Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

1.1.8. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі прыродных з’яў, порамі года

Чалавек заўжды жыў побач з прыродай, карыстаўся яе багаццямі, любаваўся яе прыгажосцю. Яна для яго як маці, якая корміць, поіць і проста дае жыццё. Але ніхто не стане аспрэчваць, што прырода можа і нашкодзіць чалавеку. Яе непрадказальнае надвор’е можа нават іншы раз знішчыць чалавечае жыллё. Мабыць, таму людзі надавалі шмат увагі надвор’ю, прыродным стыхіям, бо ведалі, што яны поўнасцю падуласны ім.

Акрамя таго, нашы продкі вялікую ўвагу надавалі календару. Яны, можна сказаць, па ім жылі. Па-першае, яны сачылі за порамі года, бо гэта было неабходна для земляробства, па-другое, у нашых продкаў было шмат каляндарных святаў, якіх яны строга прытрымліваліся. Таму сёння ў спадчыну нам засталіся такія назвы айконімаў, як Гром, Завадак, Зімніца, Майскі, Марозаўка, Перунова, Ветрына, Ціш, Віхраны, Сонечны, Студзёнка, Халадня, Ліпень, Веснаў, Лютраўка, Кастрычнік і іншыя.

1.1.9. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі чалавечага характару

Калі спытаць якога-небудзь чужаземца пра беларускі народ, яго асаблівасці, характар і культуру, то амаль кожны адкажа, што беларусы вельмі ветлівыя, добразычлівыя, шчодрыя, добрыя, працоўныя, адважныя, цярплівыя, жыццярадасныя людзі.

Напэўна, нашы продкі таксама гэтак лічылі. Бо, гартаючы слоўнік назваў населенных пунктаў Магілёўскай вобласці Я.Н. Рапановіча ці В.П. Лемцюговай, можна заўважыць, што ёсць шмат назваў, суадносных з назвамі чалавечага характару менавіта такога плану. Напрыклад, Вялікая Дабрэйка, Дабранка, Даброва, Добрая, Добры Дуб, Магучы Партызан, Трудавы, Сябрацкі, Цярпілаўка і шмат іншых. Але вы не знойдзіце назвы, якія б суадносіліся са словамі гнеў, сквапнасць, зло, хабарства і г.д. Менавіта добрыя рысы характару перадаваліся з пакалення ў пакалення. Вось чаму сёння пра нас так добра адзываюцца чужаземцы ці нашы суседзі.

1.1.10. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі

Цікава даведацца аб тым, што на карце Магілёўскай вобласці можна сустрэць назвы, якія суадносяцца з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі. Мабыць, гэта неяк звязана з гісторыяй беларускага краю. Бо, як вядома, беларусы, як народнасць, сфарміраваліся на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і сёння. Шматвяковы працэс складвання беларускай народнасці праходзіў ва ўмовах самых цесных кантактаў з іншымі плямёнамі, асабліва балцкага паходжання, якія таксама жылі на гэтай тэрыторыі. Не спыніліся міжэтнічныя кантакты нашых продкаў з іншымі народамі і пасля таго, як была сфарміравана беларуская народнасць. Вядомы выпадкі перасялення на яе землі людзей з суседніх Рускай дзяржавы, Украіны, Польшчы, сучаснай тэрыторыі Літвы і Латвіі, добраахвотнага запрашэння на вайсковую службу ці захопу ў палон татараў. I трэба сказаць, што ўсе гэтыя дэмаграфічныя працэсы, якія мелі месца ў далёкім мінулым, добра адбіліся ў беларускай тапаніміі.

Так, напрыклад, сёння мы маем такія назвы як, Латышчына, Літвінавічы, Літоўск, Ліцвіны, Літоўскае, Люблін, Хахол, Харкаў, Татаршчыны, Чырвона-Маскоўскі, Рускае Даманава і іншыя.