Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты да атэстаціі для негістарычных факультэта....doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
178.69 Кб
Скачать

Беларускія землі ў складзе вкл

      1. Першыя летапісныя звесткі пра Літву прыпадаюць на(1009 г.)

      2. Першы летапісны князь ВКЛ – гэта(Міндоўг)

      3. Вызначце часы княжання ў Наваградку вялікага князя ВКЛ Міндоўга(1240 – 1263 гг)

      4. Вялікі князь літоўскі, які імкнуўся падпарадкаваць усходнеславянскія землі. Меў брата – суправіцеля, разам з якім тройчы рабіў паходы на Маскву і нават прыбіў шчыт на вароты Крамля. Адваяваў тэрыторыю сучаснай Украіны(Альгерд)

      5. Бітва на р. Стрэве адбылася паміж войскамі ВКЛ і(крыжакамі)

      6. Бітва на р.Сінія Воды адбылася паміж войскамі ВКЛ на чале з Альгердам і( татарамі)

      7. Бітва войска ВКЛ з татарамі на р.Сінія Воды адбылася ў(1363 г)

      8. Вялікі князь літоўскі, які стаў адначасова і польскім каралём, атрымаў імя Уладзіслаў(Ягайла)

      9. Крэўская унія заключана ў (1385 г)

      10. Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады адбылося ў(1392 г)

      11. У гісторыі ВКЛ быў палкаводзец, якога крыжакі не маглі перамагчы ў адкрытай бойцы. Забіты ён быў па – здрадніцку наёмным забойцам, нажом у спіну(Давыд Гарадзенскі)

      12. Межы ВКЛ дасягнулі Балтыйскага і Чорнага мораў у час княжання(Вітаўта)

      13. Якія землі былі далуч да Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі на рацэ Сінія Воды?(Кіеўшчына і Падолле)

      14. Ардыншчыну ВКЛ выплачвала(Крымскаму ханству)

      15. Падзеі 1409 – 1411 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы – гэта(“вялікая вайна”)

      16. Грунвальдская бітва адбылася ў( 1410 г)

      17. Гарадзельская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана ў(1413 г)

      18. Падзеі 1432 – 1436 гг. у гісторыі ВКЛ і Польшчы атрымалі назву(грамадзянская вайна ў ВКЛ)

      19. Мяцеж Міхаіла Глінскага адбыўся ў( 1508 г)

      20. У бітве пад Оршай на р. Крапіўне 8 верасня 1514 г. войска ВКЛ узначальваў( Канстанцін Астрожскі)

      21. Суд, які дзейнічаў у гарадах з магдэбурскім правам і дзе разбіраліся крымінальныя і грамадзянскія справы(войтаўска – лаўнічы)

      22. Якая вышэйшая ўсесаслоўная судовая інстанцыя існавала ў ВКЛ да 1581 г.?(вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд)

      23. Першы сістэматызаваны збор законаў ВКЛ – гэта(Судзебнік Казіміра IV 1468 г)

      24. Першы Статут ВКЛ быў выдадзены ў( 1529 г)

      25. Другі Статут ВКЛ быў выдадзены ў(1566 г)

      26. Трэці Статут ВКЛ быў выдадзены ў (1588 г)

      27. Паспалітае рушэнне ў ВКЛ гэта(усеагульная мабілізацыя)

      28. У ВКЛ камандуючы ўзброенымі сіламі гэта(гетман)

      29. У ВКЛ кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі, зберагальнік дзяржаўнай пячаткі-гэта(канцлер)

      30. У ВКЛ службовая асоба, сачыўшая за спагнаннем падаткаў і збораў-гэта(падскарбій)

      31. Герб “Пагоня” з’яўляецца ў час княжэння ў ВКЛ(Віценя)

      32. У ВКЛ орган гарадскога самакіравання па магдэбурскаму праву, які складаўся з лавы і рады – гэта(магістрат)

      33. Пад станамі – саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся(сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое і маёмаснае становішча)

      34. Дакумент, якім у ВКЛ быў пакладзены пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннай залежнасці сялян(Прывілей Казіміра IV Ягелончыка 1447 г)

      35. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў ВКЛ было завершана(III Статутам ВКЛ)

      36. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да шляхецкага саслоўя ў ВКЛ з’яўлялася( выключнае права на валоданне зямлёй)

      37. Да прывілеяваных саслоўяў у ВКЛ адносіліся(шляхта і духавенства)

      38. Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ – насельніцтва гарадоў, якое выплочвала падаткі на карысць дзяржавы ці феадала, а таксама займалася рамяством і гандлем – гэта(мяшчане)

      39. Непрывілеяванае саслоўе ВКЛ, якое трапіла ў пазямельную залежнасць ад феадала, выплочвала падаткі і выконвала павіннасці – гэта(сяляне)

      40. У ВКЛ людзі цяглыя – гэта(катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына)

      41. У ВКЛ асадныя сяляне гэта(катэгорыя сялян, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх быў чынш)

      42. У ВКЛ даннікі – гэта(катэгорыя сялян, якія выплочвалі феадалу даніну за карыстанне зямлёй)

      43. У ВКЛ дольнікі – гэта(катэгорыя сялян, якія аддавалі феадалу частку сабранагаўраджаю)

      44. У ВКЛ агароднікі – гэта(катэгорыя сялян, якія не мелі сваей гаспадаркі)

      45. Катэг залеж сялян у ВКЛ, якія не мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога – гэта(сяляне непахожыя)

      46. Катэгорыя залеж сялян у ВКЛ, якія мелі права пераходу ад аднаго феадала да другога – гэта(сяляне пахожыя)

      47. Асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ роўная 21, 36 га(валока)

      48. Першы ў ВКЛ горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта(Вільня)

      49. Першы на тэрыторыі сёняшняй Беларусі горад, які атрымаў Магдэбурскае права, – гэта(Берасце)

      50. Берасце – першы з гарадоў на тэрыторыі сёняшняй Беларусі, які атрымаў Магдэбурскае права ў(1390 г)

      51. У ВКЛ адпрацовачная сялянская павіннасць – гэта(паншчына)

      52. У ВКЛ даніна грашыма – гэта(чынш)

      53. У ВКЛ даніна прадуктамі – гэта(дзякла)

      54. Заканадаўчы акт, згодна як вызнач правядзенне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста – гэта(Устава на валокі)

      55. Рэфармацыя – гэта грамадскі рух, накіраваны супраць парадкаў(феадальных)

      56. Рэфармацыя прывяла да зараджэння(пратэстантызму)

      57. Вызначце плынь Рэфармацыі, набыўшую ў ВКЛ найвялікшы размах(кальвінізм)

      58. Адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху ў Беларусі (у 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла яго кніга “Катэхізіс”) з’яўляецца царкоўны дзеяч, вучоны – філосаф, публіцыст.(С.Будны)

      59. Ф.Скарына надрукаваў першую кнігу ў(Празе)

      60. Дзяржаўная мова ў Вялікім княстве Літоўскім Рускім і Жамойцкім ў часы сярэднявечча была(беларуская)