Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты да атэстаціі для негістарычных факультэта....doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
178.69 Кб
Скачать

Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай

  1. Люблінская унія паміж ВКЛ і Польшчай была падпісана(1 ліпеня 1569 г)

  2. Тэрмін “Рэч Паспалітая” у літаральным перакладзе – гэта(агульная справа)

  3. Вызначце фармуліроўку, якая найбольш дакладна раскрывае паняцце “саслоўна – прадстаўнічая” манархія(улада манарха, абмежаваная саслоўнымі інтарэсамі ў галіне заканадаўства і выканаўчай сферы ўлады)

  4. Ям–Запольскі мір паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай пасля завяршэння Лівонскай вайны быў падпісаны(15 студзеня 1582 г)

  5. У гісторыі Беларусі падзеі 1648 – 1651 гг. – гэта(казацка – сялянская вайна)

  6. Казацка – сялянская вайна на Беларусі адбывалася ў(1648 – 1651г)

  7. Сам буйная бітва на тэрыторыі Беларусі падчас казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. адбылася пад(Лоевам)

  8. Шляхецкае войска ў час казацка – сялянскай вайны 1648 – 1651 гг. узначальваў( Януш Радзівіл)

  9. Дзе быў заключаны мір паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у 1667 г.?(Андрусава)

  10. У час Паўночнай вайны 1700 – 1721 гг. буйное сражэнне на тэрыторыі Беларусі, якое Пётр I назваў “маці Палтаўскай баталіі”, адбылося пад(Лясной)

  11. У час Паўночнай вайны ў бітве пад Лясной 28 верасня 1708 г. шведскія войскі ўзначальваў генерал(Левенгаўпт)

  12. Тэрмін “ліберум вета” – гэта ў літаральным перакладзе(вольнае забараняю)

  13. Часовае аб’яднанне шляхты ў XVIII ст. з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай тых ці іншых палітычных патрабаванняў – гэта(канфадэрацыя)

  14. Прыклад дазволенай законам узброенай шляхецкай апазіцыі ўладізе ў ВКЛ і Польшчы – гэта(рокаш)

  15. Калі адбылося антыфеадальнае выступленне сялян у Крычаўскім старостве?(1740 – 1744 г)

  16. Кіраўнік антыфеад выступлення беларускіх сялян у Крычаўскім старостве 1740 – 1744 гг.(Васіль Вашчыла)

  17. Як называўся асноўны закон дзяржавы, які быў прыняты ў Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г. ?(канстытуцыя)

  18. Пасля якіх гістарычных падзей Рэч Паспалітая як дзяржава знікла з палітычнай карты Еўропы?(у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай)

  19. Храналагічныя межы існавання Рэчы Паспалітай(1569 – 1795 г)

  20. Прывілеяванае саслоўе, буйныя землеўладальнікі, арыстакраты – прадстаўнікі радавітай знаці ў Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў XIII – пачатку XX стст. – гэта(магнаты)

  21. Прывілеяванае саслоўе, ваенна – служылы люд у Польшчы, Літве і Беларусі ў XIII – пачатку XX стст.(шляхта)

  22. Будынак у горадзе, дзе знаходзіліся органы самакіравання гэта(ратуша)

  23. Саслоўе XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі на карысць феадала, называлася(сяляне)

  24. Саслоўе XVI – XVIII стст., прадстаўнікі якога плацілі падаткі, называлася( мяшчане)

  25. Замежным гандлем у беларускіх гарадах у XVI – XVIII стст. Займаліся(госці)

  26. Фальварак – гэта(двор феадалаў ВКЛ, які складаўся з комплексу будынкаў і панскіх засевак)

  27. Дакумент, у якім апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай і сялянскімі павіннасцямі – гэта(інвентар)

  28. Феадальныя зямельныя ўладанні ў Рэчы Паспалітай, вылучаныя з дзяржаўных земляў для задавальнення патрэб караля і прыдворнай казны, меўшыя ўласнае адміністрацыйна – гаспадарчае кіраванне – гэта(эканомія)

  29. Дзяржаўны маёнтак, які даваў кароль ці вялікі князь у часовае карыстанне феадалам за службу, меўшы за гэта чвэрць прыбытку ў казну штогод, – гэта(староства)

  30. Часовае карыстанне маёмасцю за абумоўленую плату – гэта(арэнда)

  31. Капіталістычнае прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і шырокім яе падзеле – гэта(мануфактура)

  32. Першыя мануфактуры на Беларусі ўзніклі ў(першай палове XVIII ст)

  33. Нацыянальна – рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі гарадскога насельніцтва ХVІ – ХVIII стст., аб’ядноўваўшыя рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства і шляхту – гэта(брацтвы)

  34. Ідэі кальвінізму ў Беларусі атрымалі найбольшае распаўсюджванне сярод(магнатаў і часткі шляхты)

  35. Якая праваслаўная епархія засталася на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст.?( Магілёўская)

  36. Контррэфармацыя гэта(рэлігійна – палітычны рух супраць рэфармацыі)

  37. Царк сабор, які прыняў рашэнне пра стварэнне ўніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, адбыўся ў горадзе(Берасці)

  38. Брэсцкая царкоўная унія была заключана ў(1596 г)

  39. Уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч быў забіты падчас гарадскога паўстання ў(Віцебску ў 1623 г)

  40. У Рэчы Паспалітай іншадумец, асоба, якая не прытрымліваецца пануючай рэлігіі – гэта(дысідэнт)

  41. У 1689 г. у Варшаве па прыгавору соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены аўтар трактата “Аб неіснаванні бога”, беларускі шляхціц( К.Лышчынскі)

  42. Антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін, сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы – гэта(Асветніцтва)

  43. Прадстаўніком эпохі Асветніцтва, які правёў у Гродна шэраг эканамічных і культурных пераўтварэнняў (арганізаваў мануфактуры, тэатр, друкарню, некалькі навучальных устаноў і інш.) , з’яўялецца(А.Тызенгаўз)

  44. Першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі, створанае падчас рэформ канца XVIII ст. у Рэчы Паспалітай(Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай)

  45. Аўтар першага буквара на Беларусі ў XVI ст.(Лаўрэнцій Зізаній)

  46. Літаратурны жанр, прысвечаны актуальным праблемам грамадскага жыцця, напісаны ў форме дыскусіі або вострай спрэчкіі, як правіла, ананімна – гэта(палемічная публіцыстыка)

  47. Слонімскім прыгонным тэатрам валодалі(Агінскія)

  48. Рэлігійны твор станкавага жывапісу, маючы культавае прызначэнне, – гэта(абраз)

  49. Устойлів этнічная прыкмета, своеасаб тып мыслення,і светапогл асобн чал або супольнасці – гэта(менталітэт)

  50. Усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, якое фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лёсу – гэта(этнічная самасвядомасць)