Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты да атэстаціі для негістарычных факультэта....doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
178.69 Кб
Скачать

Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі

  1. І падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў(1772 г)

  2. ІІ падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў(1793 г)

  3. ІІІ падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў(1795 г)

  4. Адзначце прозвішча палкоўніка, які ўзначаліў вызваленчы рух 1794 г. у ВКЛ( Ясінскі)

  5. Па адменістрацыйна – тэрытарыяльным падзеле ў канцы XVIII ст. беларускія землі падзяляліся на(генерал – губернатарствы – губерні – паветы – ключы)

  6. Указ аб увядзенні “мяжы яўрэйскай аселасці” у бел – літоўскіх і ўкраінскіх губернях быў выдадзены ў(1794 г)

  7. Тыльзіцкі мір быў падпісаны ў(1807 г)

  8. Бела крэпасць, якая ў час вайны 1812 г. так і не была ўзята французамі, знаходзілася ў(Бабруйску)

  9. Орган кіравання, якому ў 1812 г. падпарадкоўваліся Віленскі, Мінскі, Гродзенскі і Беластоцкі дэпартаменты падчас напалеонаўскай акупацыі беларускіх зямель – гэта( Часовы ўрад ВКЛ)

  10. Жыхары якой беларускай вёскі атрымалі ўрадавыя ўзнагароды за мужнасць, праяўленую падчас вайны 1812 г.?(Жарцы Полацкага павета)

  11. Пасля якой бітвы на тэрыторыі Беларусі адыход арміі Напалеона Банапарта ператварыўся ў бязладныя ўцёкі?(каля в.Студзёнкі)

  12. Галоўная форма арганізацыі грамадска – палітычнага руху на Беларусі ў першай палове XIXст(тайныя і паўлегальныя таварыствы)

  13. Утварэнне “таварыства філаматаў” адбылося ў(1817 г)

  14. “Філамат” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта(той, хто імкнецца да ведаў)

  15. Утварэнне “таварыства філарэтаў” адбылося ў(1820 г.)

  16. “Філарэт” у перакладзе з грэчаскай мовы – гэта(той, хто любіць дабрачыннасць)

  17. Асноўнае ядро ў паўстанцкіх атрадах ў Польшчы, Беларусі і Літве ў 1830 – 1831 гг. Складалі(шляхта)

  18. Вызначце галоўную мэту паўстання 1830 – 1831 гг.(аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г)

  19. Кансерватыўна – арыстакратычную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. Узначальваў( Адам Чартарыйскі)

  20. Шляхецка – рэвалюцыйную плынь у паўстанні 1830 – 1831 гг. Узначальваў(Іаахім Лялевель)

  21. Для кіраўніцтва паўстаннем на Беларусі і ў Літве на пачатку 1831 г. быў створаны(Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт)

  22. “Разбор шляхты” – гэта(комплекс мерапрыемстваў царскага ўрада, накіраваных на раздрабленне сіл беларуска – польскага дваранства і падарванне яго магутнасці)

  23. Заснавальнікам “Дэмакратычнага таварыства” ў 1836 – 1838 гг. у Віленскай медыка – хірургічнай акадэміі быў(Франц Савіч)

  24. Назва тайнай арганізацыі 40 – х гг. XIX ст. у Літве і на Беларусі(“Братні саюз літоўскай моладзі” (“Саюз свабодных братоў”))

  25. Люстрацыя – гэта(перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмаеці)

  26. Аўтарам рэформы кіравання дзяржаўнымі сялянамі з’яўляецца(П.Кісялёў)

  27. Вызначце формулу тэорыі афіцыйнай народнасці(“Праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць”)

  28. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі адбылася ў( 1861 г)

  29. Якая з буржуазных рэформ у Расійскай імперыі не была праведзена на Беларусі ў 60-70-х гадах ХІХ ст.(земская)

  30. Фарміраванне першых паўстанцкіх атрадаў на Беларусі падчас паўстання 1863 – 1864 гг. пачалося ў(сакавіку – красавіку 1863 г)

  31. Паўстанне 1863 – 1864 гг. на тэрыторыі Беларусі і Літвы было практычна падаўлена ў(жніўні 1863 г)

