Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты да атэстаціі для негістарычных факультэта....doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
178.69 Кб
Скачать

Беларускія землі ў складзе ссср і на сучасным этапе

  1. Камітэт выратавання рэвалюцыі падчас падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску ўзначальваў(Т. Калатухін)

  2. Першы Усебеларускі з’езд адбыўся ў Мінску(15 – 17 снежня 1917 г)

  3. БНР была абвешчана(9 сакавіка 1918 г)

  4. 1 Устаўная грамата Рады БНР была прынята(21 лютага 1918 г)

  5. II Устаўная грамата Рады БНР была прынята(9 сакавіка 1918 г)

  6. III Устаўная грамата Рады БНР была прынята(25 сакавіка 1918 г)

  7. Аб стварэнні БССР была абвешчана(1 студзеня 1919 г. у Смаленску)

  8. Старшыня першага Часовага ўрада Савецкай Беларусі(З. Жылуновіч)

  9. 18 сакавіка 1921 адбылося(падпісанне Рыжскага міру паміж Расіяй і Польшчай)

  10. Надзвычайная эканамічная палітыка савецкай улады ў гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918 – 1920 гг. – гэта(ваенны камунізм)

  11. Сістэма нарыхтовак сельгаспрадукцыі ў перыяд ваеннага камунізму, якая была ўсталявана пасля ўвядзення харчовай дыктатуры і звязвалася з абавязкам сялян здаваць дзяржаве лішкі прадукцыі(харчразвёрстка)

  12. Вызначце крытэрыі рэквізіцый у сялян у часы ваеннага камунізму(дакладных крытэрыяў не было)

  13. У сакавіку 1921 г. на Беларусі адбылося(пераход да НЭПа)

  14. Вызначце храналагічныя межы нэпа: (1921 – 1929)

  15. Рашэнне аб замене харчовай разверсткі харчовым падаткам было прынята на(X з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г)

  16. Новая эканамічная палітыка (НЭП) – гэта(палітыка савецкага ўрада, якая грунтавалася на выкарыстанні прынцыпаў таварна – грашовых адносін і матэрыяльнай зацікаўленасці працаўніка)

  17. Хутарызацыя на Беларусі – гэта(умоўная назва палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі Беларусі ў 20 – я гг. ХХ ст., заснаванай на заахвочванні развіцця хутарскіх гаспадарак)

  18. Пачатак энергетыкі Беларусі пакладзены будаўніцтвам у 1926 г.(БелДРЭС пад Оршай)

  19. Зачэпкай да згортвання НЭПа было(хлебанарыхтоўчы крызіс 1927 – 1928 г)

  20. Аўтарам праекту аўтанамізацыі па ўтварэнню Саюза Савецкіх рэспублік у 20 – я гг. з’яўляўся(Сталін)

  21. Аўтарам праекту федэрацыі па ўтварэнню Саюза Савецкіх рэспублік у 20 – я гг. з’яўляўся(У. Ленін)

  22. СССР быў утвораны(30 снежня 1922 г)

  23. 30 снежня 1922 г. з’яўляецца днём утварэння СССР таму, што ў гэты дзень( былі падпісаны Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР)

  24. Першае тэрытарыяльнае ўзбуйненне БССР адбылося ў(1924 г)

  25. Другое тэрытарыяльнае ўзбуйненне БССР адбылося ў(1926 г)

  26. Калектывізацыя – гэта(аб’яднанне аднаасобных дробнатаварных сялянскіх гаспадарак у буйнатаварныя калектыўныя)

  27. Гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сялянства, ліквідацыя кулацтва, з якім атаясамліваліся ўсе нязгодныя з палітыкай дзяржавы ў вёсцы – гэта(раскулачванне)

  28. Тэрыт Зах Бел апынулася ў складзе Польшчы згодна ўмовам(Рыжскага міру)

  29. Паланізацыя – гэта(комплекс мерапрыемстваў палітыкі польскіх улад у дачыненні да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі з мэтай апалячвання)

  30. Самай масавай палітычнай арганізацыяй Заходяй Беларусі была(Беларуская сялянска – рабочая грамада)

  31. Нар сход, што прыняў рашэн аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР, адбыўся(у кастрычніку 1939 г. у Беластоку)

  32. Пакт аб ненападзе паміж Германіяй і СССР быў падпісаны( 23 жніўня 1939 г)

  33. II сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. з(нападу Германіі на Польшчу)

  34. Савецкія войскі ўступілі ў Заходнюю Беларусь(17 верасня 1939 г)

  35. Вызначце храналаг межы Вял Айч вайны(22 чэрвеня 1941 г. – 8 мая 1945 г)

  36. Вызначце хран межы II сусветнай вайны(1 верасня 1939 г. – 2 верасня 1945 г)

  37. Кодавая назва вайсковай аперацыі нападу Германіі на СССР(“Барбароса”)

  38. Вызнач назву ням – фаш плану каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы ў час II сусветнай вайны(“Ост”)

  39. Бліцкрыг – гэта(тэорыя хуткага вядзення вайны з дасягненнем перамогі ў найкарацейшы тэрмін)

  40. У пач Вял Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляла наступленне нямецкая група армій(“Цэнтр”)

