Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

1.1.2. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі ягад, грыбоў, ежы

Акрамя назваў дрэў, у якасці ўтвараючай асновы айконімаў можна сустрэць назвы ягад і грыбоў. Відавочна, нашы продкі займаліся збіральніцтвам і называлі свае паселішчы згодна з назвамі тых грыбоў і ягад, якіх было шмат у мясцовасці ці проста, каб паказаць іх наяўнасць. Напрыклад, Малінкі, Вішанька, Грыбачы, Лісічкі, Падасінаўскі, Чарніца, Ягаднае, Калінава і іншыя.

Некаторыя айконімы могуць цудоўна адлюстраваць побыт нашых продкаў, а менавіта ежу. Безумоўна, у наш час вельмі цікавіва даведацца, чым харчаваліся нашы продкі, што вырошчвалі , смажылі, што парылі, што пяклі. Так, на какарце можна сустрэць такія назвы, як Кісялевічы, Кісялі, Капусціна, Ябланава, Кулі, Арэхава, Гуркі, Пранічкі, Аўсянка, Бабоўка, Баршчоў, Гарохава, Гарбатка,Аладзенка, Смятанічы і іншыя.

Цікавая назва айконіма Макаўе. Тут можна правесці невялікае даследванне. Вядома, што нашы продкі займаліся бортніцтвам. Гэта таксама добра адлюстроўваюць айконімы. Так, напрыклад, у Беларусі вялікую групу складаюць паселішчы з назвай Бортнікі. Бортнікамі ў старажытнасці называлі тых, хто збіраў мёд [5, c. 126]. Да нашага часу дайшлі такія назвы Магілёўскай вобласці, як Малыя Бортнікі, Вялікія Бортнікі. З гэтага існуе, што беларусы елі мёд, а менавіта макалі ў яго розныя стравы, напрыклад, хлеб. Адсюль, магчымы, і пайшла назва Макаўе.

1.1.3. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі жывёльнага свету

Нашы продкі жылі ў цеснай сувязі з лесам і прыродай. Акрамя збіральніцтва займаліся паляваннем і рыбалоўствам. Гэта неабходна было, каб выжыць, пракарміць сябе і сям’ю, але ніяк не дзеля забавы. Пазней яны завялі ўласную гаспадарку і пачалі гадаваць хатніх жывёл. Мабыць таму нам у спадчыну засталося так шмат назваў айконімаў, суадносных з назвамі жывёл і рыб. Гартаючы слоўнік Я.Н.Рапановіча ці В.П.Лемцюговай, адразу можна гэта заўважыць.Так, напрыклад, сёння мы маем такія назвы: Бобрыкі, Ваўчанка, Барсукі, Быкавічы, Зайцава, Жабін, Казлы, Лісаўка, Кабылічы, Кароўчына, Каты, Цялуша, Карасі, Карпаўка і шмат іншых.

Кожны пацвердзіць, што ў Беларусі шмат розных птушак. Таму айконімаў, суадносных з назвамі птушак, можна сустрэць нямала. Напрыклад, Гракі, Галубоўка, Дразды, Журавель, Цецераўнік, Чыжы, Шпачча, Арлы, Варановічы, Сокал і шмат іншых.

1.1.4. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва і назвамі промыслаў

Наступная лексіка-семантычная група айконімаў можа расказаць нам аб гаспадарчай дзейнасці насельніцтва Беларусі: этапах земляробства,тыпах угоддзяў, прыладах працы, спосабах апрацоўкі зямлі, культурах, што вырошчвалі нашы продкі, чым яны займаліся і шмат іншым. Такія айконімы маюць вялікую каштоўнасць, бо адлюстроўваюць непасрэдна нашу гісторыю.

Як адзначае А. А. Ішчэнка, настаўнік геаграфіі, у сваім артыкуле "Гаспадарка і тапаніміка Беларусі” ў 2—1 тысячагоддзях да н.э. на тэрыторыі сучаснай Беларусі існавала падсечна - агнявая, ці лядная, сістэма земляробства. Сутнасць яе ў тым, што ачышчаныя ад лесу землі не ўзворвалі, а баранавалі з дапамогай сухаваткі (ствол дрэва з буйнымі сукамі. Памяць пра гэту сістэму захавалася ў назвах паселішчаў[5, c. 120]. Так, зараз на тэрыторыі Магілёўскай вобласці існуюць такія вёскі, як Конева Ляда, Ляды, Дальняе Ляда, Старое Ляда, Якімава Ляда, Ледзішча, Лядны і іншыя.

Атрымалі распаўсюджанне айконімы, што аддюстроўваюць розныя этапы падрыхтоўкі зямлі пад пашу як у лядным, так і ў ворным варыянтах падсечна - агнявога земляробства. Аснова дор ці дзер у назвах населеных пунктаў, як піша А.А. Ішчэнка, указвае на расчышчаную, раскарчаваную дзялянку лесу, месца распрацоўкі цвёрдай зямлі, якую ящчэ не аралі: у Гродзенскай вобласці — Дзертнікі, у Магілёўскай — Выдзершчына , Дзерліўка, Мінскай — Дзерці, Дзераўная. Гэтыя тапонімы адлюстроўваюць пачатковую стадыю падрыхтоўкі зямлі пад раллю[5, c.21].

Наступны этап — спальванне высечанага і выкарчаванага лесу. Гэты працэс абазначаўся тэрмінамі з асновамі гар, пал, жар [5,c.121].Напрыклад, у Магілёўскай вобласці — Палом, Палоўе, Гарэліца, Жаркоўская Слабада, Пожар, Пагарэлец і іншыя.