  32. Падаўленне паўстання 1863 – 1864 гг. на Бёл і ў Літве ўзначальваў(М.Мураўёў)

  33. На Бел выкупныя плацяжы былі зменьшаны цар урадам на 20% пад уздзеяннем падзей(паўстання 1863 – 1864 г)

  34. На Беларусі часоваабавязанае становішча сялян было скасавана царскім урадам пад уздзеяннем падзей(паўстання 1863 – 1864 г)

  35. Перыяд 80-90 – х гг. ХІХ ст. у гісторыі Расіі і Бел – гэта(перыяд контррэформаў)

  36. Тактыку “хаджэння ў народ” выкарыстоўвалі(народнікі)

  37. Народнікі ў другой палове XIX ст. лічылі галоўнай рухаючай сілай рэвалюцыі(сялянства)

  38. Рев-р-народнік, выхадзец з Беларусі, які прымаў удзел у замаху на Аляксандра ІІ у 1881 г.(Ігнацій Грынявіцкі)

  39. Хто першым заявіў аб самастойных задачах беларускага нацыянальнага руху?( група “Гоман”)

  40. Народніцкая арганізацыя “Гоман” дзейнічала ў(Пецярбургу)

  41. І з’езд РСДРП адбыўся(у 1898 г. у Мінску)

  42. Вызначце хар-р рус рэвал 1905 – 1907 гадоў(буржуазна-дэмакратычная)

  43. У адносінах да выбараў у І Дзяржаўную Думу ў Расіі рэвалюцыйныя партыі(учынілі жорсткі палітычны тэрор)

  44. Земствы на Беларусі былі ўведзены ў(1911 г)

  45. Газета “Наша ніва” ў пачатку Першай сусв вайны выступ з пазіцый( антываенных)

  46. Якая партыя ў час Першай сусветнай вайны выступала з лозунгам “ператварэння вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую супраць свайго ўрада”?(РСДРП(б))

  47. Прамысловы пераварот на Беларусі пачаўся ў(пачатку XIX ст)

  48. Адыходніцтва – гэта(зыход сялян з вёскі на заробкі)

  49. Першыя фабрыкі на Беларусі ў Косаве і Холмску належалі(В.Пуслоўскаму)

  50. Якая з беларускіх губерняў займала першанства па колькасці занятых у прамысловасці ў сярэдзіне XIX ст.?(Гродзенская)

  51. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. сяляне да набыцця адведзеных ім надзелаў называліся(часоваабавязаныя)

  52. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. часоваабавязанае становішча сялян патрабавала ад іх безумоўнага(выканання раней ускладзеных павіннасцей на карысць памешчыка)

  53. Па палажэннях сялянскай рэформы 1861 г. выкупныя плацяжы – гэта(грашовая выплата селяніна за атрыманы зямельны надзел)

  54. Адрэзкі ў парэформены перыяд – гэта(частка зямель, якая пры пераліку лічылася для сялян зверхнарматыўнай)

  55. Ажыццяўленне селянінам выплат за атрымліваемую надзельную зямлю па палажэннях рэформы 1861 г. – гэта(выкупная аперацыя)

  56. Адмена прыгоннага права ў 1861 г. у Расіі спрыяла развіццю ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі(капіталістычных адносін)

  57. Рас мера зям-х плошчаў, якою карыст да ўвядзення метрычнай сістэмы мер, роўная 1,09 гектара-гэта(дзесяціна)

  58. Сутнасць якой сістэмы гаспадарання пасля 1861 г. заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду?(адпрацовачнай)

  59. Сутнасць якой сістэмы гаспадарання заключалася ў найме рабочых, якія апрацоўвалі зямлю інвентаром і цяглівай сілай уладальніка?(капіталістычнай)

  60. З’ява, для якой характэрна несуадноснасць колькасці наяўнага зямельнага фонду і меўшайся вялікай колькасці сельскіх гаспадароў – гэта(аграрная перанаселенасць)

  61. Каму належыла большасць зямельных уладанняў на Беларусі пасля рэформы 1861 г.?(дваранам (памешчыкам))

  62. Стан эканомікі, выкліканы цяжкасцямі збыту прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, падзеннем цэн на яе – гэта(аграрны крызіс)

