў Брачыслававіч княжыў у Полацку ў (1044 – 1101 гг.)

    16. Якое княства, што вылучылася ў пачатку XII ст. з Полацкай зямлі, было мацнейшым?(Мінскае)

    17. Назавіце імя першага мінскага князя, заснавальніка дынастыі ў ХІІ ст.(Глеб)

    18. Найвышэйшага развіцця Полацкае княства дасягнула пры(Усяславе Брачыслававічы (Чарадзее))

    19. Феадальная раздробленасць на беларускіх землях прыпадае на(XII – першай палове XIII стст.)

    20. Незалежнае княства перыяду феадальнай раздробленасці – гэта(удзел)

    21. Назва горада – крэпасці, які стаў апорным пунктам Тэўтонскага ордэна ў працэсе пранікнення ва Усходнюю Прыбалтыку і на беларускія землі ў XIII ст.(Рыга)

    22. Натуральная гаспадарка – гэта(гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самімі ўладальнікамі)

    23. Што такое бортніцтва?( від збору мёду)

    24. Свабоднымі сялянамі – абшчыннікамі былі(“людзі”)

    25. Сельская абшчына ва ўсходніх славян у эпоху Старажытнай Русі называлася(верв)

    26. Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта(чэлядзь нявольная)

    27. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, узяўшых ссуду (пазыку), – гэта(закупы)

    28. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, трапіўшых у залежнасць на падставе дагавора, – гэта(радовічы)

    29. Ва ўсходніх славян катэгорыя залежных сялян, якія выплочваюць даніну феадалу, – гэта(даннікі)

    30. Ва ўсходніх славян выбыўшыя са свайго сацыяльнага асяродзя людзі, якія знаходзяцца пад апекай царквы – гэта(ізгоі)

    31. Горад, дзе ўзнікла першая на Беларусі епархія(Полацк)

    32. Старажытнейшая епархія ўзнікла ў Полацку ў(

992 г.)

    1. Старажытная епархія ў Тураве ўзнікла ў( 1005 г.)

    2. Народная эпічная песня – казанне, складзеная галоўным чынам у ХІ – ХVІ стст. ва ўсходнеславянскім свеце(быліна)

    3. Азбука трапіла на ўсходнеславянскія (у тым ліку і беларускія) землі, дзякуючы асветніцкай дзейнасці(Кірыла і Мяфодзія Салунскіх)

    4. Славянская азбука, якая мела 43 літары простай формы, а многія літары з’яўляліся сімваламі лічбаў(кірыліца)

    5. Плінфа ў беларускім мураваным дойлідстве ранняга сярэднявечча – гэта

а) керамічны сасуд, замураваны ў храмавую сцяну(шырокая і плоская абпаленая цэгла)

    1. Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў часы кіравання(Усяслава Чарадзея)

    2. Фрэскавы жывапіс – гэта(мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы)

    3. Помнікам полацкай архітэктурнай школы XII ст. з’яўляецца(Спаская царква)