Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

1.1.6. Айконімы апелятыўнага паходжаня,суадносныя з назвамі сацыяльных груп людзей

Сёння мы шмат можам знайсці назваў населеных пунктаў, суадносных з назвамі сацыяльных груп людзей, і не толькі на карце Магілёўскай вобласці, але і на ўсёй Беларусі. Такія айконімы, зразумела, распавядаюць нам пра нашу гісторыю. Так, на Магілёўшчыне сустракаецца такі айконім, як Баяршчына (баяры ўваходзілі ў сацыяльны склад насельніцтва ў 13-18 стст.)[10, с. 29].Таксама Казакі ( да 18 ст. казакамі называлі прыгонных сялян, што ўцякалі і сяліліся на ўскраінах Рускай дзяржавы, а пазней – пэўную катэгорыю вайскоўцаў)[10, c. 29]. Ёсць у нас таксама назва Капланаўка ( ад прозвішчаў з асновай слова капелан, які ў каталіцкай царкве выконваў функцыю дамавога свяшчэнніка ці памочніка свяшчэнніка)[10,c. 29]. Сустракаецца і назва Халапы. Зразумела, што ў аснове назвы слова халоп. Падобнай катэгорыі залежных ад багацеяў людзей у нас было многа на працягу доўгага часу ад 9 да 17 ст. Таксама можна сустрэць такія назвы, як Мужычок, Батрак, Селянін. Відавочна, акрамя залежных людзей былі і незалежныя, якія стаялі на чале ўлады. Так, напрыклад, айконімы Княжыцы, Князеўка, што паходзяць ад слова князь.

1.1.7. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з рэлігійнымі паняццямі

Тэрыторыя сучаснага рассялення беларусаў зазнала на сваім вяку шмат разнастайных рэлігійных плыняў, i прыхільнікі кожнай з ix не маглі не пакінуць у назвах сваіх паселішчаў сляды веравызнання. Самыя старажытныя з ix вядуць нас у далёкія часы язычніцтва, якое яшчэ доўга існавала i пасля таго, як у 988 г. на Pyci было прынята хрысціянства. Апошняе часта ўводзілася пад прымусам, шляхам падману i розных абяцанак. Нягледзячы на ўсе захады, распаўсюджвальнікам хрысціянства на заходнерускіх землях не так проста ўдавалася выкараняць з жыцця i побыту ix насельніцтва спрадвечныя звычаі. Многія з ix працягвалі існаваць i ва ўмовах панавання прынесенай сюды з далёкай Візантыі хрысціянскай рэлігіі. Гэтым можна растлумачыць, што апошняя не палічыла патрэбным ці не адважылася пайсці на поўнае вынішчэнне назваў, якія мелі прамое дачыненне да культу язычнікаў, характэрных для таго перыяду з'яў грамадскага i прыватнага жыцця. Дзякуючы такому збегу акалічнасцяў у беларускую тапанімію трапіла шмат такіх назваў населеных пунктаў ад тых далёкіх часоў, як Багі, Грамніцы, Знахары, Каляды. Сляды мінуўшчыны добра захаваліся ў тапонімах Курган, Курганне, Пагост, Пагосцішча, Чартоушчына. На Магілёўчшыне можна сустрэць такія назвы як, Чартоўшчына, Чортава, Курганы.

Непараўнальна больш, чым ад часоў язычніцтва, дайшло да нас назваў, звязаных з хрысціянскай рэлігіяй i праваслаўнай у прыватнасці. У беларускай тапаніміі яна ўвасоблена даволі багата.У назвах такога парадку можна знайсці назвы, у якіх зафіксаваны пасады людзей праваслаўнага культу: Дзякі, Ігумен, Папы, Панова, Лука, Папоўка, Старцы. На Магілёўшчыне захаваліся такія назвы, як Папоўшчына, Лукі, Старцы.

Часта населеныя пункты атрымоўвалі назвы ў залежнасці ад тыпу размешчанага паблізу ад ix культавага збудавання, месца захавання людзей: Капліца, Манастыр, Царкоўе, Царкоушчына. 3 праваслаунай царквой прама ці ўскосна звязаны такія тапонімы, як Багі, Іконкі, Крыжы, Святое, Святазер'е, Святы Дух, Храсты, Царкоунікі. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці можна сустрэць такія назвы, як Манастырок, Царкавішча, Царкоўны, Свяцілавічы, Хрысцішча і іншыя.