  41. Адзін з буйнейшых танкавых баёў у першапачатковы перыяд вайны, ў якім прымала ўдзел каля 1.500 танкаў з абодвух бакоў, адбыўся(6 ліпеня 1941 г. пад Лепелем)

  42. Падзеі абароны якога беларускага горада ў Вялікай Айчыннай вайне апісаў пісьменнік Канстанцін Сіманаў у рамане “Жывыя і мёртвыя”?(Магілёва)

  43. На чале Генеральнага камісарыята Беларусі ў час акупацыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся(генеральны камісар)

  44. Генеральны камісар Беларусі да верасня 1943 г.(В.фон Кубе)

  45. Тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў час другой сусветнай вайны – гэта(калабаранты)

  46. Буйнейшы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі і СССР канцэнтрацыйны лагер смерці, у якім знішчана 206,5 тысяч чалавек, па колькасці ахвяр стаіць на чацвёртым месцы пасля Асвенцыма, Майданэка і Трэблінкі(Трасцянец)

  47. Хто быў стваральнікам першага партызанскага атрада на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны?(В. З. Корж)

  48. Перш з бел партызан, якім было прысв званне Героя Савецкага Саюза, з’яўляліся(Ц.Бумажкоў і Ф.Паўлоўскі)

  49. Цэнтр штабам партыз руху у гады Вял Айч вайны кіраваў( П. Панамарэнка)

  50. Беларускі штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання ўзначальваў(П.З.Калінін)

  51. “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” – назва падпольнай арганізацыі, якая дзейнічала ў горадзе(Магілёў)

  52. “Рэйкавая вайна” – гэта(умоўная назва спланаванай стратэгічнай аперацыі партызан па разбурэнні чыгуначных камунікацый)

  53. У час Вялікай Айчыннай вайны падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане(Армія Краёва)

  54. Канфігурацыя савецка – германскага фронту, якая склалася да чэрвеня 1944 г., атрымала назву(“беларускі балкон”)

  55. Вызваленне Беларусі пачалося(у верасні 1943 г.)

  56. Першы раённы цэнтр Беларусі, вызвалены ў час Вялікай Айчыннай вайны 23 верасня 1943 г.(Камарын)

  57. Першы абласны цэнтр Беларусі, вызвалены ў час Вялікай Айчыннай вайны 26 лістапада 1943 г.(Гомель)

  58. Вайсковая аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны па вызваленню Беларусі мела назву(“Баграціён”)

  59. Аперацыя “Баграціён” пачалася ў(чэрвені 1944 г)

  60. Што сімвалізуюць чатыры штыкі – абеліскі Кургана Славы, узведзенага ля шашы Мінск – Масква?(чатыры франты – ўдзельнікі вызвалення Беларусі)

  61. Вызваленне Мінска ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў адбылося( 3 ліпеня 1944 г)

  62. У час правядзення вайсковай аперацыі па вызваленню Беларусі “Баграціён” была практычна знішчана нямецкая група армій(“Цэнтр”)

  63. Аднаўленчыя мерапрыемствы на Беларусі пачаліся(адразу пасля вызвалення першых раёнаў і абласцей Беларусі ад нямецкай акупацыі)

  64. У 1957 г. у СССР была праведзена спроба рэфармавання кіраўніцтва эканомікай. Адбылася замена галіновага прынцыпу кіравання на тэрытарыяльны. Новыя органы кіравання эканомікай – гэта(саўнаргасы)

  65. Колькі ў БССР у 50 – я гг. было створана саўнаргасаў?(1)

  66. Пер 1953 – 1964 гг. у пасляваен гісторыі Бел – гэт перыяд( “хрушчоўскай адлігі”)

  67. Дзе знаход бел прамысловае прадпрыемства “Беларуськалій”?(Салігорск)

  68. У 1985 г. палітыку “перабудовы” пачаў(М.С.Гарбачоў)

  69. Калі была прынята “Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР”?( 27 ліпеня 1990 г)

  70. А.Р.Лукашэнка ўпершыню быў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у(ліпені 1994 г)

  71. У ліпені 1994 г. адбылося( выбары першага Прэзідэнта РБ)

  72. Дзень Незалеж РБ (Дзень Рэспубліік) па вынік Рэферэндуму 1996 адзнач (3 ліп)

  73. Беларусізацыя – гэта(палітыка афіцыйных улад, якая садзейнічала нацыянальна – культурнаму будаўніцтву на Беларусі ў перыяд 1924 – 1929 г)

  74. Беларускі дзяржаўны універсітэт пачаў сваю работу ў(1921г)

  75. Кінастудыя мастацкіх фільмаў, адкрытая ў 1928 г. у Ленінградзе мела назву(«Савецкая Беларусь»)

  76. Першы беларускі паэт, які ў пасляваенны час атрымаў Сталінскую прэмію(Аркадзь Куляшоў за «Сцяг брыгады»)

  77. Аўтарам рамана “Чорны замак Альшанскі” з’яўляецца(Уладзімір Караткевіч)

  78. Беларускі мастак, аўтар цыкла карцін «Лічбы на сэрцы»(Міхаіл Савіцкі)

  79. Мемарыяльныя комплексы «Хатынь» і «Курган Славы» пад Мінскам былі адкрыты(1969 г)

  80. Фестываль эстрад песні «Славянскі базар» у Віцебску пачаў праводзіцца штогод з(1992)