Расчышчаныя ад лесу і падрыхтаваныя пад раллю дзялянкі мелі свае назвы, якія пакінулі пра сябе памяць у тапонімах: Востраў, Клін, Астравок, Астравец і іншыя.

Існуе шмат тапонімаў, што ўказваюць на сельскагаспадарчыя прылады працы і спосабы апрацоўкі зямлі. Найбольш старажытныя з іх, напрыклад, у Магілёўскай вобласці – Чэрчанае, у Брэсцкай – Чэрск. Іх узнікненне адносіцца да перыяду падсечна- агнявога земляробства і ўказвае на прымітыўную прыладу працы чарціла, якое прымянялася для апрацоўкі глебы. На выкарыстанне плуга пры апрацоўцы зямлі ўказвае тапонім Гонча Магілёўская вобласці , які ўтварыўся ад асновы гонь (паласа зямлі, якую конь праходзіць з плугам без перапынку)[5, c.122].

У тапонімах могуць быць зашыфраваныя старажытныя назвы сельскагаспадарчых угоддзяў. Напрыклад, назва населенага пункта Орча Магілёўская вобласці, абазначае раллю. Сенажаткі Мінская вобласці— акультураную сенажаць. Назвы вёсак у Магілёўскай вобласці — Карма, Карма Доўгае — указваюць на багатыя прыродныя ўгоддзі. Пра гэта таксама піша настаўнік геаграфіі А.А.Ішчэнка ў артыкуле “ Гаспадарка Беларусі і тапаніміка” [5, c. 122].

Зразумелымі па сэнсу з'яўляюцца тапонімы, паходжанне якіх звязана з назвамі сельскагаспадарчых культур. Напрык­лад, на Магілёўшчыне можна сустрэць такія назвы: Макаўка, Жыткавічы, Колос, Жытнёў, Ржаная і ншыя.

А.А. Ішчэнка ў сваім артыкуле звяртаецца і да гісторыі фарміравання галін харчовай і лёгкай прамысловасці. Вядома, што ў Беларусі ў 18-19 ст.ст.шырокае распаўсюджанне атрымала апрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Найбольш развітымі былі мукамольная, броварная і піваварная прамысловасць, у меншай ступені — маслабойная і цукровая. Найбольш старажытнай з'яўляецца такая галіна вытворчасці, як мукамоль­ная [5, c. 123]. Гэта адлюстравана ў тапонімах Магілёўскай вобласці: Ступяні, Ступляны, Ступішка, Мельнікі і іншыя.

У 14-20 стст. шырокае распаўсюджанне атрымала вытворчасць паташу, які ў тыя часы быў каштоўнай сыравінай і вывозіўся за мяжу, адзначае А.А.Ішчэнка. Выпальванне паташу на тэрыторыі нашай рэспублікі захавалася да канца 19 ст., калі яго замянілі розныя соды і кіслоты, але памяць пра яго захавалася ў назве паселішчаў Паташня Магілёўскай , Віцебскай вобласці, Гродзенскай, і інш.[5, c. 124].

У 9 ст. вытворчасць жалеза і апрацоўка металу становяцца рамяством. У пачатку 18 ст. налічвалася 25 црафесій, звязаных з апрацоўкай металу. У далейшым здабыча жалезнай руды і выплаўка з яе металу замацавалася за сельскімі рамеснікамі, а апрацоўкай металу займаліся ўжо гарадскія рамеснікі. Таму сярод тапонімаў у Беларусі не сустракаюцца такія, што звязаны з прафесіямі апрацоўшчыкаў металу, але шмат звязаных са здабычай руды, яе плаўкай і ліццём жалеза. Усяго ў Беларусі маецца каля 100 назваў населеных пунктаў, што паходзяць ад слова рудня ці вытворных ад яго, большасць якіх размешчана на ўсходзе рэспублікі [5, c. 124]. Так, у Магілёўскай вобласці можна сустрэць такія назвы, як Рудкі, Рудня Старынка.

Тапонімы, што адлюстроўваюць апрацоўку мінеральнай сыравіны, указваюць на развіццё ганчарнай вытворчасді і наяўнасць прадпрыемстваў па вырабу шкла і цэглы: у Віцебскай вобласці — Шклянцы , Гомельскай — Цагельня, Магілёўскай — Шклоў. У рэспубліцы налічваецца каля 40 тапонімаў Гута і вытворных ад яго. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці існуе 3 населеных пункта з назвай Гута, а таксама Гутка і Гута Замошская.

З'яўленне населеных пунктаў з назван Гута і вытворных ад яе датуецца 16—19 стст. Паступова нямецкі тэрмін (гютце — майстэрня па вытворчасці шкла) саступае месца беларускаму — шкло. Вытворчасць шкла атрымала шырокае распаўсюджанне ў пачатку XX ст. [5, c. 125].

Можна зрабіць вывад, што нашы продкі займаліся рознымі відамі промыслаў. Некаторыя з іх сёння нават і не сустрэнеш. У Магілёўскай вобласці захаваліся айконімы, якія суадносяцца з назвамі людзей, якія займаліся рознымі відамі промыслаў. Напрыклад, Дудараўка, Кавалёўка, Касары, Лапнікі, Леснікі, Мельнікі, Кузнецкі, Малыя Такары, Пекароўшчына і іншыя.