  63. Форма арганізацыі вытворчасці, прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні машын – гэта(фабрыка (завод))

  64. Якая галіна сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі прыйшла ў заняпад у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80 – 90 – х гг. XIX ст.?(вытворчасць збожжа)

  65. Галоўным напрамкам спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі з 90 – я гг. XIX ст. з’яўлялася(малочная жывёлагадоўля)

  66. У якім з пералічаных ніжэй беларускіх гарадоў электрычны трамвай з’явіўся раней, чым у Пецярбургу і Маскве?(Віцебск)

  67. Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла ў(1862 г)

  68. Першая чыгунка на тэрыторыі Беларусі прайшла праз горад(Гродна)

  69. У нацыянальным складзе гарадскога насельніцтва Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. Пераважалі(яўрэі)

  70. У нацыянальным складзе сельскагаспадарчых рабочых Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст. Пераважалі(беларусы)

  71. Папячыцелем Віленскай навуч-й акругі ў пач XIX ст. быў(Адам Чартарыйскі)

  72. Навучальная ўстанова, якая з’яўлялася цэнтрам навучальнай акругі на Беларусі ў першай палове XIX ст.(універсітэт)

  73. 10 чэрвеня 1812 г. па ўказу імператара Аляксандра I на Беларусі была адкрыта навучальная ўстанова(Полацкая езуіцкая акадэмія)

  74. Віленскі універсітэт быў зачынены па загаду Мікалая I пасля

а) падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г.( падаўлення паўстання 1830 – 31 гг. у Польшчы, Літве і на Украіне)

  1. У 1836 г., згодна ўказу расійскага імператара Мікалая I, выкладанне ва ўсіх навучальных установах Расійскай імперыі павінна было ажыццяўляцца выключна на мове(рускай)

  2. Вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў Беларусі ў апошняй трэці XIX – пачатку XX ст. былі(вышэйшыя навучальныя ўстановы адсутнічалі)

  3. Сярэдняя адукацыя ў Бел ў друг пал XIX ст. была прадстаўлена(гімназіямі)

  4. Бел вучоны – гісторык ХІХ ст., імя якога звязана з Віленскім універсітэтам, адзін з заснаввальнікаў літаратурна – гістарычнага часопіса “Тыгоднік Віленскі”, ідэйны натхняльнік таварыства філаматаў, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 – 1831 гг.(Іаахім Лялевель)

  5. Мастак – каваль і паэт з в. Крошын, з літаратурнай творчасці якога вядомы толькі адзін верш, які лічыцца шэдэўрам беларускай лірыкі п.п. 19 ст. Літаратуразнаўцы называюць яго “беларускі Бернс”(Паўлюк Багрым)

  6. Аўтарам паэтычнага зборніка “Скрыпка беларуская” з’яўляецца(Ф.Багушэвіч)

  7. Кім было наладжана выданне першай у Расіі і Беларусі рэвалюцыйна – дэмакратычнай газеты для сялян?(К.Каліноўскім)

  8. Якое легальнае беларускамоўнае выданне было першым?(Наша доля”)

  9. Аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай” (Міхал Клеафас Агінскі)

  10. Польска – беларускі кампазітар XIX ст., аўтар першай беларускай оперы – гэта(Станіслаў Манюшка)

  11. Званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў атрымаў мастак першай паловы XIX ст., родам з Віцебшчыны, знакаміты майстар нацюрморта(I.Хруцкі)

  12. Архітэктурны стыль, які панаваў на Беларусі на мяжы 18 – 19 ст.ст.(класіцызм)

  13. Першы беларускі прафесійны тэатр стварыў(І.Буйніцкі)

  14. Пануючы стылёвы накірунак ў беларускай культуры ў першай палове XIX ст., які сваімі характэрнымі рысамі меў выключнасць пачуццяў, ілюзорныя і утапічныя ўяўленні, адмаўленне рэчаіснасці. Гэта(рамантызм)

  15. Ліквідацыя ўніяцкай царквы адбылася ў(1839 г)

  16. Усведамленне сваёй адметнасці ад іншых народаў праяўляецца ў(нацыянальнай самасвядомасці)